Эканамічнае развіццё

Прамысловасць

Дата стварэння: 10.02.2026 15:18:13

Дата змены: 24.02.2026 11:46:43



Агульная характарыстыка

Рэспубліка Беларусь — прамыслова развітая краіна, якая, нягледзячы на абмежаванасць уласных паліўна-энергетычных рэсурсаў і найважнейшых відаў сыравіны, змагла захаваць свой вытворчы патэнцыял. Прамысловасць служыць асновай пашыранага ўзнаўлення ў нацыянальнай эканоміцы. Тут засяроджана каля 37 % усіх асноўных сродкаў рэспублікі, працуе 23,5 % ад агульнай колькасці занятых. Пад уздзеяннем прамысловасці развіваецца складаная сістэма эканамічных сувязей, растуць гарады, фарміруюцца сельскагаспадарчыя сыравінныя базы, шляхі зносін, распрацоўваюцца новыя крыніцы сыравіны, паліва, энергіі.

Развіццё прамысловасці ў значнай ступені вызначае асноўныя эканамічныя тэндэнцыі ў нашай краіне. Прамысловасць Рэспублікі Беларусь фарміруе 25 % валавога ўнутранага прадукту (ВУП), у т. л. горназдабываючая прамысловасць — 0,8, апрацоўчая — 20,3, забеспячэнне электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам — 3,2, водазабеспячэнне, збор, апрацоўка і выдаленне адходаў, дзейнасць па ліквідацыі забруджванняў — 0,7 % (рыс.).

Рыс. Фарміраванне ВУП Рэспублікі Беларусь у разрэзе відаў эканамічнай дзейнасці ў 2024 г., %
Рыс. Фарміраванне ВУП Рэспублікі Беларусь у разрэзе відаў эканамічнай дзейнасці ў 2024 г., %

Упраўленне прамысловай вытворчасцю ў краіне ажыццяўляюць асобныя міністэрствы, камітэты, канцэрны. Вядучыя пазіцыі займае Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь, якое распрацоўвае прамысловую і навукова-тэхнічную палітыку, ажыццяўляе кіраванне буйнейшымі галінамі, перш за ўсё машынабудаўнічай і металаапрацоўчай.


Аднаўленне прамысловай вытворчасці ў 1991–2010 гг.

Да пачатку 1990‑х гг. прамысловасць рэспублікі, развіваючыся ва ўмовах агульнасаюзнага падзелу працы, мела прагрэсіўную структуру за кошт паскоранага развіцця ў яе складзе вытворчасцей, якія вызначаюць навукова-тэхнічны прагрэс: электронікі, камп’ютарнай тэхнікі, радыёпрамысловасці, вытворчасці хімічных кампазітаў і іншых прагрэсіўных відаў вырабаў. Аднак распад СССР прывёў да крызісу айчыннай прамысловай вытворчасці. На этапе станаўлення дзяржаўнай незалежнасці спад прамысловай вытворчасці за 1991–1995 гг. склаў каля 40 % (табліца 1). Яго асноўнымі прычынамі з’явіліся: рэзкае скарачэнне дзяржаўнага заказу на прамысловую прадукцыю як ваенную, так і прызначаную для грамадзянскага капітальнага будаўніцтва (яго аб’ём скараціўся больш чым удвая); разбурэнне існуючых гаспадарчых сувязей прадпрыемстваў, памяншэнне плацежаздольнасці насельніцтва і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў; скарачэнне ўзаемнага гандлю паміж краінамі СНД. Найбольшыя страты панеслі навукаёмістыя галіны апрацоўчай прамысловасці, якія ў пачатку XXI ст. вызначалі канкурэнтаздольнасць нацыянальнай эканомікі ў цэлым.

Табліца 1. Сярэднегадавыя тэмпы прыросту (зніжэння) аб’ёмаў прадукцыі Рэспублікі Беларусь у 1991–2010 гг., %

Галіна

Гады

1991–1995

1996–2000

2001–2005

2006–2010

Прамысловасць — усяго,

у т. л.:

−9,3

10,5

8,7

8,2

здабываючая

−3,6

3,3

8,1

5,2

апрацоўчая

−9,5

10,8

8,7

8,2

Галіны прамысловасці:

электраэнергетыка

−8,2

−0,3

2,9

1,7

паліўная

−17,4

2,1

10

4,2

чорная металургія

−6,2

16,1

8,7

7,6

хімічная і нафтахімічная

−8,7

8,7

6,5

13,8

машынабудаванне і металаапрацоўка

−7,3

14,6

12,4

3,7

лясная, дрэваапрацоўчая і цэлюлозна-папяровая

−5,5

18,2

11

2,6

прамысловасць будаўнічых матэрыялаў

−16,7

6,8

10

8,3

лёгкая

−12,1

15,3

4,1

0,9

харчовая

−9,2

13,2

9,4

5,7

Лібералізацыя знешнеэканамічнай дзейнасці, рост цэн на энерганосьбіты, насычэнне ўнутранага рынку імпартнымі таварамі прывялі да таго, што многія віды прадукцыі апрацоўчых галін сталі неканкурэнтаздольнымі. Рэзкае зніжэнне інвестыцыйнай актыўнасці, а таксама абмежаванне попыту на прадукцыю на ўнутраным і знешнім рынках паставілі ў цяжкае становішча апрацоўчыя галіны прамысловасці. У першую чаргу гэта адбілася на машынабудаванні, лёгкай і харчовай прамысловасці, якія не здолелі своечасова прыстасавацца да структурных змен попыту і канкурэнцыі імпартнай прадукцыі (табліца 2).

Табліца 2. Галіновая структура прамысловасці Рэспублікі Беларусь у 1990–2010 гг., %

Галіна

Год

1990

1995

2000

2005

2010

Прамысловасць — усяго,

у т. л.:

100

100

100

100

100

здабываючая

2,1

5,5

4,8

3,1

1,1

апрацоўчая

97,9

94,5

95,2

96,9

98,9

Галіны прамысловасці:

электраэнергетыка

2,6

13,8

7,1

6,2

7,1

паліўная

4,6

4,3

16,2

21,7

17,6

чорная металургія

0,9

2,4

2,9

3,7

3,7

хімічная і нафтахімічная

9,0

14,3

12,5

11,3

13,1

машынабудаванне і металаапрацоўка

34,2

23,3

20,5

22,4

22,0

лясная, дрэваапрацоўчая і цэлюлозна- папяровая

4,4

5,3

5,0

4,8

4,2

прамысловасць будаўнічых матэрыялаў

3,7

5,1

3,4

4,2

5,4

лёгкая

17,2

8,0

8,4

4,7

3,9

харчовая

14,9

17,0

17,3

16,2

17,9

З 2‑й паловы 1995 г. пачалося ажыўленне ў асобных галінах, а ў 1996–1997 гг. — у большасці галін прамысловасці. Пры гэтым не толькі адбылася стабілізацыя, але і пачаўся працэс нарошчвання аб’ёмаў вытворчасці прадукцыі. У 2000 г. дасягнуты ўзровень прамысловай вытворчасці 1990 г., а ў 2005 г. гэты ўзровень перавышаны на 52,8 %.

Асноўнымі прычынамі, якія абумовілі ўздым прамысловасці, з’явіліся: аказанне дзяржаўнай падтрымкі, асабліва прыярытэтным экспартна арыентаваным і імпартазамяшчальным вытворчасцям; прымяненне розных метадаў стымулявання прадпрыемстваў з мэтай росту вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі; умацаванне працоўнай і тэхналагічнай дысцыпліны; арганізацыя і ўдасканаленне работы маркетынгавых службаў і іншыя арганізацыйна-кіраўнічыя меры.

У перыяд 2006–2010 гг. праводзілася работа па забеспячэнні ўстойлівага развіцця прамысловасці на аснове мадэрнізацыі і рэструктурызацыі прадпрыемстваў, па павышэнні ўзроўню канкурэнтаздольнасці прадукцыі, зніжэнні матэрыялаёмістасці і энергаёмістасці вытворчасці. Як вынік, працягнулася станоўчая дынаміка прамысловай вытворчасці, у сярэднім — 108,2 % у год. Хуткімі тэмпамі развівалася хімічная і нафтахімічная прамысловасць (113,8 %), прамысловасць будаўнічых матэрыялаў (108,3 %), чорная металургія (107,6 %), харчовая прамысловасць (105,7 %); табліца 1. У выніку вытворчасць прамысловай прадукцыі і валавой дабаўленай вартасці (ВДВ) прамысловасці ў 2010 г. узрасла ў 1,5 раза да 2005 г., аб’ём інвестыцый у асноўны капітал — у 2,2 раза. Узровень зносу асноўных сродкаў зніжаны з 64 да 51 %. Каля паловы вырабленай прадукцыі пастаўлялася на экспарт.

У рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2007–2010 гады ў краіне праведзена тэхнічнае перааснашчэнне буйных прамысловых арганізацый, створаны шэраг новых вытворчасцей, істотна пашыраны пералік прамысловай прадукцыі. Так, на магутнасцях ААТ «Мінскі аўтамабільны завод» асвоены выпуск пасажырскіх аўтобусаў, аўтамабіляў грузавых, якія адпавядаюць патрабаванням Еўра‑3 і Еўра‑4, у ААТ «Беларускі аўтамабільны завод» (г. Жодзіна Мінскай вобласці) — кар’ерных самазвалаў вялікай грузападымальнасці. На РУП «Мінскі трактарны завод» пачата вытворчасць энерганасычаных трактароў, у ААТ «Белшына» (г. Бабруйск Магілёўскай вобласці) — суцэльнаметалакордных шын для кар’ернай тэхнікі.

Створана вытворчасць бясшвовых гарачакачаных труб на РУП «Беларускі металургічны завод» (г. Жлобін Гомельскай вобласці), вытворчасць аўтаматычных пральных машын і бытавой тэхнікі на прадпрыемстве ЗАТ «АТЛАНТ» (г. Мінск), вытворчасць бытавой тэхнікі «Гарызонт — Мідэа» ў ААТ «Гарызонт» (г. Мінск). Пабудаваны завод па вытворчасці вагонаў у СЗАТ «Магілёўскі вагонабудаўнічы завод».

Уведзены новыя тэхналагічныя лініі вытворчасці клінкеру на цэментных заводах.

Рэканструяваны і пашыраны магутнасці па вытворчасці цукру ў адкрытых акцыянерных таварыствах «Гарадзейскі цукровы камбінат» (г. п. Гарадзея, Нясвіжскі раён Мінскай вобласці), «Скідзельскі цукровы камбінат» (г. Скідзель, Гродзенскі раён), «Жабінкаўскі цукровы завод» (г. Жабінка Брэсцкай вобласці).

Праведзена тэхнічнае перааснашчэнне ААТ «Папяровая фабрыка «Спартак» (г. Шклоў Магілёўскай вобласці), пабудаваны завод па вытворчасці газетнай паперы і драўляных дамоў, клееных вырабаў з драўніны — РУП «Завод газетнай паперы» (г. Шклоў).

Працягвалася мадэрнізацыя буйных дрэваапрацоўчых арганізацый. У адкрытых акцыянерных таварыствах «Нафтан» (г. Наваполацк Віцебскай вобласці) і «Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод» (Гомельская вобласць) рэканструяваны шэраг установак, а таксама ўведзены ў эксплуатацыю ўстаноўкі гідракрэкінга, каталітычнага крэкінга, гідраачысткі дызпаліва, атрымання сернай кіслаты, комплексы алкілявання, гідрадэсульфурацыя бензіну каталітычнага крэкінга, па вытворчасці бензолу. Створана вытворчасць парафіну нафтавага цвёрдага ў ААТ «Завод горнага воску» (г. п. Свіслач, Пухавіцкі раён Мінскай вобласці ) і інш.

Атрымалі развіццё кааперацыйныя сувязі паміж навуковымі арганізацыямі, установамі адукацыі і вытворчымі арганізацыямі, узрасла інавацыйная актыўнасць вядучых прамысловых арганізацый дзяржавы, многія суб’екты гаспадарання ўнесены ў пералік высокатэхналагічных арганізацый. Такім чынам, праведзена маштабная работа па захаванні і паляпшэнні вытворчага і экспартнага патэнцыялу прамысловасці рэспублікі.


Развіццё прамысловай вытворчасці ў 2011–2015 гг.

У перыяд 2011–2015 гг. мэтай развіцця прамысловасці выступала павышэнне эфектыўнасці яе работы, у т. л. павелічэнне прадукцыйнасці працы, рост валавой дабаўленай вартасці прамысловасці, павышэнне рэнтабельнасці продажаў. Назіраліся этапы як уздыму, так і спаду прамысловай вытворчасці пад уплывам дынамікі цэн на нафту, дэвальвацыйных працэсаў, узмацнення жорсткасці айчыннай грашова-крэдытнай палітыкі, наяўнасці або адсутнасці рэцэсіі ў Расіі і краінах Еўрасаюза і інш. Найбольш высокі тэмп росту аб’ёму прамысловай вытворчасці сфарміраваўся ў 2011 г. — 111,7 % у супастаўных цэнах. У наступныя гады назіралася запаволенне тэмпаў аж да спаду ў 2014 г. (95,1 %). Па выніках 2015 г. аб’ём прамысловай вытворчасці на 25,1 % перавысіў узровень 2010 г. (табліца 3).

Табліца 3. Найважнейшыя паказчыкі работы прамысловасці Рэспублікі Беларусь у 2011–2015 гг.

Паказчык

Год

2011

2012

2013

2014

2015

2015 да 2010

Колькасць арганізацый, адзінак

11 946

12 479

13 055

13 615

13 696

109,9

Тэмп росту аб’ёму прамысловай вытворчасці ў супастаўных цэнах, %

111,7

109,1

105,8

95,1

102,0

125,1

Тэмп росту асноўных сродкаў прамысловасці ў супастаўных цэнах, %

102,1

103,3

101,9

103,1

103,2

114,4

Тэмп росту інвестыцый у асноўны капітал у супастаўных цэнах, %

112,4

161,5

75,3

116,7

95,5

152,3

Сярэдняспісачная колькасць работнікаў, тыс. чалавек

1 075,1

1 073,8

1 059,1

1 036,9

989,0

92,0

Тэмп росту рэальнай заработнай платы работнікаў прамысловасці, %

116,0

103,9

121,7

114,3

98,4

165,0

Тэмп росту прадукцыйнасці працы па валавой дабаўленай вартасці ў супастаўных цэнах, %

113,1

109,2

107,3

97,1

106,9

137,6

Рэнтабельнасць продажаў, %

6,9

12,7

11,3

7,5

7,6

Экспарт прадукцыі прамысловасці, млн долараў ЗША

21 993,9

23 551,2

21 495,2

18 862,2

13 278,5

88,4

Удзельная вага адгружанай інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб’ёме адгружанай прадукцыі ў арганізацыях прамысловасці, %

14,4

17,8

17,8

13,9

13,1

Па выніках 2015 г. рэшткавы кошт асноўных сродкаў прамысловасці склаў 114,4 % да ўзроўню 2010 г., аб’ём інвестыцый у асноўны капітал −152,3, рост рэальнай заработнай платы работнікаў прамысловасці — 165,0, рост прадукцыйнасці працы па валавой дабаўленай вартасці — 137,6 % у супастаўных цэнах (табліца 3).

Высокія сярэднегадавыя тэмпы вытворчасці прадукцыі назіраліся ў такіх відах эканамічнай дзейнасці прамысловасці, як вытворчасць асноўных фармацэўтычных прадуктаў і фармацэўтычных прэпаратаў (116,2 %), вытворчасць хімічных прадуктаў (108,9 %), вытворчасць вылічальнай, электроннай і аптычнай апаратуры (107,6 %), вытворчасць коксу і прадуктаў нафтаперапрацоўкі (103,1 %); табліца 4.

Табліца 4. Індэксы прамысловай вытворчасці Рэспублікі Беларусь у 2011–2015 гг. у разрэзе відаў эканамічнай дзейнасці, %

Від эканамічнай дзейнасці

Год

Сярэднегадавы індэкс прыросту (зніжэння)

2015

да 2010

2011

2012

2013

2014

2015

Прамысловасць,

у т. л.:

109,1

105,9

95,1

101,9

93,4

1,1

104,6

горназдабываючая

102,6

98,1

101,5

155,6

92,2

10,0

146,6

апрацоўчая

110,9

106,6

94,6

100,1

92,9

1,0

104,0

вытворчасць прадуктаў харчавання, напіткаў і тытунёвых вырабаў

108,7

104,5

102,0

98,5

98,8

2,5

112,8

вытворчасць тэкстыльных вырабаў, адзення, вырабаў са скуры і футра

106,8

101,5

97,5

96,1

85,0

−2,6

86,3

вытворчасць вырабаў з дрэва і паперы; паліграфічная дзейнасць і тыражаванне запісаных носьбітаў інфармацыі

108,6

98,8

101,3

104,3

92,9

1,2

105,3

вытворчасць коксу і прадуктаў нафтаперапрацоўкі

118,0

109,0

79,7

108,5

100,5

3,1

111,8

вытворчасць хімічных прадуктаў

102,8

119,9

86,6

128,9

106,2

8,9

146,1

вытворчасць асноўных фармацэўтычных прадуктаў і фармацэўтычных прэпаратаў

118,6

108,6

113,1

102,0

138,5

16,2

205,8

вытворчасць гумавых і пластмасавых вырабаў, іншых неметалічных мінеральных прадуктаў

102,4

102,6

103,1

93,0

84,6

−2,9

85,2

металургічная вытворчасць, вытворчасць гатовых металічных вырабаў, акрамя машын і абсталявання

105,6

105,0

93,8

101,9

90,3

−0,7

95,7

вытворчасць вылічальнай, электроннай і аптычнай апаратуры

111,1

108,2

108,8

105,1

104,8

7,6

144,1

вытворчасць электраабсталявання

110,9

104,9

105,0

79,6

79,8

−4,0

77,6

вытворчасць машын і абсталявання, не ўключаных у іншыя групоўкі

113,1

101,8

100,3

78,6

75,1

−6,2

68,2

вытворчасць транспартных сродкаў і абсталявання

132,0

113,9

95,4

76,8

86,7

1,0

95,5

вытворчасць iншых гатовых вырабаў; рамонт, мантаж машын і абсталявання

111,8

105,4

103,5

89,0

94,9

0,9

103,0

Забеспячэнне электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам

93,7

100,1

100,4

103,1

97,4

−1,1

94,6

Водазабеспячэнне; збор, апрацоўка і выдаленне адходаў, дзейнасць па ліквідацыі забруджванняў

101,6

103,9

99,5

100,6

92,4

−0,4

97,6

За перыяд з 2015 г. да ўзроўню 2010 г. аб’ём вытворчасці прамысловай прадукцыі вырас на 4,6 %, у т. л. горназдабываючай прамысловасці — на 46,6 %, апрацоўчай прамысловасці — на 4,0 %. Найбольшы прырост аб’ёму прамысловай вытворчасці склаў: для вытворчасці асноўных фармацэўтычных прадуктаў і фармацэўтычных прэпаратаў — 105,8 %, вытворчасці хімічных прадуктаў — 46,1, вытворчасці прадуктаў харчавання, напіткаў і тытунёвых вырабаў — 12,8, вытворчасці коксу і прадуктаў нафтаперапрацоўкі — 11,8 %. У той жа час назіраўся спад у вытворчасці машын і абсталявання, не ўключаных у іншыя групоўкі, на 31,8 %, вытворчасці электраабсталявання — на 22,4 %, вытворчасці гумавых і пластмасавых вырабаў, іншых неметалічных мінеральных прадуктаў — на 14,8 % (табліца 4).

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 чэрвеня 2011 г. № 231 «Аб некаторых пытаннях стымулявання развіцця высокаэфектыўных вытворчасцей» аказвалася дзяржаўная падтрымка эфектыўна працуючым арганізацыям, а таксама арганізацыям, якія рэалізуюць прарыўныя інвестыцыйныя праекты з высокай дабаўленай вартасцю. У адпаведны пералік такіх арганізацый, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20 верасня 2011 г. № 1262, былі ўключаны 26 арганізацый, у ліку якіх ЗАТ «Амкадор-Пінск», ААТ «АМКАДОР — кіруючая кампанія холдынга» (г. Мінск), ААТ «БЕЛАЗ — кіруючая кампанія холдынга «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ» (г. Жодзіна), ААТ «Мінскі аўтамабільны завод — кіруючая кампанія холдынга «БЕЛАЎТАМАЗ», ААТ «Кіруючая кампанія холдынга «МІНСКІ МАТОРНЫ ЗАВОД», ВРУП «Мінскі завод шасцерань», ВРУП «Мінскі электратэхнічны завод імя В. І. Казлова», РУП «Мінскі трактарны завод», РУВГП «Аршанскі льнокамбінат» і інш.

У мэтах развіцця сістэмы фінансавання дзяржаўных праграм і сацыяльна значных інвестыцыйных праектаў у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 чэрвеня 2011 г. № 261 створана адкрытае акцыянернае таварыства «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь», што дало магчымасць павысіць эфектыўнасць іх рэалізацыі.

Дзяржаўнай праграмай інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011–2015 гады прадугледжвалася рэалізацыя інавацыйных праектаў у сферы прамысловасці ў мэтах сістэмнай мадэрнізацыі нацыянальнай эканомікі, яе структурнай перабудовы і павышэння канкурэнтаздольнасці беларускіх тавараў на ўнутраным і знешнім рынках. Па яе выніках у рамках забеспячэння развіцця вытворчасці машын і абсталявання і стварэння канкурэнтаздольнага і высокатэхналагічнага машынабудаўнічага сектара эканомікі на базе існуючых і новых тэхналогій дасягнуты:

  • спецыялізацыя арганізацый аўтатрактарнага і сельскагаспадарчага машынабудавання на вытворчасці канкурэнтаздольнай прадукцыі. Створаны вытворчасці: энергаэфектыўных электрарухавікоў, якія адпавядаюць патрабаванням еўрапейскіх стандартаў на ААТ «Магілёўскі завод «Электрарухавік»; 4‑і 6‑цыліндравых дызельных рухавікоў узроўню экалагічнай бяспекі Еўра‑4/5/6 для аўтамабіляў і аўтобусаў, Stage 3B, 8‑цыліндравых дызельных рухавікоў для пазадарожнай тэхнікі на ААТ «Кіруючая кампанія холдынга «МІНСКІ МАТОРНЫ ЗАВОД»; вузлоў для камплектацыі рухавікоў, якія адпавядаюць патрабаванням Еўра‑4 на ААТ «Барысаўскі завод агрэгатаў»; аўтакампанентаў новага пакалення на ААТ «Экран» (г. Барысаў Мінскай вобласці); кампанентаў для электронных сістэм кіравання гідрапрывадамі мабільных машын на ААТ «Вымяральнік» (г. Наваполацк);

  • асваенне вытворчасці сельскагаспадарчай тэхнікі (высокаэнерганасычаныя трактары, камбайны і ўніверсальныя энергетычныя сродкі). Ажыццяўлялася мадэрнізацыя дзеючых вытворчасцей ААТ «Мінскі трактарны завод». Створаны вытворчасці: высокаэфектыўных збожжаўборачных камбайнаў на ААТ «Гомсельмаш», глебаапрацоўчай і пасяўной тэхнікі на ААТ «Брэсцкі электрамеханічны завод»;

  • асваенне вытворчасці аўтамабіляў (грузавыя аўтамабілі і аўтацягнікі). Праведзена мадэрнізацыя і рэканструкцыя вытворчасці ААТ «МАЗ» — кіруючая кампанія холдынга «БЕЛАЎТАМАЗ» (г. Мінск);

  • стварэнне магутнасцей і павелічэнне аб’ёмаў вытворчасці і рэалізацыі кар’ерных самазвалаў грузападымальнасцю 90–450 т на ААТ «БЕЛАЗ» — кіруючая кампанія холдынга «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ»;

  • вытворчасць спецыяльнай тэхнікі (шматвосныя колавыя цягачы, лесанарыхтоўчая тэхніка, дарожна-будаўнічая тэхніка, камунальная тэхніка, гарадскі электратранспарт). Створаны вытворчасці: кампанентаў для электронных сістэм кіравання гідрапрывадамі мабільных машын на ААТ «Вымяральнік»; электрарухавікоў да аўтаматычных пральных машын на Баранавіцкім станкабудаўнічым заводзе — філіяле ЗАТ «АТЛАНТ» (Брэсцкая вобласць); ліфтаў новага пакалення на ААТ «Магілёўліфтмаш»;

  • развіццё металургічнай галіны. Створана вытворчасць рукавоў высокага ціску і пабудавана вапнава-абпальная ўстаноўка № 3 на ААТ «Беларускі металургічны завод — кіруючая кампанія холдынга «Беларуская металургічная кампанія» (г. Жлобін);

  • стварэнне высокатэхналагічнага сектара на базе субмікронных тэхналогій цвердацельнай электронікі. Створана вытворчасць абсталявання тэхналагічнага ўзроўню да 65 нм для прамысловага прымянення ў мікраэлектроннай вытворчасці ААТ «КБТЭМ-ОМО» (г. Мінск);

  • развіццё і ўмацаванне навукаёмістых радыёэлектроннай і прыборабудаўнічай сфер дзейнасці. Праведзена мадэрнізацыя вытворчасці лічбавых сродкаў адлюстравання інфармацыі на ААТ «Віцязь» (г. Віцебск). Арганізавана сучасная вытворчасць LCD-тэлевізараў на ААТ «Кіруючая кампанія холдынга «ГАРЫЗОНТ» (г. Мінск).

РУВП «Граніт». Кар’ер у г. Мікашэвічы (Лунінецкі раён Брэсцкай вобласці) РУВП «Граніт». Кар’ер у г. Мікашэвічы (Лунінецкі раён Брэсцкай вобласці)

У вытворчасці будаўнічых матэрыялаў ажыццяўляліся:

  • пашырэнне выкарыстання ўласных сыравінных рэсурсаў, актывізацыя ўцягвання ў вытворчасць другасных рэсурсаў. Пабудавана 5‑я тэхналагічная лінія па вытворчасці граніту РУВП «Граніт» (г. Мікашэвічы, Лунінецкі раён Брэсцкай вобласці);

  • пераабсталяванне цэментных заводаў. Пабудаваны тэхналагічныя лініі: па вытворчасці цэменту і вугальнага аддзялення на ВРУП «Крычаўцэментнашыфер» (Магілёўская вобласць), па вытворчасці цэменту «сухім спосабам» на ААТ «Беларускі цэментны завод» (г. Касцюковічы Магілёўскай вобласці) і ААТ «Краснасельскбудматэрыялы» (Ваўкавыскі раён Гродзенскай вобласці).

У хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці асноўнымі праектамі ўкаранення і выкарыстання новых тэхналогій сталі:

  • будаўніцтва ўстаноўкі ізамерызацыі з дэізагексанізацыяй на ААТ «Нафтан»;

  • будаўніцтва ўстаноўкі ізамерызацыі, устаноўкі вакуумнай перагонкі мазуту, устаноўкі гідраачысткі дызельнага паліва, комплексу вытворчасці маторных паліваў на ААТ «Мазырскі НПЗ» (Гомельская вобласць);

  • павелічэнне вытворчай магутнасці завода поліэфірных тэкстыльных ніцей ААТ «СветлагорскХімвалакно» (Гомельская вобласць);

  • будаўніцтва камплектнай тэхналагічнай устаноўкі па вытворчасці грануляту поліаміду-6 на ААТ «Гродна Азот»;

  • будаўніцтва хімічнага камбіната па глыбокай комплекснай перапрацоўцы хлоразмяшчальнай мінеральнай сыравіны ААТ «Беларуськалій» (г. Салігорск Мінскай вобласці);

  • тэхнічнае пераўзбраенне вытворчасці грузавых суцэльнаметалакордных шын на ААТ «Белшына».

ААТ «Белшына» ААТ «Белшына»

Прадоўжылася рэалізацыя найважнейшага праекта па будаўніцтве ўстаноўкі запаволенага каксавання нафтавых рэшткаў на ААТ «Нафтан».

У харчовай прамысловасці ажыццяўлялася стварэнне новых вытворчасцей і тэхнічнае пераўзбраенне на прадпрыемствах: ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат», ААТ «Віцебскі плодаагароднінны камбінат», ААТ «Чырвоны харчавік» (г. Бабруйск), ААТ «Гомельскі тлушчавы камбінат», ААТ «Белсолад» (г. Іванава Брэсцкай вобласці), РУП «Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод» (Гомельская вобласць), ААТ «Віцебскі алейнаэкстракцыйны завод», ААТ «Чырвоны Мазыранін» (г. Нароўля Гомельскай вобласці), ААТ «Мазырсоль» (Гомельская вобласць), ААТ «Кандытарская фабрыка «Слодыч» (г. Мінск).

У лёгкай прамысловасці ажыццяўлялася развіццё і тэхнічнае перааснашчэнне вытворчасці ААТ «Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб’яднанне» (Брэсцкая вобласць), ААТ «БЕЛФА» (г. Жлобін), ААТ «Віцебскія дываны», ААТ «Сцяг індустрыялізацыі» (г. Віцебск), ААТ «Магатэкс» (г. Магілёў), ААТ «Камволь» (г. Мінск), ААТ «Камінтэрн» (г. Мінск), ААТ «Славянка» (г. Бабруйск), ААТ «Палессе» (г. Пінск Брэсцкай вобласці).

У дрэваапрацоўчай прамысловасці арганізаваны вытворчасці: драўняна-валакністых пліт (МДФ/ХДФ) на ААТ «Віцебскдрэў», ААТ «Гомельдрэў» і ААТ «Мастоўдрэў», ізалюючых драўняна-валакністых пліт на ААТ «Мазырскі ДАК», драўняна-стружкавых пліт таўшчынёй 2–6 мм на ААТ «ФанДАК» (г. Бабруйск). Праведзена мадэрнізацыя вытворчасці драўняна-стружкавых пліт на ААТ «Рэчыцадрэў» (Гомельская вобласць). Пабудаваны цэх па вытворчасці драўняна-стружкавых і ламініраваных пліт на ААТ «Івацэвічдрэў» (Брэсцкая вобласць). Праведзена рэканструкцыя і тэхнічнае пераўзбраенне ААТ «Папяровая фабрыка «Спартак», ААТ «Барысаўдрэў», ААТ «Магілёўдрэў».

Ажыццяўлялася пераўтварэнне і аптымізацыя буйных аб’яднанняў прамысловых арганізацый у гаспадарчыя таварыствы кластарнага тыпу (холдынгі, сумесныя прадпрыемствы і іншыя вытворчыя і навукова-вытворчыя аб’яднанні). Пачынаючы з 2010 г. у Рэспубліцы Беларусь зарэгістравана 80 холдынгаў. У лік сфарміраваных уваходзяць буйныя аб’яднанні-холдынгі ў прамысловай вытворчасці: «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ» (кар’ерная і дарожна-будаўнічая тэхніка), «БЕЛАЎТАМАЗ» (аўтамабілебудаванне), «Мінскі маторны завод» (дызелебудаванне), «ГАРЫЗОНТ» (бытавая тэхніка), «БелОМА» (аптычная электроніка), «АМКАДОР» (дарожна-будаўнічая, сельскагаспадарчая, лясная і спецыяльная тэхніка), «Белкамунмаш», «Белаўтадар», «Беларуская цэментная кампанія», лікёра-гарэлачны холдынг «МІНСК КРЫШТАЛЬ ГРУП», КРЫШТАЛЬ-ХОЛДЫНГ (ювелірны).

Навуковае суправаджэнне інавацыйнага развіцця арганізацый прамысловасці забяспечвалася рэалізацыяй дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў, навукова-тэхнічных, галіновых і рэгіянальных праграм. Важнейшыя дзяржаўныя навукова-тэхнічныя праграмы:

  • па накірунку «Прамысловыя і будаўнічыя тэхналогіі і вытворчасці» — «Машынабудаванне і машынабудаўнічыя тэхналогіі», «Радыёэлектроніка‑2», «Мікраэлектроніка»;

  • па накірунку «Медыцына, медыцынская тэхніка і тэхналогіі, фармацыя» — «Медыцынская тэхніка»;

  • па накірунку «Хімічныя тэхналогіі, нанатэхналогіі і біятэхналогіі» — «Хімічныя тэхналогіі і вытворчасці».

Такім чынам, праведзена маштабная работа па захаванні і паляпшэнні вытворчага і экспартнага патэнцыялу прамысловасці рэспублікі, значна палепшаны пазіцыі на традыцыйных рынках збыту, асвоены новыя рынкі, створана база для далейшага развіцця. Разам з тым адставанне ад намечаных мэтавых значэнняў па паказчыках эфектыўнасці, плацежаздольнасці, фарміравання навукова-вытворчага патэнцыялу не дало магчымасці перайсці да пераважна інавацыйнага тыпу развіцця прамысловасці. Самай важнай праблемай заставалася нізкая прадукцыйнасць працы (па дабаўленай вартасці). Па гэтым паказчыку ў апрацоўчай прамысловасці Рэспубліка Беларусь больш як у 4 разы адставала ад ЕС‑27, што адлюстроўвала недастаткова высокі ўзровень канкурэнтаздольнасці айчыннай прадукцыі на сусветных рынках.


Павышэнне канкурэнтаздольнасці прамысловай вытворчасці ў 2016–2020 гг.

У адпаведнасці з Праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016–2020 гады, зацверджанай Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 снежня 2016 г. № 466, павышэнне канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі павінна было грунтавацца на актыўнай інавацыйнай стратэгіі. Галоўнымі напрамкамі развіцця прамысловай вытворчасці ў Рэспубліцы Беларусь у 2016–2020 гг. выступалі павышэнне яе тэхнічнага і тэхналагічнага ўзроўню на аснове хуткага абнаўлення асноўных сродкаў, стварэнне і развіццё канкурэнтаздольных вытворчасцей.

За перыяд 2016–2020 гг. аб’ём прамысловай вытворчасці ў Рэспубліцы Беларусь вырас у супастаўных цэнах да ўзроўню 2015 г. на 12,0 %, валавой дабаўленай вартасці — на 11,6 %. У сваю чаргу, зніжэнне колькасці занятых работнікаў з 895,6 тыс. чалавек да 847,4 тыс. чалавек суправаджалася павышэннем рэальнай заработнай платы работнікаў на 31,3 % і прадукцыйнасці працы на 16,9 %. Аб паляпшэнні фінансавага стану прамысловых арганізацый сведчыць павелічэнне рэнтабельнасці продажаў з 8,2 % у 2016 г. да 9,4 % у 2020 г. (табліца 5).

Табліца 5. Найважнейшыя паказчыкі работы прамысловасці Рэспублікі Беларусь у 2016–2020 гг.

Паказчык

Год

2016

2017

2018

2019

2020

2020 да 2015

Колькасць арганізацый, адзінак

16 065

15 985

16 107

16 106

16 188

123,3

Тэмп росту аб’ёму прамысловай вытворчасці ў супастаўных цэнах, %

99,6

106,1

105,7

101

99,3

112

Удзельная вага валавой дабаўленай вартасці прамысловасці ў ВУП, %

25,3

26,2

26

25,7

25,5

Тэмп росту валавой дабаўленай вартасці прамысловасці ў супастаўных цэнах, %

99,5

106

105,2

100,9

99,6

111,6

Тэмп росту інвестыцый у асноўны капітал у супастаўных цэнах, %

82

110,3

103,8

107,1

92,2

92,7

Сярэдняспісачная колькасць работнікаў, тыс. чалавек

895,6

882,1

879,3

875,6

847,4

90,5

Тэмп росту рэальнай заработнай платы работнікаў прамысловасці, %

97,9

109,2

111

105,3

105,2

131,3

Тэмп росту прадукцыйнасці працы па валавой дабаўленай вартасці ў супастаўных цэнах, %

103

106,4

104,7

101,1

100,7

116,9

Рэнтабельнасць продажаў, %

8,2

9,4

8,5

8,3

9,4

Экспарт прадукцыі прамысловасці, млн долараў ЗША

22 328,7

27 849,0

31991,2

30858,6

26 980,9

107,3

Тэмп росту экспарту прадукцыі прамысловасці, %

88,8

124,7

114,9

96,5

87,4

111,2

Суадносіны экспарту тавараў і аб’ёму прамысловай вытворчасці, %

57,1

60

62,7

59,5

60,5

Удзельная вага адгружанай інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб’ёме адгружанай прадукцыі ў арганізацыях прамысловасці, %

16,3

17,4

18,6

16,6

17,9

Асноўным фактарам росту ў прамысловасці з’яўлялася павелічэнне аб’ёму экспарту тавараў з 22 328,7 млн долараў ЗША ў 2016 г. да 26 980,9 млн долараў ЗША ў 2020 г., або на 20,8 %. Перыяд з 2016 па 2020 г. характарызаваўся запавольваннем інвестыцыйнай актыўнасці як у цэлым па Рэспубліцы Беларусь (98,1 % да ўзроўню 2015 г.), так і па прамысловасці (92,7 %). Разам з тым удзельная вага адгружанай інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб’ёме адгружанай прадукцыі ў арганізацыях прамысловасці павялічылася з 16,3 да 17,9 %. Праекты па стварэнні новых вытворчасцей, якія маюць вызначальнае значэнне для інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь, у т. л. у сферы прамысловасці, рэалізоўваліся ў рамках Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016–2020 гады.


Развіццё традыцыйных сектараў прамысловасці

Развіццё традыцыйных сектараў прамысловасці было арыентавана на максімальную канцэнтрацыю рэсурсаў для павышэння канкурэнтаздольнасці на аснове тэхналагічнага перааснашчэння, арганізацыю новых вытворчасцей па выпуску запатрабаванай на рынку прадукцыі з высокай дабаўленай вартасцю.

У сферы машынабудавання ў 2016–2020 гг. айчыннымі арганізацыямі выпушчаны новыя віды малатанажных грузавых аўтамабіляў, велікагрузных аўтамабільных кранаў і іншай імпартуемай тэхнікі. Дзякуючы мадэрнізацыі і рэканструкцыі вытворчасці ААТ «МАЗ» — кіруючая кампанія холдынга «БЕЛАЎТАМАЗ» пашыраны мадэльны рад прыгарадных і міжгародніх аўтобусаў.

Завершана рэалізацыя праектаў па арганізацыі вытворчасці гусенічных трактароў ААТ «Мазырскі машынабудаўнічы завод», па стварэнні і арганізацыі вытворчасці мадэльнага рада гідрамеханічных каробак пераменных перадач, мадэльнага рада лесапрамысловых, аэрадромна-ўборачных машын ААТ «АМКАДОР» — кіруючая кампанія холдынга», па стварэнні магутнасцей па выпуску адаптараў для высокапрадукцыйных камбайнаў ААТ «Гомельскі завод ліцця і нармалей».

Створаны магутнасці і павялічана вытворчасць кар’ерных самазвалаў грузападымальнасцю 90–450 т да 1 тыс. адзінак у год на ААТ «БЕЛАЗ» — кіруючая кампанія холдынга «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ».

Рэалізоўваліся праекты па стварэнні вытворчасцей: інтэлектуальных аўтакампанентаў і сістэм для аўтатранспартных сродкаў экалагічнага класа Еўра‑5, Еўра‑6 (ААТ «Экран»); новага пакалення аўтамабільных кампанентаў, якія адпавядаюць патрабаванням экалагічных стандартаў Еўра‑5, Еўра‑6 і вышэй для легкавой, камерцыйнай, грузавой, сельскагаспадарчай і спецыяльнай тэхнікі (ААТ «БАТЭ» — кіруючая кампанія холдынга «Аўтакампаненты», г. Барысаў).

Вялася работа па забеспячэнні машынабудаўнічага комплексу ўласным высокадакладным і высокатрывалым чыгунным ліццём. Так, ААТ «Кіруючая кампанія холдынга «МІНСКІ МАТОРНЫ ЗАВОД» рэалізавала праект па стварэнні новай вытворчасці высокадакладных адлівак з чыгуну. У ЗАТ «АТЛАНТ» ажыццяўлялася ўкараненне высокапрадукцыйнага тэхналагічнага працэсу вытворчасці адлівак павышанай дакладнасці з высокатрывалага і шэрага чыгуну.

У мэтах павышэння долі айчынных спажывецкіх тавараў на ўнутраным рынку рэалізоўваліся інавацыйныя праекты з прыцягненнем замежных інвестараў. Перш за ўсё гэта датычыцца арганізацыі вытворчасці легкавых аўтамабіляў, да якой былі прыцягнуты кітайскія інвестары. 17 лістапада 2017 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё завода СЗАТ «БЕЛДЖЫ» (Барысаўскі раён Мінскай вобласці). Вытворчая магутнасць выпуску аўтамабіляў склала 60 тыс. машын у год. Аўтамабілі беларускай зборкі маркі Geely сертыфікаваны згодна з патрабаваннямі Тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза 018/2011 (ТР МС 018/2011) «Аб бяспецы колавых транспартных сродкаў». На прадпрыемстве ўкаранёна і функцыянуе сістэма менеджменту якасці ў адпаведнасці з патрабаваннямі СТБ ISO 9001–2009.

Рост вытворчасці ў машынабудаванні аказаў стымулюючы ўплыў на попыт прадукцыі металургічнай вытворчасці. У 2010–2016 гг. у рамках рэалізацыі праекта створана высокатэхналагічная вытворчасць сартавога пракату з будаўніцтвам дробнасортна-драцянога стану на ААТ «Беларускі металургічны завод — кіруючая кампанія холдынга «Беларуская металургічная кампанія».

Пабудаваны і ўведзены ў эксплуатацыю завод па вытворчасці металічнага ліста і белай бляхі (ТАА «ММПЗ-груп», г. Міёры Віцебскай вобласці). Пры гэтым у рамках праекта ўкаранёна гнуткая тэхналагічная лінія, якая забяспечвае магчымасць выпуску розных відаў прадукцыі ў залежнасці ад патрэб рынку.

У сферы вытворчасці будаўнічых матэрыялаў ААТ «Гомельшкло» створана высокатэхналагічная вытворчасць па перапрацоўцы шкла з выпускам новых для нашай краіны відаў прадукцыі — ламініраванага шкла і шкла з пакрыццём — з поўнай аўтаматызацыяй вытворчага працэсу.

Адным з прыярытэтаў прамысловай палітыкі з’яўляецца развіццё і ўмацаванне канкурэнтных пераваг айчынных кампаній па вытворчасці вылічальнай, электроннай і аптычнай апаратуры, а таксама электраабсталявання. У 2016–2020 гг. пашыраны мадэльны рад халадзільнікаў і маразільнікаў, пральных машын ЗАТ «АТЛАНТ». Адноўлены канкурэнтныя пазіцыі вытворцаў тэлевізійнай тэхнікі (холдынг «ГАРЫЗОНТ») за кошт пашырэння вытворчасці прадукцыі дыяганальнага рада мадэлей ад 22 да 80 цаль, выкарыстання экранаў з тэхналогіяй LED, аснашчэння ўсіх мадэлей тэлевізараў лічбавым цюнарам DVB-T/C (DVB-T2) і функцыяй «Смарт». Пашырана лінейка выпускаемых вырабаў бытавога прызначэння (печы ЗВЧ, мультываркі, хлебапечкі, спліт-сістэмы).

Развіццё нафтахімічнай і хімічнай вытворчасці ажыццяўлялася з улікам будаўніцтва ўстаноўкі запаволенага каксавання нафтавых астаткаў на ААТ «Нафтан», азотнага комплексу на ААТ «Гродна Азот». Праведзена комплексная мадэрнізацыя ААТ «Магілёўхімвалакно» з укараненнем сучасных тэхналогій вытворчасці поліэфірнай прадукцыі, асваеннем новых відаў валакна і ніцей. Ажыццяўлялася будаўніцтва галоўнага корпуса завода звышбуйных габарытных шын і вытворчасці па стварэнні суцэльнаметалакордных шын радыяльнай канструкцыі з пасадачным дыяметрам да 63 цаль на ААТ «Белшына».

Добрушская папяровая фабрыка «Герой працы» Добрушская папяровая фабрыка «Герой працы»

У цэлюлозна-папяровай вытворчасці сфарміравана навукова-тэхналагічная аснова для больш глыбокіх тэхналагічных перадзелаў у лесахіміі, малатанажнай хіміі (нанацэлюлозы, ламініраваных меламінавых пліт). Для гэтых мэт завершаны 2 буйныя інвестыцыйныя праекты з прыцягненнем крэдытных рэсурсаў Кітая: будаўніцтва ў Гомельскай вобласці завода па вытворчасці сульфатнай бялёнай і віскознай цэлюлозы магутнасцю 400 тыс. т у год на базе ААТ «Светлагорскі цэлюлозна-папяровы камбінат» і завода па вытворчасці мелаваных і немелаваных відаў шматслойнага кардону на Добрушскай папяровай фабрыцы «Герой працы».

Развіццё дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці дазволіла стварыць поўны тэхналагічны ланцужок перапрацоўкі драўніны на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Глыбіня перапрацоўкі айчыннай драўнянай сыравіны, якая выкарыстоўваецца, да 2020 г. павялічылася ў 1,4 раза (да 60 %) за кошт перапрацоўкі драўніны ў пліту, драўняных пліт — у мэблю, цэлюлозы — у паперу і кардон, паперы і кардону — ва ўпакоўку і тавары санітарна-гігіенічнага прызначэння.

У вытворчасці тэкстыльных вырабаў, адзення, вырабаў са скуры і футра прадоўжылася тэхнічнае перааснашчэнне 72 арганізацый, што дало магчымасць пашырыць асартымент выпускаемай прадукцыі з улікам выкарыстання мясцовых відаў сыравіны (льновалакно, хімічныя валокны і ніткі) і павысіць яе канкурэнтаздольнасць. У прыватнасці, ААТ «Палессе» набыта абсталяванне для павелічэння аб’ёмаў інавацыйнай прадукцыі, выпушчанай суцэльнавязаным спосабам. На ААТ «Магатэкс» асвоена вытворчасць тканін з новымі спажывецкімі ўласцівасцямі (шматслойныя тканіны, буйнарапортныя жакардавыя тканіны, тканіны з прымяненнем метаду трансфернага друку, тыпу blak-aut з эфектамі святлонепранікальнасці, вогнеўстойлівасці). ААТ «Віцебскія дываны» асвоена вытворчасць поліпрапіленавых нітак (BCF, BCF heat set, BCF frieze), прызначаных для выкарыстання ў ворсавай паверхні пры вытворчасці дывановых вырабаў.

ААТ «Палессе»
ААТ «Магатэкс»
ААТ «Віцебскія дываны»
/div>

На забеспячэнне харчовай бяспекі Рэспублікі Беларусь накіравана развіццё вытворчасці прадуктаў харчавання, напіткаў і тытунёвых вырабаў. Рэалізаваны інвестыцыйныя праекты, якія далі магчымасць паглыбіць узровень перапрацоўкі сельскагаспадарчай сыравіны. Пабудаваны новы дражджавы завод СТАА «Інтэрферм» (г. Слуцк Мінскай вобласці), на якім укаранёна аўтаматызаваная тэхналогія вытворчасці прасаваных, сухіх і грануляваных дражджэй.

Значныя намаганні былі сканцэнтраваны на павелічэнні аб’ёмаў экспартных паставак прадукцыі з высокай дабаўленай вартасцю (рост экспартных паставак мяса і мясапрадуктаў з 2015 па 2020 г. у 1,2 раза, гатовай або кансерваванай рыбы — у 1,7 раза, цукру — у 1,2 раза, алею рапсавага — у 2,2 раза, экспарту малочнай прадукцыі — не менш 60 % ад вытворчасці), у т. л. на рынкі далёкага замежжа за кошт пашырэння гандлёва- эканамічнага супрацоўніцтва з Еўрапейскім саюзам, ЗША, Кітаем, Індыяй і В’етнамам, а таксама на рынкі краін Паўднёва-Усходняй Азіі, Блізкага Усходу і Афрыкі.


Развіццё высокатэхналагічных сектараў прамысловасці

Развіццё высокатэхналагічных сектараў прамысловасці забяспечвалася шляхам стварэння новых працоўных месцаў і вытворчасцей, якія базіруюцца на V і VI тэхналагічных укладах.

Значныя поспехі ў рэалізацыі высокатэхналагічных праектаў дасягнуты айчыннымі прадпрыемствамі ў прыборабудаванні. Упрыватнасці, ААТ «ММЗ імя С. І. Вавілава — кіруючая кампанія холдынга «БелОМА» (г. Мінск) створана вытворчасць оптаэлектроннай тэхнікі на базе цеплавізійных, лазерных сістэм. ААТ «ЗАВОД «ЭЛЕКТРОНМАШ» (г. Мінск) створана новая для нашай краіны вытворчасць штучных клапанаў сэрца.

ААТ «ІНТЭГРАЛ» — кіруючая кампанія холдынга «ІНТЭГРАЛ» (г. Мінск) распрацавана і ўкаранёна новая для Рэспублікі Беларусь тэхналогія карпусавання, якая дае магчымасць вырабляць прадукцыю, што адпавядае сусветнаму ўзроўню тэхналогій па субмікронных праектных нормах, арганізавана вытворчасць эпітаксіяльных структур, а таксама вытворчасць біпалярных інтэгральных мікрасхем. У рамках рэалізацыі праекта ААТ «Оптаэлектронныя сістэмы» (г. Мінск) распрацаваны электронныя сродкі дыягностыкі: мікраскопы-аналізатары, сканіруючыя мікраскопы, якія працуюць у нанаметровым дыяпазоне, ультрафіялеце. Завершаны праект вытворчасці шырокай наменклатуры зубаапрацоўчага абсталявання з лічбавым праграмным кіраваннем ААТ «ВІСТАН» (г. Віцебск). У ДП «Навукова-тэхналагічны парк БНТУ «Палітэхнік» (г. Мінск) створана вытворчасць агульнапрамысловых і харчовых 3D-прынтараў.

ААТ «Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў» ААТ «Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў»

У фармацэўтычнай прамысловасці ААТ «Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў» створана вытворчасць, якая не мае аналагаў у нашай краіне, па выпуску стэрыльнай рассыпкі антыбіётыкаў, што адпавядае патрабаванням міжнародных стандартаў GMP. Праведзена рэканструкцыя ампульнай вытворчасці на ААТ «Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў». Доследна-прамысловая вытворчасць пераральных проціпухлінных лекавых сродкаў у выкананні тыпу ізалюючых тэхналогій створана на РУП «Белмедпрэпараты» (г. Мінск). ТАА «Фармтэхналогія» (г. Мінск) створана высокатэхналагічная вытворчасць новых для Рэспублікі Беларусь цвёрдых лекавых форм (беталактамных антыбіётыкаў) у адпаведнасці з патрабаваннямі міжнародных стандартаў GMP PIC/S.

РУП «Белмедпрэпараты»
ТАА «Фармтэхналогія»

На базе УП «АДАНІ» (г. Мінск) сфарміраваны навукова-вытворчы комплекс (ядро кластара) для распрацоўкі, выпуску і сэрвіснага абслугоўвання медыцынскай тэхнікі. Комплекс уключае навукова-даследчы і канструктарскі цэнтр, доследную вытворчасць, серыйную механічную і зборачную вытворчасць, сэрвісныя і маркетынгавыя кампаніі ў розных краінах, сумесныя прадпрыемствы і прадстаўніцтвы.

Перспектыўным напрамкам машынабудавання ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца вытворчасць электратранспарту. Аб’яднаны інстытут машынабудавання НАН Беларусі выступіў у ролі вядучай навуковай арганізацыі краіны, у якой праводзяцца работы па стварэнні новых відаў электратранспарту. Распрацаваны грузапасажырскі электрамабіль малога класа ACADEMIC ELECTRO, спартыўны электрамабіль Electro Roadster. Сумесна з Мінскім аўтамабільным заводам створаны электрагрузавік МАЗ‑4381ЕЕ. Створаны ўзор лёдазалівачнага камбайна з электрапрывадам «Беларус КЛ‑418» для абслугоўвання лядовых пляцовак.

ААТ «Белкамунмаш» (г. Мінск) у 2016 г. ажыццявіла запуск у серыйную вытворчасць электробусаў на базе суперкандэнсатараў серыі VITOVT. У 2020 г. прадпрыемствам атрыманы першы сертыфікат ЕС для электробуса серыі OLGERD мадэлі Е321.

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10 кастрычніка 2018 г. № 731 зацверджана Праграма стварэння дзяржаўнай зараднай сеткі для зарадкі электрамабіляў. У мэтах яе выканання рэалізуецца праект па стварэнні сучасных вытворчасцей па выпуску сродкаў зараднай інфраструктуры для электрамабіляў на ААТ «Віцязь».

На развіццё высокатэхналагічнай вытворчасці накіраваны Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень». У ліку ключавых вытворчасцей, запушчаных у 2019–2020 гг. у сферы прамысловасці, — вытворчасць дызельных і газавых рухавікоў ТАА «МАЗ-Вейчай», выпуск каробак перадач для грузавога і пасажырскага транспарту ТАА «ФАСТ-МАЗ»; аўтакранаў грузападымальнасцю 25 і 60 т з выкарыстаннем шасі МАЗ ТАА «ЗУМЛІЁН БЕЛ-РУС». У галіне трансфармацыі навукова-тэхнічных дасягненняў 30 лістапада 2020 г. у эксплуатацыю ўведзены Кітайска-Беларускі цэнтр супрацоўніцтва.

У 2016–2020 гг. забяспечана развіццё свабодных эканамічных зон (СЭЗ) у якасці пляцовак для арганізацыі высокатэхналагічных вытворчасцей. Найбольш буйнымі інвестыцыйнымі праектамі выступалі: будаўніцтва завода «Белкаралін» па выпуску новага пакалення зялёных антыбіётыкаў (СЭЗ «Віцебск»); стварэнне прадпрыемства па вытворчасці тэхнічнага вугляроду ЗТАА «Омск Карбон Магілёў» (СЭЗ «Магілёў»); увод у эксплуатацыю першай чаргі навукова-тэхналагічнага парку «Карал» з найноўшым data-цэнтрам (СЭЗ «Гомель-Ратон»); арганізацыя вытворчасці інавацыйнай шматкампанентнай і аднакампанентнай пражы (СЭЗ «Гроднаінвест»).

Садзейнічала рэалізацыі высокатэхналагічных праектаў развіццё сістэмы венчурнага фінансавання. У 2020 г. Беларускім інавацыйным фондам прафінансаваны 2 венчурныя праекты: ААТ «Планар» (г. Мінск) і ТАА «КБ Беспілотныя Верталёты» (г. Мінск).

У структурах навуковых арганізацый рознай ведамаснай падпарадкаванасці ў 2016–2020 гг. створана 61 галіновая лабараторыя, у т. л. у навукова-тэхнічных цэнтрах холдынгаў «БЕЛАЎТАМАЗ», «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ» і «БелОМА».

Найбольш значныя дзяржаўныя навукова-тэхнічныя праграмы, рэалізаваныя ў сферы прамысловасці ў 2016–2020 гг.:

  • па накірунку «Прамысловыя і будаўнічыя тэхналогіі і вытворчасці» — «Машынабудаванне і машынабудаўнічыя тэхналогіі», «Радыёэлектроніка‑3», «Мікраэлектроніка»;

  • па накірунку «Інфармацыйна-камунікацыйныя і авіякасмічныя тэхналогіі» — «Рабатызаваныя комплексы і авіякасмічныя тэхналогіі», «Інтэлектуальныя інфармацыйныя тэхналогіі».

  • У 2016–2020 гг. забяспечаны істотны рост усіх зводных мэтавых паказчыкаў інавацыйнага развіцця прамысловых прадпрыемстваў:

  • доля экспарту навукаёмістай і высокатэхналагічнай прадукцыі ў агульным аб’ёме беларускага экспарту павялічылася з 30,9 % у 2015 г. да 38,4 % у 2020 г.;

  • удзельная вага інавацыйна актыўных арганізацый у агульнай колькасці арганізацый, асноўным відам эканамічнай дзейнасці якіх з’яўляецца вытворчасць прамысловай прадукцыі, павялічылася з 19,6 % у 2015 г. да 26,2 % у 2020 г.;

  • удзельная вага адгружанай інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб’ёме адгружанай прамысловай прадукцыі павялічылася з 13,1 % у 2015 г. да 17,9 % у 2020 г.;

  • забяспечаны істотны рост уклада высокатэхналагічных галін прамысловасці ў эканоміку краіны.

У 2020 г. Арганізацыя Аб’яднаных Нацый па прамысловым развіцці (ЮНІДА) упершыню ўнесла Рэспубліку Беларусь у склад прамыслова развітых краін (раней — новыя індустрыяльныя эканомікі), што дазволіла нашай краіне ўвайсці ў адну групу з сусветнымі лідарамі прамысловай вытворчасці. Разам з тым такі ўзровень даверу да прамысловасці Рэспублікі Беларусь накладае і пэўную ступень адказнасці да дзяржаўных органаў, прамысловых і навуковых арганізацый па яе развіцці.


Умацаванне эканамічнага патэнцыялу прамысловай вытворчасці ў 2021–2025 гг.

Важнае месца ў Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021–2025 гады займае ўмацаванне эканамічнага патэнцыялу і рост канкурэнтаздольнасці прамысловага комплексу.

У 2024 г. у параўнанні з 2020 г. колькасць арганізацый прамысловасці вырасла на 7,3 %, аб’ём прамысловай вытворчасці — на 14,4 %, валавой дабаўленай вартасці прамысловасці — на 14,1 %. Тэмп росту прадукцыйнасці працы па валавой дабаўленай вартасці склаў 115,0 % (табліца 6).

Табліца 6. Найважнейшыя паказчыкі работы прамысловасці Рэспублікі Беларусь у 2021–2024 гг.

Паказчык

Год

2021

2022

2023

2024

2024 да 2020

Колькасць арганізацый, адзінак

16 040

16 072

16 285

17 377

107,3

Тэмп росту аб’ёму прамысловай вытворчасці ў супастаўных цэнах, %

106,5

94,6

107,7

105,4

114,4

Удзельная вага валавой дабаўленай вартасці прамысловасці ў ВУП, %

27,1

28,3

27,5

25,0

Тэмп росту валавой дабаўленай вартасці прамысловасці ў супастаўных цэнах, %

106,4

94,7

107,6

105,2

114,1

Тэмп росту інвестыцый у асноўны капітал у супастаўных цэнах, %

89,2

71,3

124,4

101,9

80,6

Сярэдняспісачная колькасць работнікаў, тыс. чалавек

842,1

833,0

834,4

841,3

99,3

Тэмп росту рэальнай заработнай платы работнікаў прамысловасці, %

107,0

100,2

113,8

113,4

138,4

Тэмп росту прадукцыйнасці працы па валавой дабаўленай вартасці ў супастаўных цэнах, %

106,7

95,7

107,9

104,4

115,0

Рэнтабельнасць продажаў, %

10,1

10,8

9,3

8,3

Экспарт прадукцыі прамысловасці, млн долараў ЗША

36 949,2

35 910,5

37 778,3

37 673,7

139,6

Тэмп росту экспарту прадукцыі прамысловасці, %

136,9

97,2

105,2

99,7

Суадносіны экспарту тавараў і аб’ёму прамысловай вытворчасці, %

65,0

58,7

64,0

53,1

Горназдабываючая прамысловасць. Уключае здабычу карысных выкапняў, якія сустракаюцца ў прыродзе ў выглядзе цвёрдых парод (вугаль і руда), у вадкім стане (нафта) або ў газападобным стане (прыродны газ). Здабыча карысных выкапняў можа весціся адкрытым спосабам, падземным спосабам, шляхам эксплуатацыі свідравін, распрацоўкі марскога дна і г. д.

Да горназдабываючай прамысловасці адносіцца 38 арганізацый Рэспублікі Беларусь, на якіх занята 10,4 тыс. чалавек (1,2 % ад сярэдняспісачнай колькасці работнікаў прамысловасці); табліца 7.

Табліца 7. Асноўныя паказчыкі работы горназдабываючай прамысловасці Рэспублікі Беларусь у 2021–2024 гг.

Паказчык

Год

2021

2022

2023

2024

2024 да 2020

Колькасць арганізацый, адзінак

39

42

39

38

95,0

Тэмп росту аб’ёму прамысловай вытворчасці ў супастаўных цэнах, %

102,8

102,5

104,5

103,6

114,1

Удзельная вага віду эканамічнай дзейнасці ў агульным аб’ёме прамысловай вытворчасці, %

1,2

1,3

1,2

1,4

Сярэдняспісачная колькасць работнікаў, тыс. чалавек

10,4

10,3

10,2

10,4

100,0

Удзельная вага сярэдняспісачнай колькасці работнікаў віду эканамічнай дзейнасці ў сярэдняспісачнай колькасці, %

1,2

1,2

1,2

1,2

Найбольшую ўдзельную вагу ў аб’ёме прамысловай вытворчасці горназдабываючай прамысловасці займае Гомельская вобласць — 69,5 %.

Аўтазаправачная станцыя «Беларуснафта» Аўтазаправачная станцыя «Беларуснафта»

РУП «Вытворчае аб’яднанне «Беларуснафта» створана ў 1964 г. Займаецца геалагічнай разведкай і распрацоўкай новых радовішч нафты, ажыццяўляе здабычу нафты і нафтавага газу, перапрацоўку газу. У склад ВА «Беларуснафта» ўваходзяць Беларускі газаперапрацоўчы завод (БГПЗ), галіновы Беларускі навукова-даследчы і праектны інстытут нафты (БелНДПІнафта), прадпрыемства машынабудавання ААТ «Сейсматэхніка», а таксама прадпрыемствы, якія ўключаюць увесь спектр высокатэхналагічных сэрвісных паслуг. Аб’яднанне мае найбуйнейшы ў краіне рэзервуарны парк захоўвання нафтапрадуктаў (44 склады) і ўключае больш за 60 % усіх аўтазаправачных станцый у Беларусі (483 АЗС і 182 АГЗС).

Асноўныя віды дзейнасці: геолагаразведка; здабыча нафты і газу; перапрацоўка і энергетыка; нафтавы сэрвіс; навука і інжынірынг; рэалізацыя нафтапрадуктаў праз фірмавую сетку нафтабаз і АЗС. У сумесных прадпрыемствах за мяжой «Беларуснафта» вядзе праекты па здабычы нафты, сейсмаразведцы, нафтавым сэрвісе, інжынірынгу.

Беларускі газаперапрацоўчы завод (мадэрнізаваны ўчастак) Беларускі газаперапрацоўчы завод (мадэрнізаваны ўчастак)

Прамысловая здабыча вуглевадародаў у Беларусі пачалася ў 1965 г. і засяроджана ў раёне Прыпяцкага прагіну (Гомельская і Магілёўская вобласці). У 2016 г. выяўлена новае радовішча нафты на тэрыторыі рэспублікі — «Вугальскае». У 2020 г. адкрыты новыя радовішчы нафты ў Хойніцкім раёне. З пачатку эксплуатацыі радовішч Беларусі 140‑мільённую тону нафты здабылі ў 2021 г. Новае радовішча і паклады адкрылі ў Гомельскай вобласці ў некалькіх зонах Прыпяцкага прагіну ў 2022 г. У 2023 г. распачата прамысловая эксплуатацыя «Лічбавага радовішча» кампаніі «Беларуснафта». Нафту, якая здабываецца, кампанія перапрацоўвае на нафтаперапрацоўчых заводах рэспублікі (ААТ «Мазырскі НПЗ» і ААТ «Нафтан») і адпраўляе на экспарт, спадарожны нафтавы газ — перапрацоўвае на ўласным, адзіным у Беларусі газаперапрацоўчым заводзе. Нафтапрадукты «Беларуснафта» рэалізуе на тэрыторыі Беларусі і за яе межамі. Збытавая сетка кампаніі налічвае больш за 600 аўтазаправачных станцый.

РУВП «Граніт» — найбуйнейшае прадпрыемства ў Еўропе па здабычы і перапрацоўцы шчыльных горных парод. Сыравінай для перапрацоўкі з’яўляюцца горныя пароды радовішча «Мікашэвічы», размешчанага ў 500 м на захад ад г. Мікашэвічы. У год выпускаецца больш як 21 млн т нярудных будаўнічых матэрыялаў.

Апрацоўчая прамысловасць. Уключае фізічную або хімічную змену матэрыялаў, рэчываў або кампанентаў у новыя прадукты. Матэрыяламі, рэчывамі або кампанентамі з’яўляюцца прадукты сельскай гаспадаркі, лесаводства, рыбалоўства, горных распрацовак і здабычы карысных выкапняў, а таксама прадукты саміх апрацоўчых вытворчасцей. Да вытворчасці адносіцца істотнае змяненне, абнаўленне або пераўтварэнне прадуктаў. Вырабленыя прадукты могуць быць скончаным вырабам, гатовым да выкарыстання ці спажывання, ці могуць прадстаўляць паўфабрыкат для наступнай апрацоўкі.

У апрацоўчай прамысловасці функцыянуе 16 695 арганізацый Рэспублікі Беларусь, на якіх занята 711,7 тыс. чалавек (84,6 % ад сярэдняспісачнай колькасці работнікаў прамысловасці); табліца 8.

Табліца 8. Асноўныя паказчыкі работы апрацоўчай прамысловасці Рэспублікі Беларусь у 2021–2024 гг.

Паказчык

Год

2021

2022

2023

2024

2024 да 2020

Колькасць арганізацый, адзінак

15 386

15 422

15 652

16 695

107,6

Тэмп росту аб’ёму прамысловай вытворчасці ў супастаўных цэнах, %

105,9

93,8

109,1

105,5

114,3

Удзельная вага віду эканамічнай дзейнасці ў агульным аб’ёме прамысловай вытворчасці, %

89,4

89,7

90,1

89,9

Сярэдняспісачная колькасць работнікаў, тыс. чалавек

708,8

700,7

703,6

711,7

99,6

Удзельная вага сярэдняспісачнай колькасці работнікаў віду эканамічнай дзейнасці ў сярэдняспісачнай колькасці, %

84,2

84,1

84,3

84,6

Вытворчасць прадуктаў харчавання, напіткаў і тытунёвых вырабаў. Іграе вядучую ролю ў вырашэнні задач паўнацэннага задавальнення патрэбнасцей насельніцтва ў высакаякасных прадуктах харчавання. Уключае перапрацоўку прадукцыі сельскай, лясной і рыбнай гаспадаркі для вытворчасці прадуктаў харчавання, гатовых кармоў для жывёл, вытворчасць нехарчовых паўфабрыкатаў; вытворчасць напіткаў; вытворчасць тытунёвых вырабаў.

Вытворчасцю прадуктаў харчавання, напіткаў і тытунёвых вырабаў займаецца звыш 800 арганізацый. Перапрацоўка і кансерваванне мяса і вытворчасць мясной і мясазмяшчальнай прадукцыі: ААТ «Бабруйскі мясакамбінат», ААТ «Віцебскі мясакамбінат», ААТ «Ваўкавыскі мясакамбінат», ААТ «Гомельскі мясакамбінат», УП «Глыбоцкі мясакамбінат», ААТ «Гродзенскі мясакамбінат», ААТ «Калінкавіцкі мясакамбінат», ААТ «Магілёўскі мясакамбінат», ААТ «Ашмянскі мясакамбінат», ААТ «Слонімскі мясакамбінат» і інш.

Бабруйскі мясакамбінат (прадукцыя)
Ваўкавыскі мясакамбінат (вытворчасць)
Глыбоцкі мясакамбінат (вытворчасць)
Калінкавіцкі мясакамбінат
Ашмянскі мясакамбінат (прадукцыя)
Слонімскі мясакамбінат

Перапрацоўка і кансерваванне рыбы, ракападобных і малюскаў: ААТ «Белрыба», СП «Санта Імпэкс Брэст» і інш.

РУП «Талачынскі кансервавы завод» РУП «Талачынскі кансервавы завод»

Перапрацоўка і кансерваванне садавіны і агародніны: ААТ «Барысаўскі кансервавы завод», ВТДА «Анега», РУП «Талачынскі кансервавы завод», ААТ «Маларыцкі кансерваагароднінасушыльны камбінат» і інш.

Вытворчасць раслінных і жывёльных алеяў і тлушчаў: ААТ «Віцебскі алейнаэкстракцыйны завод», ААТ «Гомельскі тлушчавы камбінат» і інш.

Вытворчасць малочных прадуктаў: ААТ «Беллакт», УВП «Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат», ВУП «Калінкавіцкі малочны камбінат», ААТ «Лідскі малочна-кансервавы камбінат», ААТ «Мілкавіта», ААТ «Малочныя горкі», ААТ «Малочны Свет», ААТ «Рагачоўскі малочнакансервавы камбінат», ААТ «Савушкін прадукт», ААТ «Тураўскі малочны камбінат», ААТ «Шчучынскі масласырзавод» і інш.

ААТ «Маларыцкі кансерваагароднінасушыльны камбінат»
Прадукцыя УВП «Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат»
Прадукцыя ААТ «Мілкавіта»
ААТ «Тураўскі малочны камбінат»

Вытворчасць хлебабулачных, макаронных і мучных кандытарскіх вырабаў: ААТ «Берасцейскі пекар», ААТ «Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў», ААТ «Брэстхлебапрадукт», ААТ «Булачна-кандытарская кампанія «Дамачай», ААТ «Віцебскхлебпрам», ААТ «Лідахлебапрадукт», ААТ «Клімавіцкі камбінат хлебапрадуктаў», КУП «Мінскхлебпрам», ААТ «Кандытарская фабрыка «Слодыч» і інш.

ААТ «Скідзельскі цукровы камбінат» ААТ «Скідзельскі цукровы камбінат»
ААТ «Берасцейскі пекар»
Прадукцыя ААТ «Булачна-кандытарская кампанія «Дамачай»
ААТ «Віцебскхлебпрам»
ААТ «Лідахлебапрадукт»
Прадукцыя КУП «Мінскхлебпрам»

Вытворчасць іншых прадуктаў харчавання: КУП «Віцебскі кандытарскі камбінат «Віцьба», ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат», ААТ «Камунарка», ААТ «Канфа», СТАА «Марозпрадукт», ААТ «Чырвоны харчавік», ААТ «Скідзельскі цукровы камбінат», ААТ «Слуцкі цукроварафінадны камбінат», ААТ «Слуцкі камбінат хлебапрадуктаў», ААТ «Спартак» і інш.

Вытворчасць безалкагольных напіткаў і мінеральных вод: ТАА «АМАЗОН-КАЛАРЫТ», ПП «Дарыда», УП «Кока-Кола Беврыджыз Беларусь» і інш.

Гомельскі лікёра-гарэлачны завод «Радамір» Гомельскі лікёра-гарэлачны завод «Радамір»
Карпусы ААТ «Мінск Крышталь» Карпусы ААТ «Мінск Крышталь»

Вытворчасць алкагольных напіткаў у асноўным метадам ферментацыі, а таксама піва, віна, дыстыляваных алкагольных напіткаў: ААТ «Брэсцкі ЛГЗ «Белалка», ААТ «Гомельскі лікёра-гарэлачны завод «Радамір», ААТ «Віцебскі лікёра-гарэлачны завод «Прыдзвінне», ТАА «Завод Бульбаш», ТАА «Завод вінаградных він «Пяць кантынентаў», ААТ «Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод», ААТ «Лідскае піва», СТАА «Малінаўшчызненскі спіртагарэлачная завод «Аквадзіў», ААТ «Мінск Крышталь» і інш.

На Гродзенскай тытунёвай фабрыцы «Нёман»
Гомельскі лікёра-гарэлачны завод «Радамір»

Вытворчасць тытунёвых вырабаў: ААТ «Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман».

Вытворчасць тэкстыльных вырабаў, адзення, вырабаў са скуры і футра. Забяспечвае насельніцтва краіны высакаякаснымі моднымі таварамі ў шырокім асартыменце па даступных цэнах. Канкурэнтныя перавагі віду эканамічнай дзейнасці вызначаюцца наяўнасцю сыравіннай базы (лён, хімічныя валокны і ніткі, пража, тканіны, гарбарная і футравая сыравіна) і высокакваліфікаваных кадраў, больш нізкай капіталаёмістасцю вытворчасці ў параўнанні з іншымі галінамі.

Вытворчасць на ААТ «Стужка» Вытворчасць на ААТ «Стужка»

Вытворчасцю тэкстыльных вырабаў, адзення, вырабаў са скуры і футра ў Рэспубліцы Беларусь займаюцца 1 611 арганізацый. Найбуйнейшыя ў вытворчасці тэкстыльных вырабаў: РУВГП «Аршанскі льнокамбінат», ААТ «Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб’яднанне», ААТ «Стужка», ААТ «Магатэкс», ААТ «Камволь», ААТ «Віцебскія дываны», ААТ «Рэчыцкі тэкстыль» і іншыя, якія вырабляюць розныя тканіны, пражу, гардзіна-цюлевыя вырабы і г. д.

Вытворчасць на Аршанскім ільнокамбінаце Вытворчасць на Аршанскім ільнокамбінаце

РУВГП «Аршанскі льнокамбінат» найбуйнейшы вытворца льняных тканін і вырабаў з лёну ў Расіі, краінах СНД і Еўропы. Доля экспарту прадукцыі ў агульным аб’ёме вытворчасці складае больш за 80 %. Прадукцыя пад гандлёвай маркай «Беларускi лён» экспартуецца больш як у 40 краін свету. Удзячнасць у пакупнікоў дасягнута за кошт высокай якасці і абнаўлення асартыменту.

Асноўнымі відамі дзейнасці Аршанскага льнокамбіната з’яўляюцца: падрыхтоўка і прадзенне льнянога валакна; вытворчасць ільняных тканін і льняных вырабаў; аздабленне тканін і тэкстыльных вырабаў; аптовы і рознічны гандаль тэкстыльнымі таварамі; экспартна-імпартныя, камерцыйныя і пасрэдніцкія аперацыі; фірменны гандаль; аказанне платных паслуг.

Прадпрыемства ўяўляе сабой вертыкальна інтэграваную структуру, якая аб’ядноўвае ўвесь вытворчы цыкл — ад перапрацоўкі доўгага і кароткага льновалакна да вытворчасці і рэалізацыі гатовай прадукцыі. У складзе прадпрыемства знаходзіцца 5 фабрык.

Вытворчасць на Баранавіцкім вытворчым баваўняным аб’яднанні Вытворчасць на Баранавіцкім вытворчым баваўняным аб’яднанні

ААТ «Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб’яднанне» (ААТ «БВБА») — буйнейшы вытворца тэкстыльнай прадукцыі ў Еўропе і краінах СНД. На ААТ «БВБА» ажыццяўляецца поўны цыкл вытворчасці: перапрацоўка бавоўны, выраб пражы і выпуск гатовых швейных вырабаў. Доўгі вытворчы ланцужок абумоўлены дзякуючы зладжанай працы прадзільнай, ткацкай, аддзелачнай і швейнай фабрык. Мадэрнізацыя вытворчасці, праведзеная ў 2012–2017 гг., дазволіла прадпрыемству ўпэўнена замацавацца на ўнутраным рынку, а таксама значна нарасціць экспарт.

У цэху ААТ «Камволь» У цэху ААТ «Камволь»

ААТ «Камволь» — найбуйнейшы вытворца тэкстыльнай прадукцыі, мае поўны цыкл вытворчасці: ад вырабу пражы да выпуску тканіны і пастаўкі прадукцыі ў краіны Еўропы і СНД. У 2013–2017 гг. ААТ «Камволь» праводзіла комплексную мадэрнізацыю і рэструктурызацыю прадпрыемства са стварэннем новай вытворчасці камвольных тканін з палепшанымі эксплуатацыйнымі і тэхналагічнымі ўласцівасцямі. Новыя тканіны, якія выпускаюцца прадпрыемствам пасля мадэрнізацыі, па якасці адпавядаюць усім сучасным патрабаванням і стандартам. Больш за 55 % вырабленай прадукцыі пастаўляецца на экспарт.

ААТ «Брэсцкі панчошны камбінат»
На ААТ «8 Сакавіка»
ААТ «Світанак»
ЗАТ «Калінка»
ААТ «Славянка»

Вытворчасць вязаных і трыкатажных палотнаў спецыялізавана на выпуску верхняга і бялізнавага трыкатажу, трыкатажнага палатна, панчошна-шкарпэткавых і іншых вырабаў і засяроджана на наступных буйных прадпрыемствах: ААТ «Брэсцкі панчошны камбінат», ТАА «Трыкатажная фабрыка «Арэола», ААТ «8 Сакавіка», ААТ «Купалінка», ААТ «Палессе», ААТ «Свiтанак», ПВУП «Ромгіль-Тэкс», СТАА «Контэ Спа», ТАА «Фармэль».

Адным з найбуйнейшых вытворцаў гарсэтных вырабаў ва Усходняй Еўропе з’яўляецца СП ЗАТ «Мілавіца». Цяпер рознічная сетка продажаў прадпрыемства складае больш за 600 магазінаў у 23 краінах свету.

Адзенне вырабляюць каля 170 прадпрыемстваў. Найбуйнейшымі з’яўляюцца швейныя фабрыкі: ААТ «Элема», ААТ «Камінтэрн», ААТ «Дзяржынская швейная фабрыка «Эліз», ЗАТ «Калінка», ААТ «Славянка» і інш. Асноўны напрамак дзейнасці прадпрыемстваў — пашыў касцюмаў і верхняга адзення, прадметаў дзіцячага адзення, бялізны, галаўных убораў і мехавых вырабаў.

Фірменны магазін СТАА «Белвест» Фірменны магазін СТАА «Белвест»

Амаль на 20 прадпрыемствах вядзецца дубленне, выраб скуры і футра, вытворчасць вырабаў са скуры, акрамя адзення. Сярод іх абутковыя вытворцы: СП ТАА «Марка», ААТ «Луч», СТАА «Белвест», ЗАТ «Сівельга», ААТ «Чырвоны Кастрычнік», ЗАТ «Оціка», СП «Ле Гранд», ААТ «Гродзенская абутковая фабрыка «Нёман» і інш. Гарбарныя вытворцы: Гродзенская пальчаткавая фірма «Акцэнт» ААТ, ААТ «Бабруйскі гарбарны камбінат», УП «Віцебскі футравы камбінат», ААТ «Галантэя», РУП «Гродзенскае вытворчае гарбарнае аб’яднанне», ААТ «Мінскае вытворчае гарбарнае аб’яднанне» і інш.

Гродзенская пальчаткавая фірма «Акцэнт»
ААТ «Бабруйскі гарбарны камбінат»
Мінскае вытворчае гарбарнае аб’яднанне
Прадукцыя УП «Віцебскі футравы камбінат»
Фірменны магазін ААТ «Галантэя»
Гродзенская абутковая фабрыка «Нёман»

Вытворчасць вырабаў з дрэва і паперы; паліграфічная дзейнасць і тыражаванне запісаных носьбітаў. Уключае: вытворчасць драўляных і коркавых вырабаў, акрамя мэблі; вытворчасць вырабаў з саломкі і матэрыялаў для пляцення; вытворчасць цэлюлозы, паперы і вырабаў з паперы; паліграфічную дзейнасць і тыражаванне запісаных носьбітаў інфармацыі.

Мэбля кампаніі «Гомельдрэў» Мэбля кампаніі «Гомельдрэў»
ААТ «Івацэвічдрэў» ААТ «Івацэвічдрэў»
Мазырскі дрэваапрацоўчы камбінат Мазырскі дрэваапрацоўчы камбінат
ААТ «Мастоўдрэў» ААТ «Мастоўдрэў»

У 2007 г. на дзяржаўным узроўні прынята рашэнне аб правядзенні мадэрнізацыі асноўнай базы дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў краіны і стварэнні новых сучасных вытворчасцей, арыентаваных на выпуск інавацыйнай і імпартазамяшчальнай прадукцыі. Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 кастрычніка 2007 г. № 529 «Аб некаторых мерах па развіцці дрэваапрацоўчай прамысловасці» ў 2007–2018 гг. была прадугледжана рэалізацыя інвестыцыйных праектаў па стварэнні (будаўніцтве), тэхнічным перааснашчэнні, мадэрнізацыі і рэканструкцыі вытворчасцей адкрытых акцыянерных таварыстваў «Барысаўдрэў», «Віцебскдрэў», «Гомельдрэў», «Івацэвічдрэў», «Мастоўдрэў», «Рэчыцадрэў», «ФанДАК», «Магілёўдрэў» і «Мазырскі дрэваапрацоўчы камбінат», якія вызначаны як базавыя арганізацыі, якія вырабляюць прадукцыю дрэваапрацоўкі.

Зводная інфармацыя аб інвестыцыйных праектах, якія рэалізуюцца арганізацыямі дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці ў рамках мадэрнізацыі, прадстаўлена ў табліцы 9.

Табліца 9. Інвестыцыйныя праекты, якія рэалізуюцца арганізацыямі дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці

Арганізацыя

Праект

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 кастрычніка 2007 г. № 529
«Аб некаторых мерах па развіцці дрэваапрацоўчай прамысловасці»

ААТ «Барысаўдрэў»

Рэканструкцыя і развіццё вытворчасцей плітачных драўняных матэрыялаў і лесанарыхтоўкі з укараненнем комплексу энергазберагальных мерапрыемстваў.

Арганізацыя вытворчасці пліт (МДФ/ХДФ)

ААТ «Віцебскдрэў»

Арганізацыя вытворчасці драўняна-валакністых пліт (МДФ/ХДФ)

ААТ «Гомельдрэў»

Рэканструкцыя і развіццё дзеючых вытворчасцей з укараненнем комплексу энергазберагальных мерапрыемстваў, арганізацыя вытворчасці драўняна-валакністых пліт (МДФ/ХДФ)

ААТ «Івацэвічдрэў»

Арганізацыя мэблевай і лесапільнай вытворчасці

ААТ «Магілёўдрэў»

Рэканструкцыя і тэхналагічнае пераабсталяванне вытворчасці

ААТ «Мазырскі дрэваапрацоўчы камбінат»

Тэхнічнае пераабсталяванне цэха лесапілавання па вытворчасці піламатэрыялаў і паганажу з пашырэннем лесанарыхтоўчай базы, арганізацыяй новай вытворчасці ізалюючых драўняна-валакністых пліт і стварэннем вытворчасці паліўных брыкетаў

ААТ «Мастоўдрэў»

Арганізацыя новых вытворчасцей з тэхнічным перааснашчэннем дзеючых.

Арганізацыя вытворчасці драўняна-валакністых пліт (МДФ/ХДФ)

ААТ «Рэчыцадрэў»

Мадэрнізацыя вытворчасці ДСП

ААТ «ФанДАК»

Арганізацыя вытворчасці драўняна-стружкавых пліт таўшчынёй 2–6 мм, магутнасцю 23–30 тыс. м³ пліт у год і мадэрнізацыя дзеючых вытворчасцей

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 жніўня 2012 г. № 391
«Аб будаўніцтве завода па вытворчасці сульфатнай беленай цэлюлозы»

ААТ «Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат»

Будаўніцтва завода па вытворчасці сульфатнай беленай цэлюлозы на базе ААТ «Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат» магутнасцю 400 тыс. т у год «пад ключ» (з улікам арганізацыі вытворчасці віскознай цэлюлозы)

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 кастрычніка 2012 г. № 449
«Аб некаторых пытаннях арганізацыі вытворчасці мелаваных і немелаваных відаў кардону»

Філіял «Добрушская папяровая фабрыка «Герой працы» ААТ «Кіруючая кампанія холдынга «Беларускія шпалеры»

Тэхнічнае перааснашчэнне філіяла «Добрушская папяровая фабрыка «Герой працы» ААТ «Кіруючая кампанія холдынга «Беларускія шпалеры» з арганізацыяй вытворчасці мелаваных і немелаваных відаў кардону «пад ключ»

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 мая 2014 г. № 216
«Аб стварэнні вытворчасці па выпуску паперы-асновы для дэкаратыўных абліцовачных матэрыялаў»

РУП «Завод газетнай паперы»

Стварэнне вытворчасці паперы-асновы для дэкаратыўных абліцовачных матэрыялаў

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 сакавіка 2016 г. № 106
«Аб дзяржаўных праграмах і аказанні дзяржаўнай фінансавай падтрымкі»

ААТ «Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат» (філіял «Папяровая фабрыка «Чырвоная Зорка»)

Мадэрнізацыя папяровай машыны БП‑54 і тэхналагічнага патоку масападрыхтоўкі ў ААТ «Папяровая фабрыка «Чырвоная Зорка»

Дзякуючы мадэрнізацыі асноўнай базы дрэваапрацоўчых і цэлюлозна-папяровых вытворчасцей асартыментны пералік прадукцыі арганізацый канцэрна значна пашырыўся і ахоплівае сёння каля 80 відаў таварных пазіцый вырабаў з драўніны, паперы, кардону і прадуктаў лесахіміі. Пры гэтым пералік вырабленых тавараў (каля 50 пазіцый) уключаны ў галіновую праграму развіцця імпартазамяшчальных вытворчасцей і нарошчвання выпуску адпаведнай прадукцыі. Да іх належаць цэлюлоза, пліты драўняна-валакністыя (у т. л. МДФ) і драўняна-стружкавыя, фанера, мелаваны шматслаёвы кардон, немелаваныя папера і кардон, гафрыраваны кардон і скрыні з яго, папяровыя мяшкі, негафрыраваны кардон, папера газетная і санітарна-гігіенічнага выкарыстання.

Мэбля кампаніі «Пінскдрэў» Мэбля кампаніі «Пінскдрэў»

Увод у эксплуатацыю мадэрнізаваных дрэваапрацоўчых комплексаў значна пашырыў магчымасці вытворцаў мэблі. Беларускія ламініраваныя драўняна-стружкавыя і драўняна-валакністыя пліты выкарыстоўваюць як буйныя мэблевыя кампаніі, такія як «Пінскдрэў», «Гомельдрэў», «Маладзечнамэбля», «Івацэвічдрэў», так і невялікія, сярэднія і малыя прадпрыемствы, якія вырабляюць мэблю пад заказ. Уласная мэблевая вытворчасць створана ў ААТ «Івацэвічдрэў». Мэблю з драўняных пліт пачалі вырабляць у ААТ «Рэчыцадрэў», ААТ «Гомельдрэў».

ААТ «Рэчыцадрэў» ААТ «Рэчыцадрэў»

Прадукцыя цэлюлозна-папяровай вытворчасці — гэта прыклад дзейснасці развіцця імпартазамяшчальнай вытворчасці. Каля 80 % цэлюлозы спажывае ўнутраны рынак. Прадпрыемствы-перапрацоўшчыкі розных форм уласнасці, як буйныя, так і сярэднія і дробныя, вырабляюць з яе разнастайныя тавары: паперу, кардон, санітарна-гігіенічныя вырабы і інш.

Завод газетнай паперы ў г. Шклоў Магілёўскай вобласці Завод газетнай паперы ў г. Шклоў Магілёўскай вобласці

Паперу-аснову для дэкаратыўных абліцовачных матэрыялаў пачалі вырабляць на РВУП «Завод газетнай паперы» ў г. Шклоў. У такой паперы маюць патрэбу вытворцы падлогавых ламініраваных пакрыццяў, драўняна-стружкавых і драўняна-валакністых пліт.

Увод у эксплуатацыю ў 2021 г. завода мелаваных і немелаваных відаў кардону на базе Добрушскай папяровай фабрыкі «Герой працы» таксама дазволіў вырашыць праблему імпарту. Сёння ўжо больш за 40 друкарань краіны закупляюць добрушскі кардон для вырабу ўпакоўкі для шэрага галін: фармацэўтычнай, кандытарскай, тытунёвай, парфумерна-касметычнай, а таксама для вытворчасці аднаразовага посуду і паліграфічнай прадукцыі.

Вытворчасць коксу і прадуктаў нафтаперапрацоўкі. Спрыяе забеспячэнню энергетычнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, задавальненню патрэбнасцей яе народна-гаспадарчага комплексу ў нафтапрадуктах, навукова-тэхнічнаму прагрэсу, павышэнню якасці прадукцыі, захаванню экспартнага патэнцыялу.

Вытворчасць коксу і прадуктаў нафтаперапрацоўкі ўключае:

  • перапрацоўку сырой нафты і вугалю ў прадукты, гатовыя да выкарыстання. Галоўным працэсам з’яўляецца ачыстка нафты (раскладанне сырой нафты на складаючыя яе фракцыі шляхам крэкінгу і дыстыляцыі);

  • вытворчасць такіх газаў, як этан, прапан і бутан у якасці прадуктаў нафтаперапрацоўчых заводаў;

  • вытворчасць за ўласны кошт прадуктаў перапрацоўкі нафты і вугалю (напрыклад, коксу, бутану, прапану, бензіну, газы, мазуту і да т. п.), а таксама паслугі па перапрацоўцы (напрыклад, перапрацоўка па заказе).

У Рэспубліцы Беларусь 2 нафтаперапрацоўчыя заводы: ААТ «Нафтан» і ААТ «Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод» (Мазырскі НПЗ). Беларускія нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы маюць высокі тэхналагічны ўзровень глыбіні перапрацоўкі нафты і якасць нафтапрадуктаў, якія адпавядаюць сусветным стандартам.

ААТ «Нафтан» — буйнейшы нафтахімічны комплекс ААТ «Нафтан» — буйнейшы нафтахімічны комплекс

ААТ «Нафтан» — гэта найбуйнейшы нафтахімічны комплекс еўрапейскага ўзроўню, які ўключае нафтаперапрацоўчы завод паліўна- маслена-араматычнага профілю і нафтахімічны завод «Палімір». Асартымент таварнай прадукцыі, якая выпрацоўваецца, налічвае больш за 100 адзінак, асноўнымі з якіх, акрамя розных відаў паліва, з’яўляюцца індывідуальныя араматычныя вуглевадароды, таварныя і базавыя алеі, нафтахімічная прадукцыя.

Будаўніцтва завода пачалося па распараджэнні Савета Міністраў СССР ад 6 жніўня 1958 г. Першы беларускі бензін атрыманы ў г. Наваполацк 9 лютага 1963 г. У 2002 г. РУП «Наваполацкае вытворчае аб’яднанне «Нафтан» пераўтворана ў ААТ «Нафтан». З 1 снежня 2008 г. ААТ «Нафтан» было рэарганізавана шляхам далучэння да яго ААТ «Палімір».

Новыя тэхнічныя і тэхналагічныя рашэнні даюць магчымасць беларускай нафтахіміі паскараць развіццё і заставацца канкурэнтаздольнай на сусветных рынках. У 2004 г. паспяхова завершана праграма мадэрнізацыі і рэканструкцыі прадпрыемства «Нафтан 1999–2003», якая ахапіла ўвесь тэхналагічны цыкл. Было рэалізавана 11 асноўных праектаў, уключаючы комплекс гідракрэкінгу вакуумнага газойлю.

На ААТ «Нафтан» прадаўжаецца маштабная мадэрнізацыя, вынікі якой будзе вызначаць канкурэнтаздольнасць прадпрыемства. У 2017 г. уведзена ў эксплуатацыю ўстаноўка першаснай перапрацоўкі нафты АТ‑8. У выніку завод сумарна можа перапрацоўваць больш за 12 млн т нафты ў год. Атрымана магчымасць выпускаць дадатковыя аб’ёмы больш прэміяльнага рэактыўнага паліва за кошт зніжэння вытворчасці дызеля з невялікім прыцягненнем рэсурсу аўтабензінаў. Выразны падзел газаў на блоку газафракцыянавання ўстаноўкі АТ‑8 дазваляе больш гібка рэагаваць на запыты спажыўцоў. Істотна палепшылася якасць вуглевадароднай сыравіны для піролізу на заводзе «Палімір» ААТ «Нафтан».

Ключавы праект праграмы інвестыцыйнага развіцця ААТ «Нафтан» — комплекс запаволенага каксавання (КЗК), які забяспечвае паглыбленне перапрацоўкі нафты. Комплекс аб’ядноўвае ланцужок установак, інтэграваных у тэхналагічную схему прадпрыемства: 3 новыя ўстаноўкі — запаволенага каксавання нафтавых рэшткаў, па вытворчасці вадароду і па вытворчасці элементарнай серы, а таксама рэканструююцца існуючыя ўстаноўкі гідраачысткі Л‑24/7 і ЛЧ‑24/7 і схем КИПиА блока Merox. Кошт праекта перавышае 1 млрд долараў ЗША, з іх больш за палову накіроўваецца на асноўны аб’ект — устаноўку запаволенага каксавання.

У 2018 г. рэалізаваны праект «Рэканструкцыя ўстаноўкі гідраачысткі Л‑24/7». Вынікам стала павелічэнне аб’ёму выпускаемага дызельнага паліва з высокай ступенню ачысткі ад серы і ультранізкім утрыманнем азоту. Гэта дазваляе зменшыць выкіды аксідаў азоту і серы ў атмасферу. Як следства, увесь выраблены аб’ём дызельнага паліва ў ААТ «Нафтан» адпавядае міжнародным патрабаванням — стандарту Еўра‑5. Эканамічны эфект ад рэалізацыі праекта ацэньваецца прыблізна ў 20 млн долараў ЗША ў год. Аб’екты комплексу, пабудаваныя з нуля: «Устаноўка атрымання вадароду № 2», «Устаноўка ачысткі звадкаваных газаў УЗК ад меркаптанаў» і «Устаноўка атрымання азоту № 4».

Падзеяй 2020 года стаў пуск устаноўкі па вытворчасці элементарнай серы метадам Клаўса, што палепшыла экалагічную сітуацыю ў рэгіёне. Яе прызначэнне — утылізацыя серавадароду, пабочнага прадукту перапрацоўкі нафты, у элементарную серу. Фактычныя выкіды дыаксіду серы скараціліся на 85 %, ці амаль на 20 тыс. т у год. Новая ўстаноўка дазволіла стварыць неабходны рэзерв магутнасцей па ўтылізацыі серавадароду.

У 2023 г. ААТ «Нафтан» завяршыла рэалізацыю самай маштабнай у сваёй гісторыі праграмы інвестыцыйнага развіцця — уведзены ў эксплуатацыю комплекс запаволенага каксавання. Аснова комплексу — устаноўка запаволенага каксавання нафтавых рэшткаў, адзіная ў Беларусі. Тут у студзені 2022 г. атрымалі новую таварную прадукцыю для прадпрыемства і рэспублікі — нафтавы кокс. Яго ўжываюць у якасці паліва ў цэментнай і энергетычнай прамысловасці. У 2024 г. устаноўка працавала на максімальнай прадукцыйнасці — 200 т/гадз.

Рэалізацыя праекта стала новым унікальным вопытам не толькі для завода, але і для Беларусі. За кошт укаранення комплексу запаволенага каксавання глыбіня перапрацоўкі дасягнула іншага ўзроўню. «Нафтан» ужо выйшаў на новыя рубяжы ў тэхналогіі і атрымлівае з сыравіны прадукты з большай дабаўленай вартасцю. Глыбіня перапрацоўкі нафты павялічылася да 92 %, а выхад светлых нафтапрадуктаў — да 70 %.

ААТ «Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод» ААТ «Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод»

ААТ «Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод» знаходзіцца ў прамысловай зоне г. Мазыр. Нафта паступае на завод па нафтаправодзе «Дружба» (уведзены ў эксплуатацыю ў 1964 г.) і з рэчыцкіх радовішч. Магутнасці прадпрыемства разлічаны на перапрацоўку 12 млн т нафты ў год. Асноўнай прадукцыяй з’яўляецца аўтамабільны бензін і дызельнае паліва з нізкім утрыманнем серы, бытавое пячное паліва, бытавы газ, тэхнічны бутан і асвятляльная газа. Прадукцыя Мазырскага НПЗ характарызуецца: нізкім утрыманнем сярністых злучэнняў у аўтамабільных бензінах АІ‑95‑Еўра і АІ‑92‑Еўра (не больш за 10 мг/кг), у дызельных палівах (не больш за 10 мг/кг), у асвятляльнай газе (не больш за 10 мг/кг).

Мазырскі НПЗ выпускае канкурэнтаздольную прадукцыю высокай якасці, якая адпавядае патрабаванням нацыянальных і замежных стандартаў. З’яўляючыся экспартна арыентаваным прадпрыемствам, ААТ «Мазырскі НПЗ» да 80 % прадукцыі, якая выпускаецца, пастаўляе за межы Рэспублікі Беларусь. Па выніках рэалізацыі праектаў прадпрыемства павялічыла долю экспартна арыентаванай прадукцыі з высокай дабаўленай вартасцю і рэалізуе на знешні рынак не толькі традыцыйныя прадукты (аўтамабільныя бензіны і дызельнае паліва), але і алкілат, кубавы астатак каткрэкінгу і інш. У выніку ўдасканалення тэхналагічнай схемы пачаты выпуск высокаактанавага бензіну АІ‑100‑К5‑Еўра.

У 2023 г. на Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе завершана рэалізацыя аднаго з самых маштабных і амбіцыйных праектаў за ўсю гісторыю прадпрыемства — будаўніцтва комплексу гідракрэкінгу цяжкіх нафтавых рэшткаў (H-Oil). Агульны кошт гэтага мегапраекта складае каля 1,5 млрд долараў ЗША. Комплекс уключае 3 устаноўкі: устаноўка вытворчасці серы, устаноўка вытворчасці вадароду, камбінаваная ўстаноўка гідракрэкінгу і 21 аб’ект агульназавадской гаспадаркі. Новая тэхналагічная схема дазволіць заводу павялічыць глыбіню перапрацоўкі нафты да 90 %. Дзякуючы новым працэсам прадпрыемства наросціць выхад светлых нафтапрадуктаў да 70 %, наладзіць выпуск нізкасярністага топачнага мазуту, гідраачышчанага вакуумнага газойлю.

У 2024 г. на заводзе пачалася работа над рэалізацыяй новага інвестыцыйнага праекта. Яго мэта — будаўніцтва блока канцэнтравання прапілену, прадугледжанае праграмай развіцця завода да 2030 г. Блок прызначаны для атрымання прадукцыі вышэйшага гатунку з прапан-прапіленавай фракцыі, якая паступае ад камбінаванай устаноўкі каталітычнага крэкінгу. Рэалізацыя праекта і атрыманне новага прадукту адкрываюць заводу шлях да ўзвядзення комплексу па вытворчасці поліпрапілену, які не саступае па плошчы комплексу гідракрэкінгу цяжкіх нафтавых рэшткаў (H-Оil).

Вытворчасць хімічных прадуктаў. Уключае перапрацоўку арганічнай і неарганічнай сыравіны з дапамогай хімічных працэсаў для атрымання хімічных прадуктаў. Вылучаецца вытворчасць асноўных хімічных рэчываў як прамежкавых прадуктаў для атрымання гатовых хімічных прадуктаў.

Прадпрыемствамі хімічнай вытворчасці выпускаюцца этылен, прапілен, спірт этылавы, кіслата серная, аміяк, угнаенні мінеральныя, валокны хімічныя і іншая прадукцыя.

Завод «Палімір» ААТ «Нафтан» Завод «Палімір» ААТ «Нафтан»

Завод «Палімір» ААТ «Нафтан» заснаваны ў 1968 г., знаходзіцца ў г. Наваполацк. На тэрыторыі ў 800 га размешчаны 3 вытворчасці з 30 асноўнымі і дапаможнымі цэхамі. На прадпрыемстве працуе больш за 4,5 тыс. чалавек. Завод «Палімір» выпускае шырокі спектр хімічных прадуктаў: поліэтылен высокага ціску, поліэтыленавы воск, кампазіцыі поліэтылену высокага ціску, вырабы з поліэтылену, прадукты арганічнага сінтэзу, валокны поліакрыланітрыльныя, тэкстыльна-дапаможныя рэчывы, газападобныя і вадкія прадукты піролізу.

Прадукцыя завода «Палімір» выкарыстоўваецца ў самых разнастайных галінах: вытворчасці кабелю, перапрацоўцы пластмас, вытворчасці ўпаковачных матэрыялаў, вырабе дываноў, тэкстыльных тканін і трыкатажных вырабаў, штучнага футра, вытворчасці бытавой хіміі і іншых прадуктаў. Шэраг арганічных злучэнняў, якія выпускае завод «Палімір», з’яўляюцца таксама сыравінай для далейшага сінтэзу разнастайных спецыяльных хімічных прадуктаў.

ААТ «Гродна Азот» ААТ «Гродна Азот»

ААТ «Гродна Азот» уваходзіць у склад найбольш буйных хімічных прадпрыемстваў краіны, вытворца азотных злучэнняў і ўгнаенняў. Асноўныя віды прадукцыі прадпрыемства: аміяк вадкі тэхнічны; карбамід; угнаенні вадкія азотныя; сульфат амонію; метанол тэхнічны; капралактам; гідраксіламінсульфат крышталічны; метылавыя эфіры тоўстых кіслот (біяпаліва); вуглекіслата вышэйшай якасці. Каля 30 % ад усяго вырабленага аб’ёму азотных угнаенняў у ААТ «Гродна Азот» займае выпуск карбамідна-аміячнай сумесі (КАС).

На прадпрыемстве рэалізаваны буйныя інвестыцыйныя праекты. У маі 2019 г. у ААТ «Гродна Азот» уведзены ў эксплуатацыю цэх па вытворчасці азотнай кіслаты магутнасцю 1,2 тыс. т у суткі з рэканструкцыяй дзеючай вытворчасці, што дало магчымасць павялічыць выпуск азотных угнаенняў на 7 %. Удзельная вага КАС у аб’ёме азотных угнаенняў узрасла амаль да 50 %.

Ключавым крокам у абнаўленні магутнасцей з’яўляецца рэалізацыя «Карты мадэрнізацыі». Карта складаецца з чатырох буйных праектаў, якія плануецца завяршыць да 2026 г. У мэтах мінімізацыі выдаткаў прадугледжваецца рэканструкцыя дзеючых цэхаў «Аміяк‑3» і «Аміяк‑4», дзякуючы чаму выпуск аміяку павялічыцца на 315 тыс. т у год — да 1,385 млн т. Атрыманы дадатковы аб’ём будзе перапрацоўвацца ў новым цэху магутнасцю 1,5 тыс. т у суткі (500 тыс. т у год) і прызначаны для выпуску грануляванага карбаміду. У выніку будзе забяспечана поўная загрузка дзеючых магутнасцей. Будаўніцтва агрэгата па выпуску нітрату амонію магутнасцю 1,5 тыс. т у суткі — яшчэ адзін праект, уключаны ў «Карту мадэрнізацыі». У выніку будзе асвоены выпуск вядомага азотнага ўгнаення — аміячнай салетры.

Філіал «Завод Хімвалакно» ААТ «Гродна Азот» Філіал «Завод Хімвалакно» ААТ «Гродна Азот»

Філіял «Завод Хімвалакно» ААТ «Гродна Азот» з’яўляецца буйным вытворцам поліамідных і поліэфірных ніцей і валокнаў, а таксама поліаміду‑6 (ПА‑6) і кампазіцыйных матэрыялаў на яго аснове, якія прымяняюцца ў аўтамабілебудаванні, будаўнічай індустрыі прыборабудаванні, на чыгуначным і авіяцыйным транспарце а таксама для вытворчасці асобных дэталей бытавой тэхнікі.

Прадпрыемства аснашчана сучаснымі аўтаматызаванымі сістэмамі кіравання вытворчасцю і тэхналагічнымі працэсамі, перадавым лабараторным абсталяваннем, універсальнымі выпрабавальнымі машынамі. Яно фактычна аб’ядноўвае ў сабе некалькі заводаў — па палімерызацыі, фармаванні, крутка-ткацтве, насычэнні. Тут сумешчаны ўсе этапы вытворчасці — ад перапрацоўкі сыравіны да атрымання гатовай прадукцыі.

У 2011 г. ААТ «Гродна Хімвалакно» далучана да ААТ «Гродна Азот». Зыходнай сыравінай для атрымання прадукцыі на аснове грануляту поліаміду‑6 з’яўляецца вадкі капралактам, выраблены ў ААТ «Гродна Азот». Гэты звязак даў павелічэнне рэнтабельнасці, самыя магутныя ў Еўропе аб’ёмы вытворчасці. Завершана рэканструкцыя цэха па вытворчасці пластычных мас, што дае магчымасць асвоіць выпуск новых відаў палімерных кампазітных матэрыялаў.

ААТ «Беларуськалій» з’яўляецца адным з найбуйнейшых вытворцаў і экспарцёраў калійных угнаенняў у свеце. Паводле даных Міжнароднай асацыяцыі ўгнаенняў, на яго долю прыпадае пятая частка сусветнага аб’ёму вытворчасці калійных угнаенняў.

Сваю гісторыю ААТ «Беларуськалій» вядзе з 1958 г. У склад прадпрыемства ўваходзяць 4 рудаўпраўленні, а таксама дапаможныя і абслуговыя падраздзяленні (транспартныя, энергетычныя, рамонтныя, будаўнічыя і іншыя фірмы і цэхі). Для падтрымання руднай базы 2‑га рудаўпраўлення ў маі 2009 г. уведзены ў эксплуатацыю Чырвонаслабодскі руднік. З чэрвеня 2012 г. працуе Бярозаўскі руднік, які забяспечвае рудой абагачальную фабрыку 1‑га рудаўпраўлення. У 2013 г. запушчаны цэх па вытворчасці складаных мінеральных NPK-угнаенняў. У 2014 г. завершана будаўніцтва хімічнага камбіната па глыбокай комплекснай перапрацоўцы хлоразмяшчальнай сыравіны і закладзены сімвалічны камень у падмурак Петрыкаўскага горнаўзбагачальнага камбіната. У 2015 г. запушчаны хімічны камбінат па глыбокай комплекснай перапрацоўцы хлоразмяшчальнай мінеральнай сыравіны (ЦМЭЛ). З пачатку асваення Старобінскага радовішча 30 чэрвеня 2017 г. здабыта паўтарамільярдная тона руды. Новая рэгуляваная вакуум-крышталізацыйная ўстаноўка ўведзена ў эксплуатацыю ў 2018 г.

У 2019 г. ААТ «Беларуськалій» сумесна з кітайскай кампаніяй Migao Corporation Limited запусціла прадпрыемства па вытворчасці нітрату калію. Угнаенне вырабляецца метадам канверсіі нітрату амонію і хларыду калію. У якасці зыходнай сыравіны выкарыстаны калій хлорысты тэхнічны дробны, які вырабляецца на 4‑м рудаўпраўленні, і нітрат амонію з Расіі. У маі 2019 г. пачаты работы па будаўніцтве Дарасінскага рудніка. Запасы Дарасінскага ўчастка Старобінскага радовішча складаюць 180 млн т.

У 2021 г. уведзены ў эксплуатацыю Петрыкаўскі горнаўзбагачальны комплекс ААТ «Беларуськалій», балансавыя запасы калійных солей якога складаюць 1,8 млрд т. Запуск камбіната дазволіў павысіць экспартны патэнцыял за кошт павелічэння магутнасцей прадпрыемства па вытворчасці калійных угнаенняў да 12,5 млн т у год.

Прадукцыя прадпрыемства адпавядае самым высокім патрабаванням, адзначана прэстыжнымі міжнароднымі ўзнагародамі. ААТ «Беларуськалій» паспяхова канкурыруе з замежнымі вытворцамі і экспартуе сваю прадукцыю ў больш як 120 краін свету.

ААТ «Гомельскі хімічны завод» ААТ «Гомельскі хімічны завод»

ААТ «Гомельскі хімічны завод» спецыялізуецца на выпуску фосфарных угнаенняў (амафосу, аманізаванага суперфасфату, азотна-фосфарна-калійных угнаенняў), сернай кіслаты тэхнічнай, акумулятарнай, палепшанай; фторыстага алюмінію, крыаліту, аэрасілу, сульфіту натрыю — фатаграфічнага, тэхнічнага, сродкаў аховы раслін і інш. Для глеб Беларусі распрацоўваюцца спецыяльныя маркі ўгнаенняў, якія змяшчаюць усе асноўныя пажыўныя рэчывы.

ААТ «Светлагорск-Хімвалакно» ААТ «Светлагорск-Хімвалакно»

ААТ «СветлагорскХімвалакно» выпускае поліэфірныя тэкстыльныя ніткі, трыкатажныя і нятканыя палотны, матэрыялы спанбел і акваспан, вугляродныя валакністыя матэрыялы і кампазіты на іх аснове, арселонавыя валокны і ніткі, а таксама мяккую упаковачную тару, дыягнастычныя і хірургічныя медыцынскія пальчаткі. Прадпрыемства аб’ядноўвае 5 вытворчасцей па выпуску поліэфірных тэкстыльных ніцей, нятканых матэрыялаў, спецвалокнаў, аднаразовых пальчатак і поліпрапіленавай упаковачнай тары.

У 2010 г. уведзена ўстаноўка па вытворчасці нятканых матэрыялаў магутнасцю 10 тыс. т у год. У 2016 г. запушчана ўстаноўка па вытворчасці дубляваных матэрыялаў магутнасцю 3 тыс. т у год. У сакавіку 2019 г. у эксплуатацыю ўведзена ўстаноўка па вытворчасці нятканых матэрыялаў будаўнічага прызначэння магутнасцю 10 тыс. т у год.

У снежні 2020 г. ААТ «СветлагорскХімвалакно» запусціла лінію па вытворчасці фільтруючага нятканага матэрыялу мелтблоун, які выкарыстоўваецца для вырабу медыцынскіх асабовых масак і рэспіратараў. Як сарбіруючы матэрыял можа ўжывацца для ачысткі любых паверхняў ад забруджванняў нафтай і нафтапрадуктамі.

У 2020 г. на ўчастках па вытворчасці поліэтыленавай плёнкі, мяшкоў, пакетаў і біг-бегаў ААТ «СветлагорскХімвалакно» ўкаранёны патрабаванні ісламскіх стандартаў халяль. У чэрвені 2022 г. адкрыта імпартазамяшчальная вытворчасць медыцынскіх пальчатак з сінтэтычнага і натуральнага латэксу агульнай магутнасцю 170 млн штук у год.

Праграма развіцця прадпрыемства да 2030 г. уключае шэраг імпартазамяшчальных і інавацыйных праектаў. План на 2024–2026 гг. прадугледжвае рэалізацыю праектаў па вытворчасці поліэтыленавых плёнак, нарошчванні аб’ёмаў поліпрапіленавай упаковачнай тары і дубляваных нятканых матэрыялаў. Удзельная вага імпартазамяшчальных прадуктаў у агульным аб’ёме вытворчасці складае каля 90 %.

ААТ «Магілёўхімвалакно» ААТ «Магілёўхімвалакно»

ААТ «Магілёўхімвалакно» — адзіны ў Рэспубліцы Беларусь буйны вытворца дыметылтэрэфталату, поліэфірнага грануляту ПЭТ, у т. л. харчовага прызначэння, поліэфірных валокнаў і ніцей. Асаблівасцю прадпрыемства з’яўляецца аб’яднанне на адной пляцоўцы ў адзіны комплекс вытворчасцей, звязаных тэхналагічным цыклам, — ад атрымання зыходнай сыравіны (дыметылтэрэфталату, поліэтылентэрэфталату) да выпуску гатовай прадукцыі ў выглядзе валокнаў, нітак, нятканых матэрыялаў рознага асартыменту і прызначэння.

Галоўная задача стратэгіі развіцця ААТ «Магілёўхімвалакно» да 2030 г. — рэалізацыя 11 інвестыцыйных праектаў, накіраваных на паглыбленую перапрацоўку поліэфірнай сыравіны, імпартазамяшчэнне і выпуск новых відаў прадукцыі.

У 2024 г. завершаны 2 інвестыцыйныя праекты. Адзін з іх — гэта вытворчасць поліэфірных нятканых палотнаў гідраструменным спосабам змацавання палатна. У выніку ўвядзення аб’екта ў эксплуатацыю створана 87 працоўных месцаў. Іншы праект — гэта стварэнне вытворчасці абвязвальнай стужкі з найбольш эканамічна выгаднага для спажыўца матэрыялу — поліэтылентэрэфталату (ПЭТ), які па трывальных характарыстыках не саступае стальной стужцы. У рамках праекта створана 12 працоўных месцаў.

У 2025 г. у актыўнай фазе рэалізацыі знаходзяцца 8 інвестпраектаў. У рамках дыверсіфікацыі прадуктовага партфеля ААТ «Магілёўхімвалакно» пачаты маштабны інвестыцыйны праект неполіэфірнага профілю па стварэнні комплексу бесперапыннай вытворчасці хларату натрыю і перакісу вадароду — кампанентаў для адбельвання прадуктаў з цэлюлозы. Гэты праект увайшоў у пералік найважнейшых для краіны.

З моманту заснавання ААТ «Магілёўхімвалакно» служыць пляцоўкай для апрабацыі і ўкаранення новых рашэнняў, якія забяспечваюць развіццё хімічнай прамысловасці. ААТ «Магілёўхімвалакно» цесна супрацоўнічае і з Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэтам, Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэтам, Беларускім дзяржаўным універсітэтам харчовых і хімічных тэхналогій, а таксама з Інстытутам хіміі новых матэрыялаў НАН Беларусі.

У чэрвені 2022 г. у рамках выканання распараджэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб развіцці ААТ “Магілёўхімвалакно”» створаны навукова-вытворчы кластар. Задачы калектыву прадпрыемства ў рамках кластара — развіццё наватарскіх ідэй, якія павінны ўвасабляцца ў распрацоўках новых тэхналогій і пашырэнні лінейкі прадукцыі, што выпускаецца, замяшчэнні імпартнай састаўляючай.

ААТ «Лакафарба» ААТ «Лакафарба»

ААТ «Лакафарба» — адно з буйнейшых прадпрыемстваў у Рэспубліцы Беларусь у галіне вытворчасці лакафарбавых матэрыялаў рознага прызначэння. У цэхах прадпрыемства ўстаноўлены самыя сучасныя ўзоры абсталявання вядомых нямецкіх марак: NETZSCH, BBS GmbH, MAN DFE GmbH, GEA Luftkuhler GmbH.

Асартыментны пералік уключае больш за 2 000 найменняў прадукцыі. Прадпрыемства выпускае: aталевы ангідрыд (адпавядае еўрапейскай міжнароднай якасці па рэгламенце REACH); лакі паўфабрыкатныя: ПФ‑060, ПФ‑053, ПФ‑056, АУ‑059, «ЛідАлкід 60»; арганаразбаўляльныя лакафарбавыя матэрыялы, водна-дысперсійныя лакафарбавыя матэрыялы, растваральнікі, клеі, полівінілацэтатную дысперсію (ПВАД), аўтамабільныя тэхнічныя вадкасці (тасол, шклоачышчальнік). Больш за 70 % прадукцыі ад агульнага аб’ёму выпуску экспартуецца ў Расію, Узбекістан, Казахстан, краіны Еўропы і Азіі.

ААТ «Крыён» ААТ «Крыён»

ААТ «КРЫЁН» з’яўляецца спецыялізаваным прадпрыемствам па выпуску прадуктаў раздзялення паветра: кіслароду, азоту, аргону як у вадкім, так і ў газападобным стане, а таксама харчовых, паверачных і тэхнічных газавых сумесей. Выпуск прадуктаў падзелу паветра адносіцца да энергаёмістых вытворчасцей, таму ААТ «КРЫЁН» пастаянна імкнецца памяншаць энергетычную састаўляючую ў сабекошце прадукцыі. Гэта дае магчымасць павышаць канкурэнтаздольнасць на рынках збыту.

У 2021–2023 гг. ААТ «КРЫЁН» рэалізавала некалькі праектаў, у рамках якіх адбылася замена маральна і фізічна састарэлага абсталявання для напаўнення балонаў на сучасныя комплексы з сістэмай вакуумавання. Устаноўлена новае абсталяванне для тэхнічнага агляду балонаў. Уведзены ў эксплуатацыю азотны кампрэсар з рэкуператарам цяпла. У выніку ўдалося знізіць расход электраэнергіі, а таксама забяспечыць бесперабойнае забеспячэнне спажыўцоў газападобным азотам па трубаправодзе ў рэжыме 24/7.

Дзякуючы мадэрнізацыі ў ААТ «КРЫЁН» наладжана надзейная работа асноўнай паветрараздзяляльнай устаноўкі, зманціраваны дадатковыя газіфікатары для зліву і газіфікацыі вадкіх аргону і кіслароду павышанай чысціні. Для маркіроўкі, ідэнтыфікацыі і ўліку кіслародных газавых балонаў на прадпрыемстве ўкаранёны праграмна-тэхнічны комплекс. Яго прамысловая эксплуатацыя дазваляе кантраляваць працэс руху і абарачальнасці балонаў.

ААТ «Завод горнага воску» ААТ «Завод горнага воску»

ААТ «Завод горнага воску»  адзін з лідараў у краіне па вытворчасці высокатэхналагічнай і канкурэнтаздольнай прадукцыі малатанажнай хіміі. За гады актыўнай работы прадпрыемства пры цесным узаемадзеянні з акадэмічнымі і галіновымі інстытутамі рэалізавала шэраг праграм па рэструктурызацыі вытворчай дзейнасці.

Галоўнае дасягненне за апошнія дзесяць гадоў — рэалізацыя ў 2016 г. буйнога інвестыцыйнага праекта «Будаўніцтва вытворчасці высокаачышчаных парафіну, масел, змазак, змазачна-ахладжальных вадкасцей, мадэльных саставаў з рэканструкцыяй энергетычнага комплексу». Распрацавана масла гідраўлічнае Belwax МГ‑22В для патрэб Беларускай чыгункі. Для ААТ «Гомельскі хімічны завод» створаны ўніверсальны антызлежвальнік Belwax FА для карбамідазмяшчальных і бескарбамідных угнаенняў. На выпрабаваннях у аўтобусах МАЗ знаходзіцца гідраўлічная вадкасць Belwax ПГВ. Выпуск практычна ўсяго асартыменту адпавядае Плану мерапрыемстваў канцэрна «Белнафтахім» па імпартазамяшчэнні і Схеме работ па замяшчэнні тавараў, што імпартуюцца ў краіну.

ЗАТ «Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя» ЗАТ «Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя»

Адзін з самых маштабных тэхналагічных праектаў, які ўведзены ў эксплуатацыю ў лістападзе 2022 г. з падачы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, — ЗАТ «Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя» (ЗАТ «БНБК»). Гэта найбуйнейшы ў краінах СНД біятэхналагічны комплекс па вытворчасці незаменных кармавых амінакіслот, камбікармоў і прэміксаў, глютэну пшанічнага і шэрага іншых прадуктаў глыбокай перапрацоўкі збожжа. Унікальнасць ЗАТ «БНБК» у тым, што толькі тут з дапамогай мікрабіялагічнага сінтэзу вырабляюцца адразу 4 незаменныя амінакіслоты: L-лізін сульфат, L-лізін монагідрахларыд, L‑трэанін і L‑трыптафан.

Асноўныя аб’екты:

  • аграпрамысловы комплекс — высокатэхналагічны комплекс прыёмкі, ачысткі, сушкі і захоўвання збожжа аб’ёмам 448 тыс. т; завод па вытворчасці камбікармоў для свіней; завод па вытворчасці камбікармоў для буйной рагатай жывёлы і птушкі; завод па вытворчасці камбікармоў для рыб; завод па вытворчасці прэміксаў; выпрабавальная лабараторыя;

  • біятэхналагічны комплекс — мукамольная вытворчасць; крухмальная вытворчасць; вытворчасць глютэну пшанічнага; вытворчасць глюкознага сіропу; завод ферментацыі лізіну; завод экстракцыі лізіну; завод ферментацыі трэаніну; завод ферментацыі трыптафану; завод экстракцыі трэаніну; завод экстракцыі трыптафану; навукова-вытворчы цэнтр; вытворчасць высокаачышчаных амінакіслот.

У вытворчасці выкарыстоўваюцца абсталяванне і тэхналогіі найлепшых сусветных вытворцаў з Кітая, Германіі, Швейцарыі, Аўстрыі, Францыі. ЗАТ «БНБК» — адзін з вядучых вытворцаў камбікармоў і кармавых дабавак у Рэспубліцы Беларусь, які выпускае не ГМА-прадукцыю. Геаграфічнае размяшчэнне карпарацыі ў цэнтры Еўропы вельмі зручна з пункту гледжання лагістыкі. На прадпрыемстве ўкаранёны такія сістэмы менеджменту якасці, як СТБ ISO 9001, ISO 9001, Халяль, СТБ 1470, FSSC 22000.

Вытворчасць асноўных фармацэўтычных прадуктаў і фармацэўтычных прэпаратаў. Гэта высокатэхналагічны і навукаёмісты від эканамічнай дзейнасці, які мае тэхналагічныя сувязі з вытворчасцю хімічнай прадукцыі, сельскай гаспадаркай, машынабудаваннем, а таксама іншымі сектарамі эканомікі. Развіццё вытворчасці асноўных фармацэўтычных прадуктаў і фармацэўтычных прэпаратаў накіравана на найбольш поўнае задавальненне патрэбнасцей унутранага рынку, у першую чаргу за кошт павелічэння долі айчынных лекавых сродкаў, што дасць магчымасць знізіць залежнасць рэспублікі ад іх імпарту.

РУП «Белмедпрэпараты» — лідар фармацэўтычнай прамысловасці Рэспублікі Беларусь. З’яўляецца адзіным у Беларусі вытворцам інсулінаў, прэпаратаў эндакрыннага і біятэхналагічнага паходжання, прэпаратаў для лячэння анкалагічных захворванняў і туберкулёзу, наркатычных і псіхатропных лекавых сродкаў. Прадпрыемства з’яўляецца аб’ектам шматстадыйнай вытворчасці на аснове навукаёмістых тэхналогій і выпускае больш за 350 найменняў лекавых сродкаў. Складаецца з 12 вытворчых і 6 дапаможных цэхаў на вытворчых пляцоўках у гарадах Мінск, Ліда, Скідзель і Бешанковічы, агульная плошча якіх складае больш за 20 га.

У 2013–2014 гг. рэалізаваны ўнікальны для Рэспублікі Беларусь і краін СНД інвестыцыйны праект і пабудаваны новы корпус па вытворчасці проціпухлінных прэпаратаў у форме ліяфільна высушаных парашкоў і раствораў для ін’екцый.

У 2014–2015 гг. рэалізаваны праекты па рэканструкцыі і стварэнні новых вытворчасцей, якія адпавядаюць міжнародным стандартам GMP: тэхналагічная лінія вытворчасці лекавых сродкаў у напоўненых шпрыцах, цэх па вытворчасці стэрыльна расфасаваных антыбіётыкаў у г. Ліда Гродзенскай вобласці.

У 2019 г. створаны сучасны ўчастак па вытворчасці лекавых прэпаратаў у форме мазяў, крэмаў, геляў. У 2020 г. завершана будаўніцтва аб’екта «Стварэнне доследна-прамысловай вытворчасці пераральных проціпухлінных лекавых сродкаў у выкананні тыпу ізалюючых тэхналогій». У 2021 г. асвоена вытворчасць першага айчыннага нізкамалекулярнага гепарыну «Энаксапарын» па поўным тэхналагічным цыкле. У 2022 г. асвоена вытворчасць вакцыны ад каранавіруснай інфекцыі па поўным цыкле. Устаноўлена абсталяванне для выпуску прэпаратаў інсуліну ў картрыджах.

ААТ «Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў» — лепшы экспарцёр 2024 года ў фармацэўтычнай галіне. На прадпрыемстве выпускаецца больш за 300 найменняў лекавых сродкаў.

У 2015 г. завершана рэалізацыя інвестыцыйнага праекта па стварэнні вытворчасці стэрыльнай рассыпкі антыбіётыкаў у флаконы. У 2018 г. рэалізаваны інвестыцыйны праект «Рэканструкцыя ампульнай вытворчасці». Вытворчыя магутнасці рэканструяванага ўчастка складаюць 90 млн ампул у год.

У 2018–2021 гг. створана вытворчасць імпартазамяшчальных цвёрдых лекавых форм. Пачаты работы па рэалізацыі інвестыцыйных праектаў: у 2022 г. — «Рэканструкцыя вытворчага будынка на плошчы 8,3 га для захоўвання гатовай прадукцыі», у 2023 г. — «Стварэнне новай вытворчасці цвёрдых лекавых сродкаў (цэх № 4а)».

СП ТАА «Фармлэнд» СП ТАА «Фармлэнд»

СП ТАА «Фармлэнд» — беларуска-галандская фармацэўтычная вытворчая кампанія, створана ў 1998 г. Праводзіць поўны цыкл стварэння лекавых прэпаратаў: ад пошуку малекулы да масавай вытворчасці і маркетынгу. Дзейнасць кампаніі «Фармлэнд» засяроджана на вытворчасці прэпаратаў для лячэння кардыялагічных, неўралагічных, інфекцыйных захворванняў, а таксама правядзенні даследчых распрацовак у галіне тэрапіі анкалагічных, імунакампетэнтных захворванняў.

Вытворчасць лекавых прэпаратаў кампаніі «Фармлэнд» сертыфікавана на адпаведнасць GMP ЕАЭС. Вытворчыя плошчы складаюць 9,5 тыс. м² і ўключаюць: цэх па вытворчасці цвёрдых лекавых форм; цэх па вытворчасці нестэрыльных вадкіх лекавых форм; цэх па вытворчасці стэрыльных вадкіх лекавых форм і ліяфілізатаў; цэх па вытворчасці прэпаратаў на аснове плазмы крыві чалавека; цэх па вытворчасці бета-лактамных антыбіётыкаў. Прадпрыемства мае 130 нацыянальных і 20 замежных рэгістрацыйных пасведчанняў.

«Фармлэнд» рэалізуе маштабны інвестыцыйны праект па стварэнні новых вытворчых магутнасцей па выпуску гатовых лекавых прэпаратаў для агульнага фармацэўтычнага рынку ЕАЭС (Расія, Казахстан, Беларусь, Арменія, Кіргізія).

ТАА «Фармтэхналогія» — найбуйнейшае недзяржаўнае фармацэўтычнае прадпрыемства з поўным вытворчым цыклам. Выкарыстоўваюцца тэхналогіі вытворчасці вадкіх (назальныя кроплі і спрэі, сіропы, суспензіі, растворы, спрэі для вонкавага ўжывання), мяккіх (мазі, гелі, крэмы, шампуні і лініменты) і цвёрдых лекавых форм (таблеткі, парашкі для падрыхтоўкі раствораў і суспензій). Наменклатура прадукцыі, якая выпускаецца, уключае больш за 150 найменняў лекавых сродкаў.

Прадукцыя ЗАО «Беласептыка» Прадукцыя ЗАО «Беласептыка»
ТАА «Навалок» ТАА «Навалок»

ЗАТ «Беласептыка» — вытворца прафесійных сродкаў дызінфекцыі, антысептычных, мыйных і чысцячых сродкаў для ўсіх галін харчовай прамысловасці, грамадскага харчавання, гандлю, сельскай гаспадаркі, аховы здароўя, арганізацый сацыяльнай і камунальна-бытавой сферы.

У 2019 г. у г. Скідзель адкрыта сумеснае беларуска-індыйскае фармацэўтычнае прадпрыемства ТАА «Навалок». Заснавальнікамі выступілі індыйская кампанія Lok-BetaPharmaceuticals (I) Pvt. Ltd і РУВП «Белмедпрэпараты». У выніку створана новая высокатэхналагічная вытворчасць прынцыпова новых лекавых прэпаратаў, у т. л. і тых, што актыўна прымяняюцца ў новых пратаколах лячэння такіх складаных захворванняў, як СНІД, туберкулёз, цукровы дыябет.

Вытворчасць гумавых і пластмасавых вырабаў, іншых неметалічных мінеральных прадуктаў

Вытворчасць гумавых і пластмасавых вырабаў. Уключае вытворчасць вырабаў з гумы і пластмас. Характарызуецца выкарыстаннем неапрацаваных сыравінных матэрыялаў у вытворчым працэсе.

Вытворчасць іншых неметалічных мінеральных прадуктаў. Уключае вытворчыя віды дзейнасці, звязаныя з рэчывамі мінеральнага паходжання: вытворчасць шкла і вырабаў са шкла, керамічных вырабаў, чарапічных і вогнетрывалых гліняных вырабаў, цэменту і тынкоўкі, пачынаючы з вытворчасці сыравіны і заканчваючы гатовымі вырабамі; вытворчасць аздобнага каменя і іншых мінеральных прадуктаў.

ААТ «Белшына» — адзін з найбуйнейшых вытворцаў у шыннай галіне. Шырокі асартымент шын (больш за 300 тыпапамераў) — шыны для легкавых, грузавых, велікагрузных аўтамабіляў, будаўніча-дарожных і пад’ёмна-транспартных машын, электратранспарту, аўтобусаў, трактароў і сельскагаспадарчых машын. Уключае: завод буйнагабарытных шын (БГШ), завод масавых шын, завод звышбуйнагабарытных шын (ЗБГШ), механічны завод, іншыя падраздзяленні, неабходныя для арганізацыі вытворчасці і збыту прадукцыі, а таксама аб’екты сацыяльнай сферы. Асноўнымі спажыўцамі прадукцыі з’яўляюцца найбуйнейшыя прадпрыемствы: «БЕЛАЗ», «МАЗ», «МТЗ», «МЗКЦ», «Растсельмаш», «Гомсельмаш», «АМКАДОР», «АўтаВАЗ», «КАМАЗ» і інш., а таксама расійская кампанія «КК Група ГАЗ».

Інвестыцыйная дзейнасць з’яўляецца асновай перспектыўнага развіцця ААТ «Белшына» і непарыўна звязана з мадэрнізацыяй, рэканструкцыяй і тэхнічным пераўзбраеннем дзеючай вытворчасці, якая праводзіцца.

За перыяд з 2011 г. на прадпрыемстве рэалізаваны наступныя асноўныя інвестыцыйныя праекты:

  • «Стварэнне вытворчасці суцэльнаметалакордных (СМК) шын памераў: 16.00R20 і 445/65R22,5. Устаноўка зборачнага комплексу. Участак вулканізацыі» (2011);

  • «Галоўны корпус завода масавых шын. Тэхнічнае пераўзбраенне легкавога патоку» (2011);

  • «Завод масавых шын. Тэхнічнае пераўзбраенне вытворчасці грузавых суцэльнаметалакордных шын» (2013);

  • «Тэхнічнае пераўзбраенне завода БГШ» (2015);

  • «Завод масавых шын. Асваенне вытворчасці легкавых шын з пасадачным дыяметрам да 20»» (2015);

  • «Галоўны корпус завода БГШ. Стварэнне вытворчасці СМК шын радыяльнай канструкцыі з пасадачным дыяметрам 25»—29»» (2021);

  • «Галоўны корпус завода ЗБГШ. Стварэнне вытворчасці СМК шын радыяльнай канструкцыі з пасадачным дыяметрам да 63» з рэканструкцыяй падрыхтоўчага цэха» (2022).

Пастаўлены на вытворчасць лінейкі легкавых шын пад брэндамі Artmotion, ArtmotionSnow, Artmotion HP і AstartA SUV; сельскагаспадарчыя шыны пад брэндам Galero, грузавыя шыны пад брэндамі Escortera і Forcerra, а таксама лёгкагрузавыя шыны пад брэндам Bravado. Выведзены на рынак новы брэнд індустрыяльных радыяльных шын Forcerra Industry.

ААТ «Гомельшкло» ААТ «Гомельшкло»

ААТ «Гомельшкло» — паспяховы вытворца ліставога шкла ў Рэспубліцы Беларусь, чыя прадукцыя запатрабавана як на айчынным рынку, так і на рынках краін далёкага і блізкага замежжа.

На прадпрыемстве функцыянуюць 2 лініі па вытворчасці ліставога шкла. У 2010 г. уведзена ў эксплуатацыю лінія № 2 па вытворчасці ліставога шкла прадукцыйнасцю 780 т за суткі. У 2013 г. пасля мадэрнізацыі запушчана ў эксплуатацыю лінія № 1 па вытворчасці ліставога шкла прадукцыйнасцю 800 т за суткі. У маі 2014 г. уведзена ў эксплуатацыю італьянская высокапрадукцыйная лінія па вытворчасці ламініраванага шкла фірмы LISEC, якая не мае аналагаў у Беларусі. Тэхнічныя магчымасці лініі дазваляюць вырабляць высакаякаснае ламініраванае шкло вялікіх фарматаў (PLF-Jumbo і DLF) для буйных перапрацоўшчыкаў і спажыўцоў ламініраванага шкла.

У 2016 г. пачала работу лінія па вытворчасці шкла з пакрыццём, у т. л. энергазберагальнага, нямецкай кампаніі Buhler. Увод у эксплуатацыю лініі, магутнасць якой складае 8 млн м² шкла ў год, даў магчымасць ААТ «Гомельшкло» выйсці на рынак з такімі запатрабаванымі відамі шкла, як энергазберагальнае, мультыфункцыянальнае і сонцаахоўнае. Рэсурсная база шкляной вытворчасці пашыраецца за кошт будаўніцтва горнаўзбагачальных камбінатаў на радовішчах Гарадное і Беражное Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.

ААТ «Полацк-Шкловалакно» ААТ «Полацк-Шкловалакно»

ААТ «Полацк-Шкловалакно» — адзін з вядучых сусветных вытворцаў шкловалакна і матэрыялаў на яго аснове. Асартыментная база прадукцыі, якая выпускаецца, складае больш за 1 000 найменняў. Найшырэйшы спектр прадукцыі (шкловалакно, ровінгі, шклоніці, электраізаляцыйныя і канструкцыйныя шклотканіны, будаўнічыя шклотканіны і шклосеткі, крэменязёмныя матэрыялы і інш.) дазваляе інтэграваць прадпрыемства ў сусветную эканоміку. Больш за 90 % прадукцыі пастаўляецца на экспарт, геаграфія паставак перавышае 50 краін свету на пяці кантынентах.

У ААТ «Полацк-Шкловалакно» 10 ліпеня 2019 г. адкрыта галіновая лабараторыя шкла і валакністых матэрыялаў. Карыстацца найноўшым абсталяваннем галіновай лабараторыі змогуць таксама ўдзельнікі кампазітнага кластара, створанага ў лістападзе 2018 г. на базе ААТ «Полацк-Шкловалакно».

У 2021–2024 гг. прадпрыемства ўклала ў развіццё больш за 30 млн долараў ЗША. Інвестыцыйныя праекты ўключаюць мадэрнізацыю вытворчасці і ўкараненне перадавых тэхналогій і абсталявання, што дазваляе пашыраць асартымент канкурэнтаздольнай прадукцыі, зніжаць энергазатраты і прадугледжваць комплекс работ па аптымізацыі тэмпературна-вільготнага рэжыму.

Распрацавана праграма развіцця ААТ «Полацк-Шкловалакно» да 2035 г. Найбольш значны інвестыцыйны праект — будаўніцтва шкловаранай печы праектнай магутнасцю 50 тыс. т прадуцыі ў год. Магутнасць абсталявання параўнальная з вытворчай магутнасцю ўсяго прадпрыемства.

ААТ «Керамін» ААТ «Керамін»

ААТ «Керамін» (г. Мінск) — найбуйнейшае ў Еўропе прадпрыемства па вытворчасці высакаякасных будаўнічых матэрыялаў: керамічнай пліткі, керамічнага граніту, вырабаў санітарнай керамікі і цэглы. ААТ «Керамін» аб’ядноўвае 3 структурныя вытворчыя падраздзяленні: завод керамічных плітак, завод «Будфарфор», Мінскі керамічны завод.

  • 2000 г. — пачатак маштабнай рэканструкцыі завода «Будфарфор» па вытворчасці санітарнай керамікі.

  • 2000–2002 гг. — 2‑і і 3‑і этапы рэканструкцыі вытворчасці.

  • 2009 г. — пачатак выпуску керамаграніту фармату 600 × 600 мм, асабліва трывалага «Грэсу» 200 × 200 мм з таўшчынёй 12 мм.

  • 2011 г. — пачатак вытворчасці керамічнага граніту ў фармаце 1200 × 600 мм. Адкрыццё найбуйнейшага ў краінах СНД салона керамічнай пліткі «Керамін» плошчай 1 500 м² у Мінску.

  • 2013 г. — усе калекцыі-навінкі распрацаваны і выкананы з прымяненнем новай тэхналогіі, якая дазваляе ўзнаўляць на кераміцы фактуры розных матэрыялаў: каменя, дрэва, металу, тэкстылю.

  • 2015 г. — у таварнай праграме з’явіўся новы перспектыўны прадукт — клінкерная плітка.

  • 2017 г. — асвоена вытворчасць вонкавай цэглы па новай тэхналогіі.

  • 2019 г. — у эксплуатацыю ўведзена новая лінія па вытворчасці керамічнай пліткі і выпушчаны новыя калекцыі ў фармаце 750 × 250 мм.

  • 2020 г. — выпуск лінейкі керамічнай пліткі ў новым вялікім фармаце 900 × 300 мм.

  • 2021 г. — выпуск лінейкі клінкернай цэглы, якая па трываласці і даўгавечнасці не саступае натуральнаму каменю.

ЗАТ «Добрушскі фарфоравы завод» ЗАТ «Добрушскі фарфоравы завод»

ЗАТ «Добрушскі фарфоравы завод» выпускае посуд з фарфору. Лідар па вытворчасці посуду ў краінах СНД. Кожны выраб мае арыгінальны дызайн і высокую трываласць, вырабляецца з адмысловых сартоў рэдкай белай гліны.

Цэментная прамысловасць Рэспублікі Беларусь прадстаўлена трыма арганізацыямі цэментнай прамысловасці: ААТ «Краснасельскбудматэрыялы», ААТ «Крычаўцэментнашыфер», ААТ «Беларускі цэментны завод». У 2012 г. запушчаны лініі па вытворчасці цэменту ў ААТ «Краснасельскбудматэрыялы» і ААТ «Беларускі цэментны завод», у 2013 г. — у ААТ «Крычаўцэментнашыфер» магутнасцю 1,8 млн т цэменту ў год кожная. У 2014 г. шляхам карэннай мадэрнізацыі цэментнай галіны ўпершыню за апошнія 10 гадоў у краіне ліквідаваны дэфіцыт цэменту, на кампенсацыю якога затрачваліся значныя валютныя і адміністрацыйныя рэсурсы.

Металургічная вытворчасць і вытворчасць гатовых металічных вырабаў. Як галіна ўключае вытворчасць чыгуну і перапрацоўку чорных і каляровых металаў з руд, атрыманне сплаваў, вадкай сталі для адліўкі гатовых вырабаў, фізічную змену металічных паўфабрыкатаў, зліткаў, нарыхтовак і форм для атрымання ліставой сталі, палос, пруткоў, труб, дроту, уключаючы электраметалургічную вытворчасць.

Вытворчасць гатовых металічных вырабаў, акрамя машын і абсталявання, уключае вытворчасць вырабаў, якія складаюцца пераважна з металаў (такіх як запасныя часткі, дэталі, ёмістасці, канструкцыі, прылады) і звычайна знаходзяцца ў статычным, нерухомым стане.

Прадпрыемствы, звязаныя з металургічнай вытворчасцю, аб’яднаны ў холдынг «Беларуская металургічная кампанія». У яго склад уваходзяць: ААТ «Беларускі металургічны завод» (г. Жлобін), ААТ «Рэчыцкі метызны завод» (г. Рэчыца Гомельскай вобласці), ААТ «Магілёўскі металургічны завод» (г. Магілёў), ААТ «Мінскі падшыпнікавы завод», ААТ «Белвторчермет» (г. Мінск), ААТ «Белцветмет» (пас. Гатава, Мінскі раён), ААТ «Жлобінскі кар’ер фармовачных матэрыялаў» (пас. Вірскі, Жлобінскі раён Гомельскай вобласці), ААТ «Кобрынскі інструментальны завод «СІТОМА» (г. Кобрын Брэсцкай вобласці), ААТ «Завод «Легмаш» (г. Орша Віцебскай вобласці), ААТ «Палессеэлектрамаш» (г. Лунінец Брэсцкай вобласці), ААТ «БЕЛНДІЛІТ» (г. Мінск), ВГУП «Сервісны цэнтр БМЗ», УП «Жлобінметалургбуд», УП «Металургтранс», ГВУП « Металурггандаль», УП «Папаратнае».

Карпусы Беларускага металургічнага завода
ААТ «Завод «Легмаш»
ААТ «Палессеэлектрамаш»
ААТ «БЕЛНДІЛІТ»
ААТ «Жлобінскі кар’ер фармовачных матэрыялаў»

ААТ «БМЗ — кіруючая кампанія холдынга «БМК» — гэта ўнікальнае прадпрыемства металургічнай галіны Беларусі, якое адносіцца да разраду сучасных буйных металургічных прадпрыемстваў з аб’ёмам выпуску больш за 2,5 млн т прадукцыі ў год.

Прадпрыемства структурна складаецца з чатырох, звязаных адным тэхналагічным ланцужком, вытворчасцей — сталеплавільнай, пракатнай, трубавай, метызнай — і цэхаў інфраструктуры, падраздзяленняў кіравання жыццядзейнасцю прадпрыемства.

Два электрасталеплавільныя цэхі, што функцыянуюць на БМЗ, за кошт праведзенай мадэрнізацыі нарасцілі вытворчы патэнцыял да 3 млн т сталі ў год. У цяперашні час электрасталеплавільны цэх № 1 ажыццяўляе выплаўку і разліўку радавых марак сталей, а электрасталеплавільны цэх № 2 —канструкцыйных і легіраваных. Электрасталеплавільныя цэхі абсталяваны трыма сучаснымі дугавымі электрапечамі ёмістасцю па 100 т кожная. Усе неабходныя элементы тэхналогіі даводкі сталі па саставе, наяўныя ў цэхах, забяспечаны кантролем ЭВМ, што дазваляе заўсёды атрымліваць метал высокай якасці.

Сортапракатная вытворчасць БМЗ прадстаўлена двума цэхамі. Сортапракатны цэх № 1 вырабляе буйнасортны і драбнасортны пракат, а таксама катанку. Цэх аснашчаны мадэрнізаванымі драбнасортным станам 320, драцяным станам 150 і рэверсіўным пракатным станам 850. Сортапракатны цэх № 2, запуск у работу якога адбыўся ў верасні 2015 г., аснашчаны сучасным дробнасортна-драцяным пракатным станам агульнай прадукцыйнасцю 700 тыс. т у год з перспектывай нарошчвання вытворчасці да 1 млн т у год.

Трубная вытворчасць прадстаўлена трубапракатным агрэгатам, які ўключае косавалковы прашыўны стан, 4‑клетавы стан PQF® і рэдукцыйна-расцяжны стан для вытворчасці труб, арыентаваных пераважна на нафтагазавую галіну і машынабудаванне.

Метызная вытворчасць Беларускага металургічнага завода прадстаўлена трыма сталедрацянымі цэхамі (№ 1 — Micord; № 2 — Pluscord і № 3) і дапаможным цэхам тары і валок. Пералік выпускаемай імі прадукцыі ўключае наступныя пазіцыі: металакорд, бартавы бранзаваны дрот для аўтамабільных шын, латуніраваны дрот для арміравання рукавоў высокага ціску, арматурны, зварачны, спружынны, спіцавы, цвіковы дрот, дрот агульнага прызначэння і фібра сталёвая (анкерная, хвалевая і мікрафібра).

Металапрадукцыя БМЗ ляжыць у аснове такіх вядомых аб’ектаў, як храм Хрыста Збавіцеля ў Маскве, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, міжнародны дзелавы цэнтр «Масква-Сіці», тэрміналы аэрапорта Хітроу (Вялікабрытанія), алімпійскія аб’екты Лондана, Сочы і інш.

На падставе ацэнкі вынікаў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці прадпрыемства ААТ «БМЗ — кіруючая кампанія холдынга «БМК» прайшло акрэдытацыю ў Дзяржаўным камітэце па навуцы і тэхналогіях і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

ААТ «Магілёўскі металургічны завод» ААТ «Магілёўскі металургічны завод»

ААТ «Магілёўскі металургічны завод» з’яўляецца найбуйнейшым вытворцам зварных труб у Рэспубліцы Беларусь. Асноўная прадукцыя (трубы стальныя электразварныя круглага і профільнага сячэння, трубы вода- і газаправодныя) пастаўляецца ў Германію, Польшчу, Чэхію, Фінляндыю, Славакію, краіны СНД, Прыбалтыку.

У 2016 г. рэалізаваны інвестыцыйны праект «Арганізацыя вытворчасці чарнавой восі для рухомага складу чыгунак каляіны 1 520 мм па ДАСТ 3142007» і асвоена вытворчасць восей чарнавых вагонных. Дзякуючы гэтай вытворчасці ў Магілёўскага металургічнага завода з’явіліся новыя тэхналагічныя магчымасці. У цэху па вытворчасці чарнавых восей асвоена тэхналогія вырабу круглых паковак з легіраванай бесперапынналітой нарыхтоўкі вытворчасці БМЗ. У далейшым пакоўкі адпраўляюцца ў г. Орша на завод «Легмаш», дзе з іх вырабляюць прашыўкі для вытворчасці бясшвовых труб.

Да прадпрыемстваў металургічнай вытворчасці можна аднесці ААТ «Гомельскі ліцейны завод «Цэнтраліт» (вытворчасць чыгуннага ліцця для станкабудавання і машынабудавання, дажджапрыёмнікаў, рашотак, мастацкага і пячнога ліцця) і ААТ «Гомельскі завод ліцця і нармалей» (розная прадукцыя стальнога, чыгуннага ліцця і ліцця каляровых металаў).

У г. Рэчыца знаходзіцца ААТ «Рэчыцкі метызны завод» (ААТ «РМЗ»), які вырабляе розныя крапежныя вырабы (цвікі, шрубы, балты, гайкі, заклёпкі) і дрот. У 2018 г. рэалізаваны 2 найбольш буйныя інвестыцыйныя праекты: тэхнічнае пераўзбраенне цвіковай вытворчасці цэха «Завод металічных вырабаў» і тэхнічнае пераўзбраенне цвіковага цэха. У 2019 г. рэалізаваны інвестыцыйны праект «Тэхнічнае пераўзбраенне цвіковага цэха “Завод металічных вырабаў”». У 2021 г. скончылася рэалізацыя інвестыцыйнага праекта: «Рэканструкцыя прэсавага ўчастка цэха шрубаў пад тэрмічны ўчастак 5 800 т/год», які дазволіў павялічыць агульную вытворчасць тэрмічна апрацаванай прадукцыі да 26 тыс. т у год. Уся прадукцыя выкарыстоўваецца ў канструкцыі халадзільных кампрэсараў вытворчасці ЗАТ «АТЛАНТ» — Баранавіцкі станкабудаўнічы завод.

Да чэрвеня 2022 г. прадукцыя ААТ «Рэчыцкі метызны завод» пастаўлялася ў 45 краін свету. Увядзенне санкцый краінамі ЕС, якія прадугледжваюць поўную забарону на пастаўкі металапрадукцыі з Рэспублікі Беларусь у краіны ЕС, прывяло да значнага зніжэння экспарту прадукцыі вытворчасці ААТ «РМЗ». Для зніжэння страт ад поўнага закрыцця еўрапейскага рынку ААТ «РМЗ» правяло значную работу па вывучэнні патэнцыйных рынкаў збыту метызнай прадукцыі. Для далейшай прапрацоўкі па пытаннях паставак былі вызначаны такія рэгіёны, як Афрыка, Лацінская Амерыка, Блізкі Усход.

ЗАТ «БелТЭН» ЗАТ «БелТЭН»

ААТ «Мінскі завод ацяпляльнага абсталявання» выпускае ацяпляльныя катлы, радыятары, фітынгі. ЗАТ «БелТЭН» (г. Мінск) вырабляе трубчастыя каркасы і гнутыя дэталі з труб любой прасторавай канфігурацыі. У г. Маладзечна размешчана ЗП ЗАТ «Маладзечанскі трубапракатны завод», якое спецыялізуецца на вытворчасці стальных электразварных труб розных дыяметраў і сячэнняў, а таксама тавараў народнага спажывання.

Ліцейныя вытворчасці размешчаны таксама ў гарадах Полацк (ААТ «Тэхналіт Полацк»), Магілёў (ААТ «Тэхналіт»), Ліда (ААТ «Лідскі ліцейна-механічны завод»), на буйнейшых прадпрыемствах машынабудавання Мінска (ААТ «МАЗ», ААТ «МТЗ»).

Распрацоўваюцца і ўкараняюцца ў вытворчасць тэхналогіі парашковай металургіі, якія цесна звязаны з развіццём новай тэхнікі, выпускам сучасных машын і механізмаў, павышэннем іх эксплуатацыйных якасцей. Распрацоўкай і вытворчасцю новых матэрыялаў займаецца Дзяржаўнае навукова-вытворчае аб’яднанне парашковай металургіі (ДНВА ПМ) — структурнае падраздзяленне Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у сваім складзе мае спецыялізаваны завод у г. Маладзечна, які выпускае вырабы з металічнага парашку.

ААТ «Белвторчермет» ААТ «Белвторчермет»

Устойлівасць і эфектыўнасць функцыянавання металургічнай вытворчасці цесна звязаны з вырашэннем праблемы ўключэння ў гаспадарчы абарот усяго лому чорных і каляровых металаў. У першую чаргу гэта вызначаецца дзейнасцю ДА «Белвторчермет» (г. Мінск), якое займаецца не толькі нарыхтоўкай, перапрацоўкай металалому і пастаўкай металашыхты металургічным прадпрыемствам, але і вытворчасцю ліцця і сартаменту з чорных і каляровых металаў і сплаваў. У яго склад уваходзяць прадпрыемствы ААТ «Белвторчермет» і ААТ «Белцветмет» з ДУП «Цветмет» (г. Жодзіна).

Прадпрыемствы па вытворчасці гатовых металічных вырабаў размешчаны раўнамерна па тэрыторыі Беларусі. Практычна ў кожным гарадскім населеным пункце ёсць арганізацыі, якія адносяцца да гэтага віду эканамічнай дзейнасці.

Вытворчасць вылічальнай, электроннай і аптычнай апаратуры. Уключае вытворчасць камп’ютараў, перыферыйнага, электроннага і аптычнага абсталявання, электроннай бытавой тэхнікі, гадзіннікаў, магнітных і аптычных носьбітаў інфармацыі, рэнтгенаўскага, электрамедыцынскага і электратэрапеўтычнага абсталявання і інш.

Вызначаюць развіццё віду эканамічнай дзейнасці «Вытворчасць вылічальнай, электроннай і аптычнай апаратуры» адкрытыя акцыянерныя таварыствы «ІНТЭГРАЛ» — кіруючая кампанія холдынга «ІНТЭГРАЛ», «Мінскі механічны завод імя С. І. Вавілава — кіруючая кампанія холдынга «БелОМА», «Віцязь», вытворчае УП «Завод электронікі і бытавой тэхнікі «Гарызонт».

ААТ «Інтэграл» ААТ «Інтэграл»

ААТ «ІНТЭГРАЛ» — кіруючая кампанія холдынга «ІНТЭГРАЛ» мае 50‑гадовы вопыт у галіне распрацоўкі і вытворчасці інтэгральных мікрасхем (выпускаецца больш за 2,2 тыс. тыпаў), дыскрэтных паўправадніковых прыбораў, сродкаў адлюстравання інфармацыі, вырабаў электроннай і медыцынскай тэхнікі.

Вырабы холдынга «ІНТЭГРАЛ» шырока прымяняюцца практычна ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі: вылічальнай тэхніцы і сістэмах кіравання, сістэмах інфарматыкі, энергазберагальнай тэхніцы, авіяцыйна-касмічнай і атамнай прамысловасці і іншых галінах.

У 2021 г. распрацавана серыя мікрасхем (12 т/н) для арганізацыі высакахуткасных каналаў перадачы даных па LVDS стандарце.

У 2023 г. распрацавана група імпартазамяшчальных мікрасхем: кварцавага генератара, лінейнага стабілізатара, 4‑канальнага шырокапалоснага ўзмацняльніка, счацвяронага мікрамагутнага прэцызійнага аперацыйнага ўзмацняльніка, 4‑канальнай хуткадзейнай прылады выбаркі і захоўвання аналагавага сігналу з агульным кіраваннем для ўсіх каналаў.

У 2024 г. распрацаваны канструкцыі і тэхналогіі вырабу крэмніевых фотадыёдных лінеек для рэнтгенаўскіх сканераў і шматпіксельных лавінных фотадыёдаў для ліда́раў, серыя мікрасхем кварцавага генератара, які працуе на трэцяй гармоніцы рэзанатара, мікрасхема здвоенага небуферызаванага інвертару, мікрасхема RFID меткі.

ААТ «ІНТЭГРАЛ» аб’яўлена Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за значны ўклад у развіццё мікраэлектронікі, умацаванне прамысловага патэнцыялу краіны.

Прадукцыя пастаўляецца больш як у 30 краін свету, аднак найбуйнейшым спажыўцом выступае Расійская Федэрацыя. Прадукцыя, якая адгружаецца, — пераважна мікрасхемы і паўправадніковыя прыборы.

Яшчэ адным важным напрамкам дзейнасці ААТ «ІНТЭГРАЛ» з’яўляецца распрацоўка і вытворчасць сілавой электронікі, перш за ўсё для машынабудаўнічай галіны, у т. л. для аўтамабілебудавання і сельгасмашынабудавання.

Прыборабудаванне. Спецыялізавана на выпуску прыбораў і кантрольна-вымяральнай апаратуры, тэхнікі для навігацыі і пілатавання самалётаў, антыблакіровачных аўтамабільных сістэм, гадзіннікаў, аналітычных, аптычных і іншых прыбораў. Асноўныя прадпрыемствы прыборабудавання Беларусі: Барысаўскае ААТ «Экран» (выпускае тэхніку для навігацыі і пілатавання самалётаў, антыблакіровачныя аўтамабільныя сістэмы, складаныя электрапрыборы); ААТ «Віцебскі завод электравымяральных прыбораў» (электравымяральныя прыборы, пераўтваральнікі вымяральныя, электралічыльнікі электронныя, мікракампрэсары); ААТ «Гомельскі завод вымяральных прыбораў» (аналітычныя прыборы і электродныя сістэмы); ААТ «Бабруйскі завод вагавымяральных прыбораў».

ААТ «Планар» ААТ «Планар»

ААТ «Планар» з’яўляецца адзіным у Рэспубліцы Беларусь і па многіх напрамках адзіным на постсавецкай прасторы прадпрыемствам па вытворчасці рознага спецыяльнага тэхналагічнага абсталявання (оптыка-механічнага, зборачнага, кантрольна-вымяральнага і інш.) для аснашчэння мікраэлектронных і радыёэлектронных вытворчасцей розных арганізацый як Рэспублікі Беларусь, так і краін блізкага і далёкага замежжа.

У 2017 г. у Інстытуце фізікі імя Б. І. Сцяпанава НАН Беларусі падпісана пагадненне аб стварэнні і дзейнасці інавацыйна-прамысловага кластара «Мікра-, опта- і ЗВЧ-электроніка», асновай якога стаў перспектыўны план супрацоўніцтва Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, ААТ «Планар», ААТ «Мінскі НДІ радыёматэрыялаў», ААТ «ІНТЭГРАЛ» — кіруючая кампанія холдынга «ІНТЭГРАЛ». Адна з галоўных мэт утварэння кластара — неабходнасць выпрацоўкі інавацыйных навуковых і тэхналагічных падыходаў для выпуску вырабаў мікра-, опта-, ЗВЧ-электронікі і электронных прыбораў, якія распрацоўваюцца, на адпаведным сусветнаму або апераджальным навукова-тэхнічным узроўні.

Распрацоўка і вытворчасць сродкаў сувязі, іншых відаў вырабаў ажыццяўляецца на наступных прадпрыемствах:

  • ААТ «МПОВТ» (г. Мінск) — лічбавыя аўтаматычныя тэлефонныя станцыі, персанальныя ЭВМ, камп’ютарныя сеткі, навучальныя класы, электронныя касавыя апараты, ультрагукавыя расходамеры — лічыльнікі ўліку вады і цяпла, шматслойныя друкаваныя платы;

  • ААТ «Мінскі прыборабудаўнічы завод» — вымяральныя прыборы, асцылографы, бытавая электратэхніка, электраінструмент;

  • ААТ «ЭЛЕКТРАМОДУЛЬ» (г. Маладзечна) — сістэмы стацыянарнай і рухомай радыётэлефоннай сувязі;

  • ААТ «Мінскі завод «Калібр» — радыёвымяральныя прыборы і прыстасаванні, лагічныя аналізатары, праграматары для інтэгральных схем, друкаваныя платы;

  • ААТ «Вымяральнік» (г. Наваполацк) — сістэмы тэлеметрыі рознага прызначэння, пераўтваральнікі частаты, апаратура спадарожнікавай навігацыі, вырабы тэлекамунікацыі і сувязі, сістэмы відэаназірання.

Асноўны бізнес-кірунак холдынга «ГАРЫЗОНТ» — бытавая тэхніка і электроніка. У партфель дадзенага бізнес-кірунку ўваходзіць шэраг бізнес-адзінак у сферы распрацоўкі, вытворчасці, продажу і сэрвіснага абслугоўвання.

УП «Завод электронікі і бытавой тэхнікі «Гарызонт» УП «Завод электронікі і бытавой тэхнікі «Гарызонт»

Вытворчае УП «Завод электронікі і бытавой тэхнікі «Гарызонт» з’яўляецца адным з найбуйнейшых вытворцаў бытавой тэхнікі і электронікі на тэрыторыі СНД. Прадпрыемства выпускае шырокую лінейку LCD-тэлевізараў з дыяганаллю ад 19 да 70 цаляў і наборам тэхнічных і карыстальніцкіх функцый, якія адпавядаюць сучасным тэндэнцыям тэлевізійнага рынку. Вялікай папулярнасцю ў спажыўцоў карыстаецца серыя тэлевізараў HORIZONT з функцыяй SMART TV, рэалізаванай на базе аперацыйнай сістэмы Android.

Вытворчы напрамак ААТ «Віцязь» прадстаўлены рознымі відамі прадукцыі: тэлевізійнай тэхнікай; бытавой і медыцынскай тэхнікай; вырабамі з пластыка; спецыяльным абсталяваннем і аснасткай; катламі электрычнымі ацяпляльнымі; электразараднымі станцыямі для акумулятараў электрамабіляў, а таксама для зарадкі акумулятарных батарэй іншых транспартных сродкаў на электрацязе і інш.

На прадпрыемстве створана развітая тэхналагічная база, высокатэхналагічная навукаёмістая вытворчасць з уласнай магутнай інструментальнай і механічнай базай.

Вытворчасць аптычнай апаратуры. Важнейшы напрамак навукаёмістага комплексу Беларусі, у рамках якога ажыццяўляецца вытворчасць касмічнай і авіяцыйнай тапаграфічнай апаратуры; кінаапаратуры; фатаграфічных комплексаў; прыбораў і далямераў, у т. л. з выкарыстаннем лазераў; прыбораў начнога бачання; оптыка-электронных прылад для бранятанкавай тэхнікі, стралковай і паляўнічай зброі; медыцынскай апаратуры з лазернымі сістэмамі. Многія віды оптыка-электронных і лазерных распрацовак знаходзяцца на ўзроўні сусветных навукова-тэхнічных стандартаў.

Першынцам аптычнага прыборабудавання ў Беларусі з’яўляецца Мінскі механічны завод імя С. І. Вавілава (ММЗ імя С. І. Вавілава; створаны ў 1957 г.). На яго базе ў 1971 г. было створана Беларускае оптыка-механічнае аб’яднанне (БелОМА). Пачынаючы з 1980‑х гг. асноўны аб’ём вытворчасці БелОМА і ММЗ імя С. І. Вавілава складалі вырабы ўласнай распрацоўкі. Пасля распаду Савецкага Саюза, у пераходны перыяд 1991–1996 гг., для таго каб захаваць калектыў, ММЗ імя С. І. Вавілава прыйшлося нараўне з аптычнай прадукцыяй асвойваць вытворчасць і выпускаць самыя розныя вырабы неаптычнага профілю — бытавыя прыборы ўліку газу, кампрэсары для прамысловых халадзільных установак, кампаненты тармазных сістэм для вялікагрузных аўтамабіляў, святлатэхніку з малым энергаспажываннем, розную імпартазамяшчальную прадукцыю.

У 2011 г. БелОМА пераўтворана ў холдынг. У цяперашні час у яго склад уваходзяць:

  • ААТ «ММЗ імя С. І. Вавілава» кіруючая кампанія холдынга «БелОМА» — вырабляе асабліва складаную оптыка-механічную і оптыка-электронную апаратуру (касмічныя, тапаграфічныя, спектразанальныя, фотаграмметрычныя сістэмы і комплексы; кінатэадалітную тэхніку; бранятанкавыя, гірастабілізаваныя прыцэлы, прыборы лазернага навядзення; прамысловыя перасовачныя і стацыянарныя кінаўстаноўкі);

  • ААТ «Зеніт-БелОМА» (г. Вілейка Мінскай вобласці) — прыцэлы аптычныя; мацаванні да прыцэлаў і паляўнічыя прылады; біноклі; аўтатрактарныя дэталі і вузлы;

  • ААТ «Рагачоўскі завод «Дыяпраектар» — дыяпраекцыйная тэхніка, розныя віды прыцэлаў і прыбораў навядзення для бранятанкавай тэхнікі;

  • ААТ «Жлобінскі завод «Святло» — рэпрадукцыйная тэхніка, фотапавелічальнікі, аптычныя прыборы;

  • УП «НТЦ «ЛЭМТ-БелОМА» (г. Мінск) — лазерныя вырабы і вырабы для медыцыны;

  • ААТ «Завод «Оптык» (г. Ліда) — аптычныя дэталі, валаконная оптыка, монакрышталі.

На рынках краін далёкага замежжа рэалізуецца аптычная прадукцыя холдынга «БелОМА» (прыцэлы для стралковай зброі і для бранятанкавай тэхнікі, складаная медыцынская тэхніка).

Вытворчасць электраабсталявання. Уключае вытворчасць прадукцыі, якая генерыруе, размяркоўвае, выкарыстоўвае электрычную энергію; вытворчасць электрычнага асвятляльнага, сігнальнага абсталявання і бытавых электрапрыбораў.

Найбуйнейшае прадпрыемства бытавой тэхнікі ў Беларусі ЗАТ «АТЛАНТ» ажыццяўляе выпуск халадзільнікаў, маразільнікаў, пральных машын, вінных халадзільнікаў, гандлёвага абсталявання, кампрэсараў. У яго склад уваходзяць прадпрыемствы: Мінскі завод халадзільнікаў, Баранавіцкі станкабудаўнічы завод, завод бытавой тэхнікі ў Мінску. ЗАТ «АТЛАНТ» ажыццяўляецца выпуск удасканаленых новых мадэлей халадзільнікаў і маразільнікаў. Каля 80 % сваёй прадукцыі Мінскі завод халадзільнікаў ЗАТ «АТЛАНТ» пастаўляе ў краіны СНД і далёкага замежжа.

ААТ «Мінскі электратэхнічны завод імя В. І. Казлова» ААТ «Мінскі электратэхнічны завод імя В. І. Казлова»

ААТ «Мінскі электратэхнічны завод імя В. І. Казлова» з’яўляецца адным з сусветных лідараў у галіне вытворчасці сілавых размеркавальных трансфарматараў і розных электрашчытавых прылад. Прадпрыемства вырабляе шырокі спектр электратэхнічнага абсталявання: сілавыя трансфарматары; камплектныя трансфарматарныя падстанцыі; шматмэтавыя трансфарматары; вымяральныя трансфарматары току; прылады катоднай аховы падземных металаканструкцый.

ААТ «Электраапаратура» (г. Гомель) — сучаснае прадпрыемства, якое спецыялізуецца на вытворчасці буйной бытавой тэхнікі, у прыватнасці пліт падлогавых бытавых: газавых, электрычных і газаэлектрычных, а таксама ўбудаваных газавых сталоў, смажальных шаф, электраплітак, настольных газавых пліт і прасаў. Якасць прадукцыі абумоўлена адпрацаванай сістэмай канструктарска-тэхналагічнага нагляду, сертыфікацыі і выпрабаванняў як новай прадукцыі, так і серыйна выпускаемай.

ААТ «Магілёўскі завод «Электрарухавік» ААТ «Магілёўскі завод «Электрарухавік»

Вытворчасць электрарухавікоў, сістэм кіравання электрарухавікамі ажыццяўляе філіял ААТ «Магілёўліфтмаш» ААТ «Магілёўскі завод «Электрарухавік».

Кабельна-правадніковыя вырабы вырабляюць ААТ «Беларуськабель» (г. Мазыр), СААТ «Гомелькабель», ААТ «Шчучынскі завод «Аўтаправод» (Гродзенская вобласць).

Вырабы святлатэхнікі, а таксама лямпы напальвання агульнага і спецыяльнага прызначэння вырабляюць ААТ «Лідскі завод электравырабаў» і ААТ «Брэсцкі электралямпавы завод».

Вытворчасць машын і абсталявання, не ўключаных у іншыя групоўкі. Уключае: вытворчасць машын і абсталявання, з дапамогай якіх уздзейнічаюць на розныя матэрыялы механічна, тэрмічна, іншым спосабам, выконваюць розныя аперацыі з матэрыяламі; вытворчасць спецыялізаванага абсталявання для пасажырскага ці грузавога транспарту.

Асноўнымі арганізацыямі, якія ажыццяўляюць вытворчасць машын і абсталявання, не ўключаных у іншыя групоўкі, з’яўляюцца адкрытыя акцыянерныя таварыствы «Мінскі трактарны завод», «БЕЛАЗ» — кіруючая кампанія холдынга «БЕЛАЗ-холдынг», «Гомсельмаш», «Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання», «АМКАДОР — кіруючая кампанія холдынга».

Вытворчасць абсталявання агульнага прызначэння. Характарызуецца выпускам розных відаў рухавікоў і турбін, падшыпнікаў, помпаў і іншых вырабаў.

ААТ «Мінскі падшыпнікавы завод» ААТ «Мінскі падшыпнікавы завод»

Традыцыйна ў Рэспубліцы Беларусь развіта вытворчасць падшыпнікаў. Асноўныя прадукцыйныя магутнасці сканцэнтраваны на прадпрыемстве ААТ «Мінскі падшыпнікавы завод», якое з’яўляецца адным з вядучых вытворцаў падшыпнікаў ва Усходняй Еўропе і СНД. Асартымент падшыпнікаў, якія выпускаюцца пад маркай MPZ, складае больш за 600 мадэлей — ад амаль ювелірных вырабаў дыяметрам 10 мм і масай 19 грамаў да гігантаў дыяметрам 980 мм і вагай да 880 кг. ААТ «Мінскі падшыпнікавы завод» вырабляе каля 70 % канструктыўных груп падшыпнікаў, якія ёсць у прамысловых каталогах свету. Аб’ём выпуску падшыпнікаў на ААТ «Мінскі падшыпнікавы завод» складае больш за 5 млн штук у год. За апошнія 10 гадоў абнавілася 40 % агульназаводскай наменклатуры. Аснову вытворчай праграмы і паставак складаюць ролікавыя сферычныя двухрадныя падшыпнікі, доля якіх па кошце ў структуры ўсіх продажаў складае каля 65 %, а ў экспарце — каля 90 %. ААТ «Мінскі падшыпнікавы завод» пастаўляе прадукцыю больш як у 20 краін свету. Асноўныя спажыўцы прадукцыі — прадпрыемствы машынабудаўнічай, горназдабываючай, металургічнай, энергетычнай прамысловасці, будаўнічай галіны.

Значныя аб’ёмы падшыпнікаў вырабляюць ЗАТ «БелСнабПадшыпнік» (г. Мінск) і ААТ «Гомельскі падшыпнікавы завод».

Найбуйнейшымі прадпрыемствамі па выпуску помпавага абсталявання з’яўляюцца ААТ «Завод «Промбурвод» і ЗАТ «Гідрадынаміка» ў Мінску, а таксама ААТ «Пінскі доследна-механічны завод» (Брэсцкая вобласць). Прадпрыемствы выпускаюць шырокі спектр прадукцыі ад помпаў для камунальнай гаспадаркі да высоканадзейных помпаў для нафтагазавай галіны як для здабычы, транспарціроўкі, так і перапрацоўкі вуглевадародаў.

Вытворчасць асобных машын і абсталявання агульнага прызначэння. Ахоплівае вытворчасць печаў, гарэлак, пад’ёмнага і такелажнага абсталявання, ліфтаў, ручных электрычных інструментаў, прамысловага халадзільнага і вентыляцыйнага абсталявання, газаачышчальнага, пылаўлоўнага і іншых відаў абсталявання.

ААТ «Магілёўліфтмаш» ААТ «Магілёўліфтмаш»

Найбуйнейшыя прадпрыемствы ў вытворчасці ліфтаў — ААТ «Магілёўліфтмаш» і ЗАТ «Гомельліфт». ААТ «Магілёўліфтмаш» — вядучы вытворца ліфтавага абсталявання ў краінах СНД. Прадпрыемства выпускае шырокі асартымент пасажырскіх, энергазберагальных, грузавых, нестандартных ліфтаў, а таксама ліфтаў для лячэбна-прафілактычных устаноў.

На 1 студзеня 2025 г. прадпрыемствам выраблена 416 619 ліфтаў. Вытворчая праграма ААТ «Магілёўліфтмаш» налічвае каля 180 базавых мадэлей ліфтаў. Высокая якасць і канкурэнтаздольнасць магілёўскіх ліфтаў пацвярджаюцца ростам попыту на прадукцыю завода.

Магілёўскія ліфты адпавядаюць патрабаванням Тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза 011/2011 «Бяспека ліфтаў», Тэхнічнага рэгламенту ліфтаў (Украіна), таксама адпавядаюць Дырэктывам Еўрапейскага саюза 2014/33/ЕС па ліфтах. Акрамя ліфтаў выпускаюцца пад’ёмнікі для фізічна аслабленых асоб, эскалатары і травалатары, будаўнічыя пад’ёмнікі і здрабняльнікі драбналесся (мульчыроўшчыкі), а таксама спажывецкія тавары. Дзякуючы высокай якасці і канкурэнтаздольнай цане ліфты ААТ «Магілёўліфтмаш» вядомы далёка за межамі рэспублікі. Больш за 80 % вырабляемай прадукцыі экспартуецца ў Расію, Казахстан, Украіну, Азербайджан, Арменію і многія іншыя краіны.

У аб’ёмах вытворчасці машын і абсталявання для сельскай і лясной гаспадаркі выдзяляецца вытворчасць трактароў, сенаўборачных машын і збожжаўборачных камбайнаў, а таксама шырокі спектр іншай прадукцыі (бароны і трактарныя плугі, бульбакапальнікі і сіласаўборачныя самаходныя камбайны і інш.).

Мінскі трактарны завод Мінскі трактарны завод

ААТ «Мінскі трактарны завод» (ААТ «МТЗ») — адзін з буйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі не толькі ў краінах СНД, але і ва ўсім свеце. Мінскі трактарны завод заснаваны 29 мая 1946 г. ААТ «Мінскі трактарны завод» з’яўляецца кіруючай кампаніяй холдынга «МТЗ-ХОЛДЫНГ», зарэгістраванага 1 жніўня 2014 г. Акрамя ААТ «МТЗ», у структуру холдынга «МТЗ-ХОЛДЫНГ» уваходзяць 15 адкрытых акцыянерных таварыстваў: Бабруйскі завод трактарных дэталей і агрэгатаў; Віцебскі завод трактарных запасных частак; Мінскі завод шасцерняў; Смаргонскі агрэгатны завод; Лепельскі рамонтна-механічны завод; Хойніцкі завод гідраапаратуры; Нараўлянскі завод гідраапаратуры; Мазырскі машынабудаўнічы завод; Аршанскі інструментальны завод; ВІСТАН; Гомельскі завод станкоў і вузлоў; СтанкаГомель; Гомельскі ліцейны завод «Цэнтраліт».

Гомельскі ліцейны завод «Цэнтраліт» Гомельскі ліцейны завод «Цэнтраліт»

На прадпрыемстве працуе больш за 16 тыс. чалавек. ААТ «МТЗ» — адзін з нямногіх у свеце, які валодае замкнёным цыклам вытворчасці: пачынаючы з канструявання, выпуску асноўных вузлоў і агрэгатаў, заканчваючы зборкай і кіраваннем гатовым прадуктам. З дня заснавання ААТ «МТЗ» вырабіў больш за 4 млн машын. Асвоена больш за 100 мадэлей трактароў больш як у двухстах зборачных варыянтах для ўсіх кліматычных і эксплуатацыйных умоў. ААТ «МТЗ» экспартуе колавыя трактары і запасныя часткі да іх, арганізуе на ліцэнзійнай аснове іх вытворчасць за мяжой. У Расіі створаны і функцыянуюць 5 адзіных мультыбрэндавых цэнтраў: у Новасібірскай вобласці, Рэспубліцы Татарстан, Кемераўскай вобласці, Омскай вобласці (2 цэнтры).

Прадукцыя ААТ «Мазырскі машынабудаўнічы завод» Прадукцыя ААТ «Мазырскі машынабудаўнічы завод»

ААТ «Мазырскі машынабудаўнічы завод» сумесна з «МТЗ-ХОЛДЫНГ» вырабляе гусенічныя трактары, а таксама мадэрнізаваную тэхніку на базе трактароў «BELARUS». Гэта машыны рубільныя, пагрузчыкі франтальныя, трактары лесагаспадарчыя, машыны лясныя пагрузачна-транспартныя, пад’ёмнікі мантажныя спецыяльныя, касілкі дарожныя і іншая тэхніка. Лесагаспадарчая і лесанарыхтоўчая тэхніка ў гэтым пераліку займае адно з вядучых месцаў.

За высокую якасць, шырокі вытворчы асартымент, за высокі тэхнічны ўзровень вытворчасці прадукцыя адзначана шматлікімі дыпломамі розных рэспубліканскіх і міжнародных выставак. Поспеху ў рабоце садзейнічае сучасная структура кіравання, пастаянная мадэрнізацыя дзеючых вытворчых магутнасцей, бесперапыннае ўдасканаленне выпускаемай прадукцыі.

ААТ «Мінскі завод шасцерняў» ААТ «Мінскі завод шасцерняў»

ААТ «Мінскі завод шасцерняў» (ААТ «МЗШ») — прадпрыемства поўнага тэхналагічнага цыкла. За гады паспяховай працы было асвоена больш за дзве тысячы найменняў шасцерняў і валаў шасцерняў для трактароў, аўтамабіляў, сельскагаспадарчых машын, рухавікоў, помпаў, станкоў лёгкай прамысловасці, а таксама наладжана вытворчасць глебаапрацоўчай тэхнікі. Асаблівасць прадпрыемства — поўны цыкл вырабу, пачынаючы ад парэзкі металапракату і заканчваючы поўнай механічнай і тэрмічнай апрацоўкай. У арсенале прадпрыемства мае больш за 3 200 адзінак металаапрацоўчага абсталявання, магутныя кавальска-прэсавае, тэрма- і хіміка-тэрмічнае вытворчыя падраздзяленні, цэхі — інструментальны, энергасілавы, рамонтна-механічны, сельскагаспадарчых машын, транспартны і апрацоўкі металаадходаў.

Прадукцыя ААТ «МЗШ» пастаўляецца на канвееры беларускіх прамысловых гігантаў, а таксама на канвееры найбуйнейшых вытворцаў сельгастэхнікі Расійскай Федэрацыі, такіх як: камбайнавы завод Растсельмаш, ПАТ «КАМАЗ», ТАА «БТЗ», ААТ «Прамтрактар». Буйным спажыўцом прадукцыі прадпрыемства з’яўляецца сусветна вядомая кампанія па вытворчасці паліўнай апаратуры Motorpal (Чэхія).

Прадукцыя ААТ «Гомсельмаш» Прадукцыя ААТ «Гомсельмаш»

Адным з найбуйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі, які ўваходзіць у лік лідараў сусветнага рынку камбайнаў і іншых складаных сельгасмашын, з’яўляецца холдынг «Гомсельмаш», у склад якога ўваходзяць ААТ «Гомсельмаш», ААТ «Гомельскі завод ліцця і нармалей», ААТ «Лідаграпраммаш». Гэта сучасны шматпрофільны вытворца, які выпускае пад брэндам «Палессе» мадэльныя рады збожжаўборачных і кормаўборачных камбайнаў, пачаткаўборачныя і бульбаўборачныя камбайны, касілкі і іншую сельскагаспадарчую тэхніку, якая па сваіх тэхнічных паказчыках адпавядае лепшым замежным аналагам.

Паказальны прыклад — прагрэсіўны па тэхнічным выкананні збожжаўборачны камбайн прэміум-класа GS2124, надзелены найвышэйшым патэнцыялам прадукцыйнасці. У 2024 г. распрацаваны новыя мадэлі збожжаўборачных самаходных камбайнаў, кормаўборачных комплексаў, самаходных касілак, жняярак для ўборкі кукурузы, грубасцябловых культур, новыя мадэлі падборшчыкаў.

Камбайны «Палессе» працуюць у Расіі, Украіне, Казахстане, Чэхіі, Славакіі, Румыніі, Балгарыі, краінах Прыбалтыкі, Аргенціне, Бразіліі, Іране, Кітаі, Паўднёвай Карэі і інш. Камбайны паспяхова эксплуатуюцца сельгасарганізацыямі 35 рэгіёнаў Расіі. Паказальным з’яўляецца ўдзел холдынга «Гомсельмаш» у стварэнні найбуйнейшай у Цэнтральнай федэральнай акрузе Расійскай Федэрацыі машынна-тэхналагічнай кампаніі, якая працуе ў Разанскай вобласці на базе дылерскага цэнтра ТАА «Старажылавааграснаб».

Холдынг «Гомсельмаш» мае шырокую тавараправодную сетку, шэраг сумесных прадпрыемстваў і зборачных вытворчасцей. Арганізаваны зборачныя вытворчасці на аснове ліцэнзійных дагавораў з СП ТАА «Чунцынскае прадпрыемства сельгасмашынабудавання Цзуньшэнь-Гомель» (КНР), ТАА «Аграцэнтр» (Расійская Федэрацыя), АТ «Аграмаш Холдынг Казахстан» (Казахстан).

Вытворчасць тэхнікі, якая забяспечвае механізацыю асноўных работ у бульбаводстве і агародніцтве, сканцэнтравана на другім буйнейшым у рэспубліцы заводзе сельскагаспадарчага машынабудавання ў г. Ліда (ААТ «Лідсельмаш»). Прадпрыемства вырабляе 51 найменне сельскагаспадарчай тэхнікі — гэта бульбапасадкавая і бульбаўборачная, глебаапрацоўчая тэхніка, сеялкі, тэхніка для ўборкі траў і кармоў, лясная, камунальная тэхніка. Машыны і абсталяванне для кормавытворчасці і механізацыі жывёлагадоўлі вырабляюцца на прадпрыемствах у гарадах Мазыр, Магілёў, Брэст, Светлагорск, Гродна, Слонім; тэхніка для ўнясення арганічных і мінеральных угнаенняў — у г. Бабруйск (ААТ «Бабруйскаграмаш»).

ААТ «МЗОР» — адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў Беларусі па вырабе станкоў ААТ «МЗОР» — адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў Беларусі па вырабе станкоў

Асноўныя цэнтры па вытворчасці станкоў — Мінск, Гомель, Віцебск. ААТ «МЗОР» — адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў па вытворчасці станкоў у Беларусі. Асноўныя віды прадукцыі ААТ «МЗОР»: шматаперацыйныя фрэзерна-расточныя станкі з лічбавым праграмным кіраваннем (ЛПК), апрацоўчыя цэнтры, падоўжна-стругальныя, даўбёжныя, балансавальныя станкі і інш.

Мінскі завод аўтаматычных ліній імя П. М. Машэрава Мінскі завод аўтаматычных ліній імя П. М. Машэрава

ААТ «Мінскі завод аўтаматычных ліній імя П. М. Машэрава» спецыялізуецца на вытворчасці агрэгатных, спецыяльных і такарных станкоў, аўтаматычных ліній на базе гэтых станкоў, зборачнага абсталявання, аўтаматызаваных комплексаў.

ААТ «Станкабудаўнічы завод імя С. М. Кірава» (г. Мінск) вырабляе працяглыя, стужачна-адразныя, спецыяльныя, дрэваапрацоўчыя і іншыя станкі і абсталяванне.

ААТ «Станкабудаўнічы завод імя С. М. Кірава» ААТ «Станкабудаўнічы завод імя С. М. Кірава»

Галіна станкабудавання ў рэспубліцы таксама прадстаўлена ААТ «Станказавод «Чырвоны барацьбіт» (г. Орша), ААТ «СтанкаГомель», ААТ «Гомельскі завод станочных вузлоў», ААТ «ВІСТАН» (г. Віцебск), ААТ завод «Візас» (г. Віцебск), ААТ «Аршанскі інструментальны завод», ААТ «БелТАПАЗ» (г. Гродна), ААТ «Баранавіцкі завод станкапрылад», ААТ «Інстытут БЕЛАРГСТАНКІНПРАМ» (г. Мінск).

ААТ «Кузлітмаш» ААТ «Кузлітмаш»

Вытворчасць металаапрацоўчага абсталявання атрымала развіццё таксама ў гарадах Маладзечна (ААТ «Маладзечанскі станкабудаўнічы завод») і Пінск (ААТ «Кузлітмаш»).

Металарэжучы, слясарна-мантажны і іншы інструмент вырабляецца на большасці машынабудаўнічых прадпрыемстваў і спецыялізаваных заводах у Мінску, Кобрыне, Оршы, Барысаве. Адмысловае месца займае завод алмазнай прылады (філіял Гомельскага ВА «Крышталь»); тут асвоена ўся гама алмазнага інструмента, які прымяняецца ў прамысловасці Беларусі, уключаючы алмазны інструмент для металаапрацоўкі, шклоапрацоўкі, каменеапрацоўкі, алмазаапрацоўкі, а таксама алмазныя парашкі і пасты.

У рэспубліцы вырабляюцца машыны і абсталяванне для горназдабываючых вытворчасцей, падземнай распрацоўкі і будаўніцтва: бульдозеры, грэйдары, самаходныя дарожныя каткі, кар’ерныя самазвалы і г. д.

Кар’ерны самазвал БЕЛАЗ Кар’ерны самазвал БЕЛАЗ

ААТ «БЕЛАЗ» — кіруючая кампанія холдынга «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ» — найбуйнейшы сусветны вытворца кар’ерных самазвалаў і транспартнага абсталявання для горназдабываючай і будаўнічай прамысловасці. ААТ «БЕЛАЗ» — гэта кожны трэці кар’ерны самазвал у свеце. Самазвалы адрозніваюцца павышанай удзельнай магутнасцю, высокімі паказчыкамі плаўнасці ходу, манеўранасцю, лёгкасцю кіравання, надзейнасцю.

Мадэльны рад прадстаўлены кар’ернымі самазваламі грузападымальнасцю ад 30 да 450 т. Звыш 550 мадыфікацый кар’ернай тэхнікі распрацавана для работы ў розных кліматычных умовах. У 2013 г. ААТ «БЕЛАЗ» прадставіла самы вялікі кар’ерны самазвал у свеце — БЕЛАЗ‑75710 грузападымальнасцю 450 т, прызначаны для перавозкі горнай масы ў складаных горнатэхнічных умовах глыбокіх кар’ераў. Прыёмачныя выпрабаванні ўзору кар’ернага самазвала БЕЛАЗ‑75710 грузападымальнасцю 450 т праводзіліся ва ўмовах кар’ера ААТ «ВК «Кузбасразрэзвугаль» (Кемераўская вобласць, Расійская Федэрацыя).

У чэрвені 2021 г. «БЕЛАЗ» пачаў выраб доследных узораў новага класа тэхнікі для абслугоўвання аэрапортаў. У сакавіку 2022 г. БЕЛАЗ завяршыў зборку кар’ернага самазвала БЕЛАЗ‑7540S з газапоршневым рухавіком грузападымальнасцю 30 т. Кар’ерны самазвал у гібрыдным выкананні прэзентаваны 30 чэрвеня 2022 г. БЕЛАЗ‑7513М спалучае дызельны рухавік малой магутнасці з акумулятарнымі батарэямі і сістэмай рэкуперацыі энергіі, што дазваляе значна скараціць шкодныя выкіды ў атмасферу.

У 2023 г. была завершана зборка БЕЛАЗ‑75304 флагманскага сямейства 220 т. Гэты самазвал больш як на 90 % складаецца з камплектуючых вытворчасці прадпрыемстваў Саюзнай дзяржавы. Выраблены вопытны ўзор самазвала БЕЛАЗ‑7513М, які спалучае ў сабе вадародныя паліўныя ячэйкі, якія замянілі ў новай машыне дызельны рухавік, і акумулятарныя батарэі.

Асноўныя спажыўцы прадукцыі ААТ «БЕЛАЗ» — горназдабываючыя прадпрыемствы Расійскай Федэрацыі (рэалізуецца амаль 75 % прадукцыі, якая выпускаецца), іншыя краіны СНД. Ажыццяўляецца пастаўка кар’ерных самазвалаў на рынкі больш як 80 краін свету.

ААТ «БЕЛАЗ» атрыманы сертыфікаты ад кампаніі Guinness World Records. Сусветна вядомае выданне Кніга рэкордаў Гінеса дакументальна зафіксавала адразу 2 рэкорды ў «выкананні» 450‑тоннага самазвала.

Кар’ерная тэхніка адпавядае патрабаванням Дырэктывы Еўрапейскага парламента і савета 2006/42/ЕС і пры пастаўцы на еўрапейскі рынак у абавязковым парадку маркіруецца знакам «СЕ».

Вытворчая пляцоўка Магілёўскага вагонабудаўнічага завода Вытворчая пляцоўка Магілёўскага вагонабудаўнічага завода
Прадукцыя Магілёўскага аўтамабільнага завода імя С. М. Кірава Прадукцыя Магілёўскага аўтамабільнага завода імя С. М. Кірава
Старадарожскі механічны завод Старадарожскі механічны завод

У склад «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ» таксама ўваходзяць наступныя прадпрыемствы:

  • філіял ААТ «БЕЛАЗ» Магілёўскі аўтамабільны завод імя С. М. Кірава — вырабляе самазвалы павышанай праходнасці; будаўніча-дарожныя машыны і машыны для абслугоўвання горна-транспартных работ;

  • СЗАТ «Магілёўскі вагонабудаўнічы завод» — вырабляе ўніверсальныя паўвагоны; вагоны-хоперы для перавозкі мінеральных угнаенняў, цэменту, збожжавых культур; крытыя вагоны; платформы для перавозкі лесаматэрыялаў;

  • ААТ «Старадарожскі механічны завод» (Мінская вобласць) — выпускае вузлы і дэталі да аўтамабіляў, вырабы з пластмас;

  • ААТ «Кузлітмаш» — вырабляе кавальска-прэсавае абсталяванне;

  • ААТ «БЕЛАЗ-СЭРВІС» (г. Жодзіна) — ажыццяўляе продаж запчастак на тэхніку «БелАЗ», сэрвісныя паслугі на тэхніку «БелАЗ», «МААЗ»;

  • ААТ «Кранавы завод» (г. Слуцк)  у асартыменце кампаніі прадстаўлены пад’ёмныя краны, грузапад’ёмныя механізмы, грузазахопныя прыстасаванні і сістэмы кіравання кранамі;

  • ААТ «Завод прыбораў аўтаматычнага кантролю» (г. Орша) — вырабляе станцыі абезжалезвання;

  • СТАА «БЕЛТРЫБА» (г. Старыя Дарогі Мінскай вобласці)— ажыццяўляе выпуск тармазных калодак.

На заводзе прыбораў аўтаматычнага кантролю На заводзе прыбораў аўтаматычнага кантролю
Прамысловая пляцоўка ЗАТ «Амкадор-Пінск» Прамысловая пляцоўка ЗАТ «Амкадор-Пінск»

Вядучай арганізацыяй Беларусі па вытворчасці дарожна-будаўнічай, камунальнай, снегаўборачнай, аэрадромнай, лясной, сельскагаспадарчай і іншай спецыяльнай тэхнікі і абсталявання з’яўляецца холдынг «АМКАДОР». Разам з даччынымі кампаніямі холдынг аб’ядноўвае 28 прадпрыемстваў, у т. л. 19 заводаў, размешчаных у Рэспубліцы Беларусь, Расійскай Федэрацыі і краінах СНД. Вытворчы напрамак прадстаўляюць: Вопытна-эксперыментальны завод, ТАА «АМКАДОР-МАШ» — кіруючая кампанія холдынга», уключаючы завод «Ударнік», ААТ «Амкадор-КЭЗ», ТАА «Амкадор-Бранск», ТАА «АМКАДОР-ЛЕСМАШ» — кіруючая кампанія холдынга», ЗАТ «Амкадор-Пінск», ТАА «Амкадор-Можа», ПУП «Амкадор-ДОМЗ», ТАА «Амкадор-Агідэль», ААТ «Амкадор-Белвар», УП «Завод СВТ», ААТ «Амкадор-Унімод», ЗАТ «АМКАДОР-УНІКАБ», СПТАА «AMKODOR-AGROTEXMASH», якія вырабляюць 297 мадэлей і мадыфікацый машын, у т. л. 215 самаходных машын для ўсіх галін эканомікі.

Тавараправодная сетка холдынга мае шматузроўневую сістэму, прадстаўленую як уласнымі кампаніямі (ТАА «АМКАДОР-ГАНДЛЁВЫ ДОМ», ТАА «Гандлёвы дом «АМКАДОР-Агра», ТАА «Амкадор-Астана», ЗП ТАА «Аmkodor-Tashkent», Amkodor Palash Industrial Zone Ltd, ЗАТ «Амкадор-Спецсэрвіс», ТАА «Амкадор-Гомель», ТАА «Амтэхмаш»), так і больш чым 50 дылерскімі кампаніямі ў розных краінах свету.

У 2017 г. холдынг «АМКАДОР» на базе сумеснага з China National Machinery Industry Corporation (SINOMACH) прадпрыемства «Амкадор-КЭЗ» паспяхова вырабіў машыны SINOMACH Heavy Industry. Гэта гусенічныя экскаватары з аб’ёмам каўша 1 і 1,2 м³ — адны з самых запатрабаваных у свеце спецыяльных машын, попыт на якія пастаянна расце. Такім чынам, на прадпрыемстве «Амкадор-КЭЗ» запушчаны механізм асваення новых, запатрабаваных і канкурэнтаздольных відаў тэхнікі.

У 2020 г. ААТ «АМКАДОР» уключана ў Еўразійскі рэестр вытворцаў прамысловай прадукцыі.

У 2022 г. ААТ «АМКАДОР» — кіруючая кампанія холдынга» стала ўладальнікам Гран-пры ў прэміі «Лідар года — 2022».

10 кастрычніка 2023 г. у сталіцы Рэспублікі Башкартастан адбылося афіцыйнае адкрыццё новага завода ТАА «Амкадор-Агідэль» па вытворчасці сучаснага зернесушыльнага абсталявання, сіласаў для захоўвання збожжа, ліній падрыхтоўкі насення, мабільных сушылак, камбікормавых і асфальтабетонных заводаў.

У 2025 г. вытворчая лінейка тэхнікі «АМКАДОР» складае больш за 297 мадэлей і мадыфікацый машын, у т. л. 218 самаходных.

Тавараправодная сетка холдынга «АМКАДОР» налічвае больш за 80 дылераў і дыстрыбутараў. Гандлёва-сэрвісныя цэнтры функцыянуюць у кожнай вобласці Беларусі і за яе межамі.

У Беларусі атрымала развіццё вытворчасць машын і абсталявання для вытворчасці і перапрацоўкі прадуктаў харчавання, якая спецыялізавана на распрацоўцы і выпуску камплектаў абсталявання для перапрацоўкі мяса буйной рагатай жывёлы і птушкі, вытворчасці каўбасных вырабаў, канвеерных ліній для раздзелкі мяса і птушкі, абсталявання для мясакамбінатаў. Вырабляюць абсталяванне для гандлю і грамадскага харчавання наступныя прадпрыемствы:

Баранавіцкае прадпрыемства «Гандальмаш» Баранавіцкае прадпрыемства «Гандальмаш»

  • ААТ «Брэстмаш» (машыны і абсталяванне для мясакамбінатаў);

  • Баранавіцкае прадпрыемства «Гандальмаш» (машыны і абсталяванне для прадпрыемстваў масавага харчавання і гандлю: мясарубкі, бульбачысткі, машыны працірачныя, шафы халадзільныя, павільёны гандлёвыя, міні-кафэ, міні-рынкі, гандлёвыя навесы);

  • ААТ «Гродзенскі завод гандлёвага машынабудавання» (гандлёва-тэхналагічнае абсталяванне і інвентар, пасудамыечныя машыны, электраводанагравальнікі).

Вытворчасць транспартных сродкаў і абсталявання. Уключае вытворчасць аўтамабіляў для перавозкі пасажыраў ці грузаў; вытворчасць прычэпаў і паўпрычэпаў; вытворчасць розных частак і прылад аўтамабіляў.

Асноўнымі арганізацыямі, якія ажыццяўляюць вытворчасць транспартных сродкаў і абсталявання, з’яўляюцца адкрытыя акцыянерныя таварыствы «Мінскі аўтамабільны завод» — кіруючая кампанія холдынга «БЕЛАЎТАМАЗ», «Кіруючая кампанія холдынга «МІНСКІ МАТОРНЫ ЗАВОД».

ААТ «Мінскі аўтамабільны завод» — кіруючая кампанія холдынга «БЕЛАЎТАМАЗ» (ААТ «МАЗ») — адзін з найбуйнейшых у Еўропе вытворцаў транспартных сродкаў. ААТ «МАЗ» уяўляе сабой прадпрыемства поўнага цыкла. На галаўной пляцоўцы размешчаны цэхі: ліцейны, кавальскі, інструментальна-штампавы, механазборачны, аўтамабільных агрэгатаў, прэсава-кузаўны, рысорны, тэрмагальванічны, аўтазборачны, аўтобусны.

Наменклатура прадукцыі, якая выпускаецца, уключае больш як 500 мадэлей і мадыфікацый. Гэта аўтамабілі і аўтацягнікі для міжгародніх і міжнародных перавозак, аўтамабілі-самазвалы, аўтобусы, лесавозныя цягачы павышанай праходнасці, шасі пад камплектацыю бетоназмешвальнікамі, цыстэрнамі, камунальнай і дарожнай тэхнікай. Пасажырская тэхніка МАЗ прадстаўлена 15 мадэлямі ў больш як 100 выкананнях. Мадэльны рад, які выпускаецца, ахоплівае гарадскія, прыгарадныя, міжгароднія, турыстычныя і спецыяльныя аўтобусы даўжынёй ад 7 да 18 м.

У 2017 г. на галоўным канвееры сабраны 1,5‑мільённы аўтамабіль маркі МАЗ.

У 2018 г. прадстаўлены гоначны грузавік для ралі-рэйдаў МАЗ‑6440RR, сканструяваны па капотнай схеме.

У 2019 г. выпушчаны доследны ўзор аўтобуса МАЗ‑206945 з рухавіком экалагічнага класа Еўра‑5, які працуе на звадкаваным прыродным газе.

У 2020 г. прэзентаваны першы электробус МАЗ‑303E10. У структуры ААТ «МАЗ» створаны цэх зборкі пасажырскага электратранспарту.

У 2021 г. адбылася прэзентацыя аўтобуса МАЗ‑303065. Гарадскі нізкападлогавы аўтобус МАЗ‑303 стаў пераможцам конкурсу «Лепшы камерцыйны аўтамабіль года ў Расіі» ў намінацыі «Аўтобус года».

У 2022 г. адбылася прэзентацыя мікрааўтобусаў МАЗ‑281040 і МАЗ‑365022. Яны сталі першымі легкавымі аўтамабілямі ў вытворчай лінейцы МАЗ. Напярэдадні Дня ведаў МАЗ вырабіў 130 школьных аўтобусаў МАЗ‑257S40. Гэта апошняя навінка пасажырскай тэхнікі МАЗ. Школьныя аўтобусы перададзены ва ўсе вобласці Беларусі.

У 2023 г. ААТ «Мінскі аўтамабільны завод» і ТАА «Завод аўтамабільных прычэпаў і кузаваў «МАЗ-Купава» рэалізавалі вялікі праект па пастаўцы аўтамабіляў хуткай медыцынскай дапамогі ўстановам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Турыстычны аўтобус МАЗ‑350 стаў уладальнікам Гран-пры Міжнароднай бізнес-прэміі «Лідар года — 2023».

У 2024 г. у Маскве прайшла прэзентацыя новага цягача МАЗ-Х. У ім устаноўлены дызельны рухавік магутнасцю 220кВт (300 к. с.), 2 электраматоры магутнасцю 200 кВт кожны.

Спецтэхніка прадпрыемства актыўна прадаецца ў краінах СНД, ЕАЭС, Грузіі і Украіне. На аўтатэхніку МАЗ устанаўліваюцца не толькі айчынныя надбудовы. МАЗ супрацоўнічае з такімі сусветнымі лідарамі па вытворчасці камунальнай тэхнікі, як кампаніі J. Hvidtved Larsen і Geesink Norba.

У структуру холдынга «БЕЛАЎТАМАЗ», акрамя ААТ «Мінскі аўтамабільны завод», уваходзяць яшчэ 12 прадпрыемстваў, у т. л. ААТ «Баранавіцкі аўтаагрэгатны завод», ААТ «Брэстмаш», ААТ «ВаўМет» (г. Ваўкавыск Гродзенскай вобласці), ААТ «Гродзенскі механічны завод», ААТ «ТаіМ» (г. Бабруйск), ААТ «Асіповіцкі завод аўтамабільных агрэгатаў», ААТ «Кавальскі завод цяжкіх штамповак» (г. Жодзіна), ААТ «Дзяржынскі эксперыментальна-механічны завод», ААТ «МАЗ-Купава» і інш.

Пастаўкі аўтамабільнай тэхнікі холдынга «БЕЛАЎТАМАЗ» ажыццяўляюцца ў 40 краін свету, а агульная колькасць суб’ектаў тавараправоднай сеткі складае больш за 170. У жніўні 2025 г. у г. Уфа (Расійская Федэрацыя) адкрыўся мультыбрэндавы вытворча-сэрвісны цэнтр «Беларускія машыны». Тут будзе аказвацца гарантыйнае і постгарантыйнае сэрвіснае абслугоўванне беларускай тэхнікі, у т. л. ААТ «Мінскі аўтамабільны завод».

ААТ «Кіруючая кампанія холдынга «МІНСКІ МАТОРНЫ ЗАВОД» — вядучы вытворца сучасных дызельных рухавікоў сярод краін СНД, займае 1‑е месца па колькасці трактарных і камбайнавых рухавікоў, якія выпускаюцца. Працуе ў першую чаргу на трактарабудаванне, вырабляе больш за 70 % рухавікоў у адносінах да ўсіх маторабудаўнічых заводаў краін СНД, якія выпускаюць рухавікі сельскагаспадарчага прызначэння. На ААТ «Кіруючая кампанія холдынга «МІНСКІ МАТОРНЫ ЗАВОД» выпускаецца больш за 60 мадыфікацый 3-, 4-, 6‑і 8‑цыліндравых рухавікоў магутнасцю ад 35 да 450 к. с. З канвеера прадпрыемства сыходзіць больш за 50 тыс. рухавікоў за год. Уся прадукцыя паспяхова рэалізуецца спажыўцам.

ААТ «Мінскі маторны завод» (ММЗ) сумесна з Аб’яднаным інстытутам машынабудавання НАН Беларусі вядзе распрацоўкі (і ўжо выраблены макетны ўзор) гібрыдных сілавых установак на базе лінейкі дызеляў Д‑245 і Д‑262. Гібрыдная сілавая ўстаноўка з мадэрнізаваным дызелем Д‑245.7, якая распрацоўваецца, прызначана для ўстаноўкі на сярэднетанажны камерцыйны аўтамабіль. Транспартны сродак з гібрыднай устаноўкай паралельнага тыпу здольна перасоўвацца як на электрычнай ці дызельнай цязе, так і ў змяшаным (гібрыдным) рэжыме.

Тэхніка, абсталяваная дызелямі ММЗ, добра зарэкамендавала сябе ў ЗША, Канадзе, Англіі, Швецыі, Германіі і іншых краінах. У 2024 г. Мінскі маторны завод атрымаў сертыфікат формы СТ‑1 на 112 мадэлей дызельных рухавікоў ММЗ для прадстаўлення ў гандлёва-прамысловыя палаты Расійскай Федэрацыі. Гэта дазволіць бесперашкодна пастаўляць рухавікі маркі ММЗ вытворцам з Расіі.

У склад холдынга «МІНСКІ МАТОРНЫ ЗАВОД», акрамя ААТ «Мінскі маторны завод», таксама ўваходзяць:

  • ААТ «Гомельскі завод пускавых рухавікоў імя П. К. Панамарэнкі» — ажыццяўляе вытворчасць дызель-помпавых установак;

  • ААТ «Жыткавіцкі маторабудаўнічы завод» (Гомельская вобласць) — адзінае прадпрыемства па вытворчасці шасцярнёных помпаў у Рэспубліцы Беларусь;

  • ААТ «Лідскі ліцейна-механічны завод» (Гродзенская вобласць) — спецыялізуецца на выпуску ліцця з чыгуну.

У 2011 г. створана беларуска-кітайскае прадпрыемства СЗАТ «БЕЛДЖЫ», якое выпускае легкавыя аўтамабілі пад маркай Geely. Зборка аўтамабіляў запушчана ў 2013 г. на плошчах Барысаўскага прадпрыемства «Аўтагідраўзмацняльнік». Пазней, у 2015 г., пачалося будаўніцтва завода поўнага цыкла, урачыстае адкрыццё якога адбылося 17 лістапада 2017 г. Пачата вытворчасць легкавых аўтамабіляў мадэлі Geely Emgrand 7 і новага пакалення красовера Geely Emgrand Х7, красовер Geely Atlas. На новых магутнасцях была наладжана вытворчасць аўтамабіляў, якая ўключае зварку, афарбоўку і зборку. Усе працэсы ажыццяўляюцца на высакакласным абсталяванні вядучых сусветных вытворцаў, што гарантуе дакладнае выкананне вытворчых стандартаў і тэхналогій.

У 2020 г. з канвеера сышоў 50‑тысячны аўтамабіль Geely, сабраны ў Беларусі. У пачатку года пачалася зборка новага красовера Tugella. У 2021 г. распачата зборка крос-хэтчбэка GS, а з чэрвеня абноўлены красовер Atlas Pro. У 2022 г. СЗАТ «БЕЛДЖЫ» стала лідарам на рынку Рэспублікі Беларусь. У снежні 2022 г. СЗАТ «БЕЛДЖЫ» абвясціла аб старце продажаў мадэлі Geely Emgrand new.

У 2023 г. СЗАТ «БЕЛДЖЫ» сумесна з кампаніяй GIAC прыняла рашэнне аб стварэнні ўласнага новага брэнда Belgee. У чэрвені 2023 г. СЗАТ «БЕЛДЖЫ» прыступіла да выпуску красовера пад уласным брэндам Belgee Х‑50. У 2024 г. СЗАТ «БЕЛДЖЫ» выпусціла новы красовер пад брэндам BELGEE Х70.

ААТ «Мінскі завод колавых цягачоў» (ААТ «МЗКЦ») ажыццяўляе распрацоўку і вытворчасць шматвосных аўтамабіляў высокай праходнасці пад брэндам Volat. Агульная колькасць супрацоўнікаў прадпрыемства складае больш за 4 тыс. чалавек. У структуру ААТ «МЗКЦ» уваходзіць 10 вытворчых цэхаў, 3 цэхі дапаможнай дзейнасці, 25 функцыянальных упраўленняў, 10 аддзелаў. З 2015 г. у структуру прадпрыемства была ўведзена аўтазборачная вытворчасць «Нёман» (АСД «Нёман»).

Прадпрыемства вырабляе седлавыя цягачы, вайсковыя шматмэтавыя паўнапрывадныя шасі і шасі павышанай праходнасці, прызначаныя пад мантаж розных установак: для рамонту і бурэння нафтавых і газавых свідравін, пад краны грузападымальнасцю 50 т, экскаватары, аўтацягнікі.

У 2020 г. ААТ «МЗКЦ» было выпушчана некалькі традыцыйных для профілю завода ваенных узораў тэхнікі. Сядзельны цягач МЗКЦ‑741501 створаны на базе выпускаемага серыйна шасі МЗКЦ‑793000–313, што прымяняецца ў якасці транспартнай базы, мадэрнізаванай РСЗА «Паланэз-М». Навінка была ўпершыню прадстаўлена на ваенным парадзе ў Мінску 9 мая 2020 г.

З развіццём сферы электрыфікаванага транспарту ў 2021 г. быў створаны доследны ўзор электробуса сярэдняга класа МЗКЦ‑420351–183.

Знакавай навінкай з’яўляецца бронетранспарцёр МЗКЦ‑690003 (БТР-V2), які ўяўляе сабой паўнапрывадную браніраваную баявую машыну, якая забяспечвае дастаўку войскаў з дэсантных караблёў на сушу.

У 2023 г. адноўлена вытворчасць аўтобусаў «Нёман». Прыгарадныя аўтобусы Нёман‑420423–501 карыстаюцца попытам як на ўнутраным рынку, так і на рынку Расійскай Федэрацыі.

Прадукцыя ААТ «МЗКЦ» экспартуецца ў Расію, Украіну, Казахстан, краіны Сярэдняй Азіі, Балтыі. Створана сумеснае беларуска-кітайскае прадпрыемства «Санцзян-Волат» у правінцыі Хубэй.

Вядучым вытворцам наземнага гарадскога электрычнага транспарту ў краінах СНД з’яўляецца ААТ «Кіруючая кампанія холдынга «Белкамунмаш», якое выпускае тралейбусы, вагоны трамвайныя пасажырскія і электробусы нармальнай і павышанай умяшчальнасці. У 2016 г. ажыццёўлены запуск у серыйную вытворчасць электробусаў серыі VITOVT на базе суперкандэнсатараў. Электробус уяўляе сабой інавацыйны пасажырскі транспартны сродак, адрозніваецца павышанай камфортнасцю і выгодай праезду для ўсіх катэгорый пасажыраў.

Вытворчасць матацыклаў і веласіпедаў засяроджана на ААТ «Мотавелазавод». У рамках вытворчасці транспартных сродкаў і абсталявання шырокае развіццё атрымалі спецыялізацыя і каапераванне. Асобныя вузлы і дэталі вырабляюць: ААТ «Мінскі падшыпнікавы завод», Барысаўскі завод ААТ «Аўтагідраўзмацняльнік», ААТ «БАТЭ», Гродзенскі завод «Белкард», Гродзенскі завод аўтамабільных агрэгатаў, ААТ «Шчучынскі завод «Аўтаправод».

Вытворчасць іншых гатовых вырабаў; рамонт, мантаж машын і абсталявання. Уключае вытворчасць мэблі, ювелірных вырабаў, біжутэрыі і аналагічных вырабаў, музычных інструментаў, спартыўных тавараў, гульняў і цацак, медыцынскіх і стаматалагічных інструментаў і прылад, канцылярскіх тавараў, розных вырабаў, якія не ўключаны ў іншыя групоўкі; рамонт, мантаж машын і абсталявання.

Вядомымі ў свеце з’яўляюцца такія беларускія мэблевыя фабрыкі, як ЗАТ «Холдынгавая кампанія «Пінскдрэў», ААТ «Гомельская мэблевая фабрыка «Прагрэс», ЗАТ «Маладзечнамэбля», СТАА «ЗОЎ-ЛенЕЎРАМЭБЛЯ», УП «Гандлёвы дом «Лагуна» і інш. Прадукцыя айчынных прадпрыемстваў рэгулярна прадстаўляецца на буйнейшай галіновай выставе-кірмашы «Мэбля» (г. Масква), якая штогод становіцца галоўнай падзеяй мэблевага рынку ў краінах СНД.

У 2021–2025 гг. на прамысловых прадпрыемствах Рэспублікі Беларусь рэалізоўваліся інавацыйныя праекты.

ААТ «Рагачоўскі завод «Дыяпраектар» ААТ «Рагачоўскі завод «Дыяпраектар»

  • ААТ «БАТЭ» — кіруючая кампанія холдынга «Аўтакампаненты» па стварэнні вытворчасці новага пакалення аўтамабільных кампанентаў, якія адпавядаюць патрабаванням экалагічных стандартаў Еўра‑5, Еўра‑6 і вышэй для перспектыўных мадэлей легкавой, камерцыйнай, грузавой, сельскагаспадарчай і спецыяльнай тэхнікі.

  • ААТ «Рагачоўскі завод «Дыяпраектар» па стварэнні сучаснай вытворчасці па выпуску высокадакладных оптыка-механічных прыбораў.

  • Рэканструкцыя аўтобуснага завода ААТ «МАЗ» — кіруючая кампанія холдынга «БЕЛАЎТАМАЗ» з будаўніцтвам новага вытворчага корпуса і павелічэннем вытворчых магутнасцей да 3 тыс. адзінак у год.

  • Арганізацыя вытворчасці інавацыйных вырабаў прыцэльнай тэхнікі і аўтакампанентаў для патрэб Рэспублікі Беларусь, а таксама краін блізкага і далёкага замежжа ў ААТ «Зеніт-БелОМА».

  • Асваенне вытворчасці прэсаў крывашыпных гарачаштамповачных намаганнем да 25 МН з пашыранымі тэхналагічнымі магчымасцямі ў ААТ «Кузлітмаш».

  • Распрацоўка і асваенне інавацыйных тэхналогій у вытворчасці абутку з укараненнем рабатызаваных праграмна-апаратных комплексаў у СТАА «Белвест».

  • Тэхнічная мадэрнізацыя ў ААТ «Гомельскі хімічны завод» у мэтах нарошчвання выпуску сернай кіслаты, што дасць магчымасць павялічыць выпуск комплексных шматкампанентных угнаенняў да 1 220 тыс. т у год.

  • Увядзенне ў эксплуатацыю новага азотнага комплексу па вытворчасці аміяку і карбаміду ў ААТ «Гродна Азот».

Рэспубліка Беларусь мае сур’ёзнwыя кропкі росту, якія будуць вызначаць твар краіны ў бліжэйшыя дзесяцігоддзі. Дасягненні ў касмічнай, атамнай, біятэхналагічнай галінах прыўносяць у народную гаспадарку сінергетычны эфект, служаць драйверам для сумежных галін, стварэння новых вытворчасцей, падрыхтоўкі кадраў па найноўшых спецыяльнасцях.