Дата стварэння: 12.05.2023 10:25:48
Дата змены: 11.09.2024 16:12:34
«Аванга́рд»
Газета, заснавана ў кастрычніку 1939 г. як орган Часовага ўпраўлення г. Лунінец і павета, павятовага камітэта КП(б)Б і павятовага выканаўчага камітэта Лунінецкага павета. У перыяд з 3 лютага 1940 г. да 19 чэрвеня 1941 г. орган Лунінецкага райкама КП(б)Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных Пінскай вобласці.
У гады нямецка-фашысцкай акупацыі з’яўлялася органам Лунінецкага падпольнага райкама КП(б)Б. Выходзіла ў 1943–1944 гг. Вядома 45 нумароў (№ 1–18 за 1943; № 19–21, 3–26 за 1944) за перыяд з 23 жніўня 1943 г. да 7 ліпеня 1944 г. на беларускай мове. Рэдактары: А. А. Хацкевіч, П. П. Заяц (з 28.8.1943).
Пасля вызвалення БССР выдавалася пад той жа назвай. У 1962 г. назва змянілася на «Ленінскі шлях». З 1965 г. друкавалася ў якасці органа Лунінецкага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных (Савет народных дэпутатаў з 1977) Брэсцкай вобласці.
З 1 студзеня 1991 г. раённая газета, выходзіць пад назвай «Лунінецкія навіны» на беларускай і рускай мовах 2 разы на тыдзень. Заснавальнікі — Лунінецкі раённы выканаўчы камітэт, Лунінецкі раённы Савет дэпутатаў.
Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.
Регионы Беларуси. Брестская область: энциклопедия: в 7 т. Т. 1. Кн. 2 / Редкол.: Т. В. Белова (глав. ред.) [и др.]. – Минск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009.
Падпольныя перыядычныя выданні на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны: Бібліяграфічны паказальнік / склад. В. С. Адамовіч. – Мінск: Дзяржаўная бібліятэка БССР імя У. І. Леніна, 1975.
Газеты Белорусской ССР, 1917–1975: библиографический указатель: в 2 ч. Ч. 1 / сост.: Л. К. Форостяная, К. М. Калугина, Д. Н. Катюшина. – Минск: Дзяржаўная кніжная палата БССР, 1984.
Газеты Беларусі 1776–1975: бібліяграфічны паказальнік / склад.: Л. М. Няхайчык, Ю. А. Ерашэвіч, В. Я. Бакуновіч. – Мінск: Нацыянальная кніжная палата Беларусі, 2003.
Подпольные партийные органы Компартии Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (1941–1944): краткие сведения об организации, структуре и составе / ред.: В. Н. Султанов, А. П. Костелецкая. – Минск: Издательство «Беларусь», 1975.
Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Лунінецкага раёна / Рэдкал.: Э. Н. Гнеўка [і інш.]. – Мінск: Беларусь, 1995.
І паўстаў народ...: факсімільнае выданне падпольных і партызанскіх газет, часопісаў, лістовак перыяду Вялікай Айчыннай вайны 1941–1945 гадоў / уклад.: А. В. Стэфановіч, В. А. Рабкоў. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2005.
Павлова С. А. Книга и чтение в жизни партизан Беларуси. – Минск: Белорусский государственный университет культуры и искусств, 2011.
Подпольная и партизанская печать Беларуси: газеты, листовки, рукописные материалы, стенгазеты / сост.: А. В. Белый, В. Ю. Лысенко. – Минск: Национальная библиотека Беларуси, 2015. – 1CD-ROM.