Дата стварэння: 12.05.2023 10:27:37
Дата змены: 11.09.2024 14:23:05
«Го́лас партыза́на»
Газета, заснавана ў лістападзе 1931 г. пад назвай «Сталінскі шлях» як орган Клічаўскага райкама КП(б)Б Магілёўскай вобласці (да 24.6.1941).
У час Вялікай Айчыннай вайны з’яўлялася органам Клічаўскага падпольнага райкама КП(б)Б. Выходзіла ў 1942–1944 гг. Вядомы 24 нумары (№ 1, 2 за 1942; № 9–24 за 1943; № 1–6 за 1944) за перыяд з 27 верасня 1942 г. да 24 чэрвеня 1944 г. на беларускай і рускай (за 1942) мовах. Тыраж кожнага нумара складаў да 400–500 экзэмпляраў. Рэдактары: С. М. Патупчык, I. П. Крыскавец (№ 9–10 за 1943), А. Ф. Тарнецкі (№ 4–6 за 1944).
Пасля вызвалення БССР выдавалася пад назвай «Сталінская праўда». З ліпеня 1956 г. мела назву «Зара». З красавіка 1965 г., пасля перапынку ў выданні, выходзіла пад назвай «Сцяг Саветаў». Друкавалася як орган Клічаўскага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных (Савет народных дэпутатаў з 1977).
Раённая газета, выходзіць пад папярэдняй назвай 2 разы на тыдзень на беларускай і рускай мовах. Заснавальнікі — Клічаўскі раённы выканаўчы камітэт і Клічаўскі раённы Савет дэпутатаў.
Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.
Регионы Беларуси. Могилёвская область: энциклопедия: в 7 т. Т. 6. Кн. 2: Л—Я / Редкол.: О. В. Ванина (глав. ред.) [и др.]. – Минск: Белорусская Энциклопедия имени Петруся Бровки, 2021.
Падпольныя перыядычныя выданні на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны: Бібліяграфічны паказальнік / склад. В. С. Адамовіч. – Мінск: Дзяржаўная бібліятэка БССР імя У. І. Леніна, 1975.
Газеты Белорусской ССР, 1917–1975: библиографический указатель: в 2 ч. Ч. 1 / сост.: Л. К. Форостяная, К. М. Калугина, Д. Н. Катюшина. – Минск: Дзяржаўная кніжная палата БССР, 1984.
Газеты Беларусі 1776–1975: бібліяграфічны паказальнік / склад.: Л. М. Няхайчык, Ю. А. Ерашэвіч, В. Я. Бакуновіч. – Мінск: Нацыянальная кніжная палата Беларусі, 2003.
Марцелев С. В. Печать Советской Белоруссии: исторический очерк. – Минск: Издательство «Беларусь», 1967.
Подпольные партийные органы Компартии Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (1941–1944): краткие сведения об организации, структуре и составе / ред.: В. Н. Султанов, А. П. Костелецкая. – Минск: Издательство «Беларусь», 1975.
Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Клічаўскага раёна / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1995.
І паўстаў народ...: факсімільнае выданне падпольных і партызанскіх газет, часопісаў, лістовак перыяду Вялікай Айчыннай вайны 1941–1945 гадоў / уклад.: А. В. Стэфановіч, В. А. Рабкоў. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2005.
Павлова С. А. Книга и чтение в жизни партизан Беларуси. – Минск: Белорусский государственный университет культуры и искусств, 2011.