Дата стварэння: 12.05.2023 10:28:47
Дата змены: 11.09.2024 16:19:22
Жарнасе́кі
Вёска на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Знаходзілася за 5 км на паўночны ўсход ад в. Вознава Сар’янскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 47 чалавек.
У час карнай аперацыі «Зімовае чараўніцтва» ў лютым 1943 г. гітлераўцы загубілі 38 жыхароў і спалілі вёску (8 двароў).
Пасля вайны не адрадзілася.
На месцы вёскі ў 1982 г. насыпаны курган, на яго вяршыні пастаўлены абеліск.
Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».