ЗА СОВЕЦКУЮ БЕЛАРУСЬ, газета, у Вялікую Айчынную вайну орган Клецкага падпольнага райкама КП(б)‌Б Баранавіцкай вобласці
pdf

«ЗА СОВЕЦКУЮ БЕЛАРУСЬ»

Дата стварэння: 12.05.2023 10:29:49

Дата змены: 06.11.2025 15:35:08


«За Сове́цкую Белару́сь» («За Савецкую Беларусь»)

Газета, заснавана ў 1939 г. пад назвай «Да новых перамог». Орган Клецкага райкама КП(б)‌Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных Баранавіцкай вобласці да чэрвеня 1941 г.

У час Вялікай Айчыннай вайны з’яўлялася органам Клецкага падпольнага райкама КП(б)‌Б. Выходзіла пры партызанскай брыгадзе імя М. В. Фрунзэ ў 1943–1944 гг. Рэдакцыя і друкарня размяшчаліся каля в. Колкі Клецкага раёна Баранавіцкай вобласці. Вядома 45 нумароў газеты за перыяд з 19 кастрычніка 1943 г. да 25 чэрвеня 1944 г. на беларускай і рускай мовах. Рэдактар Л. Д. Вайнер.

Пасля вызвалення БССР выдавалася пад той жа назвай. З 1945 г. выходзіла пад даваеннай назвай («Да новых перамог»). Друкавалася як орган Клецкага райкама КПБ i раённага Савета дэпутатаў працоўных (Савет народных дэпутатаў з 1977) Баранавіцкай (да 1954) і Мінскай абласцей.

Раённая газета, выходзіць пад той жа назвай 2 разы на тыдзень на беларускай і рускай мовах. Заснавальнік Клецкі раённы выканаўчы камітэт.


Літаратура
  1. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.

  2. Регионы Беларуси. Минская область: энциклопедия: в 7 т. Т. 5. Кн. 1 / Редкол.: В. В. Андриевич (глав. ред.) [и др.]. – Минск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2016.

  3. Падпольныя перыядычныя выданні на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны: Бібліяграфічны паказальнік / склад. В. С. Адамовіч. – Мінск: Дзяржаўная бібліятэка БССР імя У. І. Леніна, 1975.

  4. Газеты Белорусской ССР, 1917–1975: библиографический указатель: в 2 ч. Ч. 1 / сост.: Л. К. Форостяная, К. М. Калугина, Д. Н. Катюшина. – Минск: Дзяржаўная кніжная палата БССР, 1984.

  5. Газеты Беларусі 1776–1975: бібліяграфічны паказальнік / склад.: Л. М. Няхайчык, Ю. А. Ерашэвіч, В. Я. Бакуновіч. – Мінск: Нацыянальная кніжная палата Беларусі, 2003.

  6. Подпольные партийные органы Компартии Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (1941–1944): краткие сведения об организации, структуре и составе / ред.: В. Н. Султанов, А. П. Костелецкая. – Минск: Издательство «Беларусь», 1975.

  7. Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Клецкага раёна / Рэдкал.: А. М. Жукоўскі [і інш.]. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1999.

  8. І паўстаў народ...: факсімільнае выданне падпольных і партызанскіх газет, часопісаў, лістовак перыяду Вялікай Айчыннай вайны 1941–1945 гадоў / уклад.: А. В. Стэфановіч, В. А. Рабкоў. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2005.

  9. Подпольная и партизанская печать Беларуси: газеты, листовки, рукописные материалы, стенгазеты / сост.: А. В. Белый, В. Ю. Лысенко. – Минск: Национальная библиотека Беларуси, 2015. – 1CD-ROM.