ЗА СОВЕЦКУЮ БЕЛАРУСЬ, газета, у Вялікую Айчынную вайну орган Лагойскага падпольнага райкама КП(б)‌Б Мінскай вобласці
pdf

«ЗА СОВЕЦКУЮ БЕЛАРУСЬ»

Дата стварэння: 12.05.2023 10:30:13

Дата змены: 12.11.2024 16:32:06


ЗА СОВЕЦКУЮ БЕЛАРУСЬ, газета, у Вялікую Айчынную вайну орган Лагойскага падпольнага райкама КП(б)‌Б Мінскай вобласці

Газета «За Совецкую Беларусь» — орган Лагойскага падпольнага райкама КП(б)‌Б і партызанскай брыгады «Бальшавік».

«За Сове́цкую Белару́сь» («За Савецкую Беларусь»)

Газета, заснавана ў студзені 1931 г. пад назвай «Чырвоная Лагойшчына» як орган Лагойскага райкама КП(б)‌Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных Мінскай вобласці. З чэрвеня 1938 г. да 24 чэрвеня 1941 г. называлася «Новая вёска».

У час Вялікай Айчыннай вайны з’яўлялася органам Лагойскага падпольнага райкама КП(б)‌Б і партызанскай брыгады Лагойскай «Бальшавік». Выходзіла ў 1943–1944 гг. у падпольнай друкарні на тэрыторыі Руднянскага леса (Лагойскі раён, Мінская вобласць). Таксама тут друкаваліся газеты «Партизанская правда» — орган Ільянскага падпольнага райкама КП(б)‌Б, «Ленінец» — орган Плешчаніцкага падпольнага райкама КП(б)‌Б і «Котовец» — орган партыйнага камандавання партызанскага атрада імя Р. І. Катоўскага.

Вядома 69 нумароў за перыяд з 21 лютага 1943 г. да 27 чэрвеня 1944 г. на беларускай і рускай (асобныя матэрыялы) мовах. Першы нумар газеты быў надрукаваны ручным спосабам на драўляным самаробным станку, выйшаў тыражом у 500 экзэмпляраў. Рэдактар І. І. Муравіцкі. Сакратар рэдакцыі Б. У. Сасноўскі.

Пасля вызвалення БССР выдавалася пад даваеннай назвай. У канцы лютага 1959 г. змяніла назву на «Ленінскі сцяг». З 1965 г. друкавалася як орган Лагойскага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных (Савет народных дэпутатаў з 1977).

З 1990 г. раённая газета, выходзіць пад назвай «Родны край» 2 разы на тыдзень на беларускай і рускай мовах. Заснавальнікі — Лагойскі раённы выканаўчы камітэт і Лагойскі раённы Савет дэпутатаў.