pdf

КАЛЮТЫ

Дата стварэння: 12.05.2023 10:31:20

Дата змены: 11.09.2024 16:16:18


location Google location Yandex

Калюты, вёска, Верхнядзвінскі раён


Калю́ты

Вёска на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 56 км на поўнач ад аграгарадка Сар’я Сар’янскага сельсавета. Перад вайной у ёй жылі 83 чалавекі.

У час карнай аперацыі «Зімовае чараўніцтва» ў лютым 1943 г. гітлераўцы загубілі 64 жыхары і спалілі вёску (17 двароў).

Пасля вайны не адрадзілася.

На месцы вёскі ў 1982 г. насыпаны курган, на яго вяршыні пастаўлены помнік — 3 пілоны, злучаныя плітой.

Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».