КРЫЧАЎСКІЯ ВАЙСКОВЫЯ ЗЛУЧЭННІ І ЧАСЦЬ

Дата стварэння: 12.05.2023 10:57:10

Дата змены: 04.09.2024 10:21:03


Кры́чаўскія вайско́выя злучэ́нні i часць

За вызваленне г. Крычаў (29.9.1943) у ходзе Бранскай аперацыі 1943 г. у Вялікую Айчынную вайну загадам Вярхоўнага галоўнакамандуючага ад 30 верасня 1943 г. ганаровае найменне «Крычаўскія» нададзена двум злучэнням і адной часці Бранскага фронту.

Злучэнні і часць, якім нададзена ганаровае найменне «Крычаўскія»: 212‑я (палкоўнік А. П. Мальцаў) і 385‑я (палкоўнік М. Ф. Супруноў) стралковыя дывізіі, 572‑і пушачны артылерыйскі полк (палкоўнік А. Я. Савін).

Гэта быў першы загад Вярхоўнага галоўнакамандуючага ў сувязі з вызваленнем гарадоў БССР ад нямецка-фашысцкіх акупантаў.