ЛЕНІНСКІ СЦЯГ, газета, у Вялікую Айчынную вайну орган Лёзненскага падпольнага райкама КП(б)‌Б Віцебскай вобласці
pdf

«ЛЕНІНСКІ СЦЯГ»

Дата стварэння: 12.05.2023 10:57:54

Дата змены: 11.09.2024 14:31:28


«Ле́нінскі сцяг»

Газета, заснавана ў жніўні 1931 г. пад назвай «Ленінскі сцяг» як орган Лёзненскага райкама КП(б)‌Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных Віцебскай вобласці. Выходзіла да 30 чэрвеня 1941 г.

У час Вялікай Айчыннай вайны з’яўлялася органам Лёзненскага падпольнага райкама КП(б)‌Б. Вядомы адзін нумар за 24 сакавіка 1943 г.

Пасля вызвалення Беларусі выдавалася пад той жа назвай (да 21.4.1962). З 7 сакавіка 1963 г. пасля перапынку ў выданні адноўлена пад назвай «Сцяг перамогі». З 1965 г. друкавалася як орган Лёзненскага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных (Савет народных дэпутатаў з 1977).

Раённая газета, выходзіць пад назвай «Сцяг перамогі» 2 разы на тыдзень на беларускай і рускай мовах. Заснавальнікі — Лёзненскі раённы выканаўчы камітэт і Лёзненскі раённы Савет дэпутатаў.