ПАРТИЗАНСКИЙ ПУТЬ, газета, у Вялікую Айчынную вайну орган Крупскага падпольнага райкама КП(б)‌Б Мінскай вобласці
pdf

«ПАРТИЗАНСКИЙ ПУТЬ»

Дата стварэння: 12.05.2023 11:02:05

Дата змены: 11.09.2024 14:31:28

ПАРТИЗАНСКИЙ ПУТЬ, газета, у Вялікую Айчынную вайну орган Крупскага падпольнага райкама КП(б)‌Б Мінскай вобласці

Газета «Партизанский путь» — орган Крупскага падпольнага райкама КП(б)‌Б.

«Партиза́нский путь»

Газета, заснавана ў верасні 1931 г. пад назвай «Камуністычны шлях» як орган Крупскага райкама КП(б)‌Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных Мінскай вобласці. З 23 чэрвеня 1938 г. мела назву «Голас калгасніка». Выходзіла да 22 чэрвеня 1941 г.

У час Вялікай Айчыннай вайны з’яўлялася органам Крупскага падпольнага райкама КП(б)‌Б. Выходзіла ў жніўні 1942 — ліпені 1943 гг. Вядомы № 5 газеты за 8 лістапада 1943 г. на рускай мове.

Пасля вызвалення Беларусі выходзіла пад даваеннай назвай («Голас калгасніка»). З 21 ліпеня 1960 г. мела назву «Зара камунізма». З 7 сакавіка 1963 г. называлася «Ленінскі курс». З 1965 г. друкавалася як орган Крупскага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных (Савет народных дэпутатаў з 1977).

Раённая газета, з 2001 г. выходзіць пад назвай «Крупскі веснік» 2 разы на тыдзень на беларускай і рускай мовах. Заснавальнік — Крупскі раённы выканаўчы камітэт.