Дата стварэння: 12.05.2023 11:23:47
Дата змены: 11.09.2024 14:31:28
«По ста́линскому пути́»
Газета, заснавана ў сакавіку 1931 г. (першы вядомы нумар — № 2 за 21.3.1931) пад назвай «Калгаснік на варце» як орган Лельчыцкага райкама КП(б)Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных Палескай вобласці. З 26 чэрвеня 1938 г. мела назву «Па сталінскаму шляху». Выходзіла да 1 ліпеня 1941 г.
У час Вялікай Айчыннай вайны з’яўлялася органам Лельчыцкага падпольнага райкама КП(б)Б. Вядома 9 нумароў (№ 1–8 за1943; № 1 за 1944) за перыяд з 29 верасня 1943 г. да 1 студзеня 1944 г. на беларускай і рускай мовах. Нумары 1–4 (29.9 — 27.10.1943) выйшлі пад назвай «По сталинскому шляху». Рэдактар М. М. Таргонскі.
Пасля вызвалення Беларусі выдавалася пад даваеннай назвай («Па сталінскаму шляху»). З 28 чэрвеня 1956 г. да 21 красавіка 1962 г. называлася «Савецкае Палессе». Пасля перапынку ў выданні была адноўлена 1 красавіка 1965 г. пад назвай «Светлае жыццё». Друкавалася як орган Лельчыцкага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных (Савет народных дэпутатаў з 1977) Гомельскай вобласці.
Раённая газета, выходзіць пад назвай «Светлае жыццё» 2 разы на тыдзень на беларускай і рускай мовах. Заснавальнікі — Лельчыцкі раённы выканаўчы камітэт і Лельчыцкі раённы Савет дэпутатаў, рэдакцыя газеты.