pdf

«СТАЛИНСКИЙ ПРИЗЫВ»

Дата стварэння: 12.05.2023 11:25:28

Дата змены: 11.09.2024 14:33:51


«Ста́линский призы́в»

Газета, заснавана ў красавіку 1931 г. пад назвай «Сталінскі прызыў» як орган Касцюковіцкага райкама КП(б)‌Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных Магілёўскай вобласці. Выходзіла да 6 ліпеня 1941 г.

У час Вялікай Айчыннай вайны з’яўлялася органам Касцюковіцкага падпольнага райкама КП(б)‌Б. Вядомы 3 нумары за 1943 г. на рускай мове: № 3 за 28 ліпеня, № 6 за 20 жніўня, № 7 за 3 верасня. Рэдактар I. Б. Ісачанка.

Пасля вызвалення Беларусі выходзіла пад даваеннай назвай («Сталінскі прызыў») да 28 чэрвеня 1956 г., затым называлася «Сцяг камунізма». З 1965 г. друкавалася як орган Касцюковіцкага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных (Савет народных дэпутатаў з 1977).

З 1991 г. раённая газета, выходзіць пад назвай «Голас Касцюкоўшчыны» 2 разы на тыдзень на беларускай і рускай мовах. Заснавальнік — Касцюковіцкі раённы выканаўчы камітэт.