pdf

ЛАБАНОК

Дата стварэння: 22.05.2023 12:05:45

Дата змены: 11.09.2024 14:55:54

ЛАБАНОК, Уладзімір Елісеевіч

У. Е. Лабанок

ЛАБАНО́К Уладзімір Елісеевіч (3.7.1907, в. Востраў Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці — 4.11.1984).

Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партыйнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Віцебскай вобласці ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Дзяржаўны і партыйны дзеяч БССР.

Герой Савецкага Саюза (1943).

Скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію сельскай гаспадаркі імя Кастрычніцкай рэвалюцыі (1931), Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1956).

З 1941 г. першы сакратар Лепельскага райкама КП(б)‌Б Віцебскай вобласці.

Са жніўня 1941 г. да чэрвеня 1944 г. — першы сакратар Лепельскага падпольнага райкама КП(б)‌Б, адначасова з сакавіка 1942 г. камандзір партызанскага атрада 68‑га, са жніўня 1942 г. каміcap партызанскай брыгады Чашніцкай «Дубава», з ліпеня 1943 г. камандзір партызанскай брыгады Лепельскай імя I. В. Сталіна.

У снежні 1943 г. узначаліў аператыўную групу ЦК КП(б)‌Б і Беларускага штаба партызанскага руху па Полацка-Лепельскай пapтызанскай зоне.

У 1944–1962 гг. у апараце ЦК КПБ, старшыня Полацкага і Гомельскага аблвыканкамаў, першы сакратар Палескага і пасля Віцебскага абкамаў КПБ. З 1962 г. першы намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР, міністр вытворчасці і нарыхтовак сельгаспрадуктаў БССР. З красавіка 1974 г. намеснік Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.

Член Цэнтральнай рэвізійнай камісіі КПСС (1961–1976). Член ЦК КПБ (з 1949), кандыдат у члены Бюро ЦК КПБ (з 1962 і з 1976), член Бюро ЦК КПБ (1966–1976). Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (з 1946), намеснік Старшыні Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР (1968–1974). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1951–1955, 1963–1984).

Аўтар кніг «В боях за Родину» (3‑е выданне, 1964), «Партизаны принимают бой» (1976).

Імя У. Е. Лабанка прысвоена Мар’інагорскаму дзяржаўнаму аграрна-тэхнічнаму каледжу ў пас. Мар’іна Пухавіцкага раёна, Лепельскай сярэдняй школе № 1, вуліцам у гарадах Лепель і Мінск.