pdf

МІНЧАНКОЎ

Дата стварэння: 22.05.2023 12:08:46

Дата змены: 11.09.2024 16:21:36

МІНЧАНКОЎ, Міхей Мітрафанавіч

М. М. Мінчанкоў

МІНЧАНКО́Ў Міхей Мітрафанавіч (15.1.1913, в. Каськова Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці — 11.10.2003).

Поўны кавалер ордэна Славы.

У час Вялікай Айчыннай вайны на фронце з кастрычніка 1943 г. Камандзір стралковага аддзялення гвардыі сяржант М. М. Мінчанкоў вызначыўся ў баях на тэрыторыі Усходняй Прусіі. У час адбіцця варожых контратак 7–15 жніўня 1944 г. знішчыў 15 гітлераўцаў, у баях 17–25 кастрычніка 1944 г. — яшчэ 19. Пры адбіцці контратакі 17 красавіка 1945 г. незаўважна прабраўся ў фланг праціўніка, трапным агнём прымусіў яго адступіць, знішчыў 6 і ўзяў у палон 11 гітлераўцаў. Усяго за час удзелу ў баявых дзеяннях знішчыў 125 салдат і афіцэраў праціўніка.

Пасля вайны жыў і працаваў на радзіме.