pdf

ПАЎЛАЎ

Дата стварэння: 22.05.2023 12:12:59

Дата змены: 11.09.2024 16:21:36

ПАЎЛАЎ, Дзмітрый Рыгоравіч

Д. Р. Паўлаў

ПА́ЎЛАЎ Дзмітрый Рыгоравіч (4.11.1897, в. Ванюх, цяпер Паўлава Калагрыўскага pаёна Кастрамской вобласці, Расія — 22.7.1941).

Савецкі военачальнік, генерал арміі (1941).

Герой Савецкага Саюза (1937).

Скончыў 24‑ю пяхотную Омскую імя III Камуністычнага Інтэрнацыянала школу каманднага састава (1922), Ваенную акадэмію РСЧА імя М. В. Фрунзэ (1928), акадэмічныя курсы пры Ваенна-тэхнічнай акадэміі РСЧА (1931).

У арміі з 1914 г., удзельнік Першай сусветнай вайны.

У Чырвонай арміі з 1919 г., удзельнік Грамадзянскай вайны.

У 1931–1933 гг. камандзір механізаванага палка ў г. Гомель, у 1934–1936 гг. — асобнай механізаванай брыгады ў г. Бабруйск.

Удзельнік нацыянальна-рэвалюцыйнай вайны ў Іспаніі ў 1936–1937 гг., камандзір танкавай брыгады.

З 1937 г. начальнік Аўтабранятанкавага ўпраўлення РСЧА, арганізатар стварэння танка Т‑34.

Удзельнік савецка-японскага ўзброенага канфлікту на р. Халхін-Гол (Манголія) у 1939 г., савецка-фінляндскай вайны 1939–1940 гг.

З 7 чэрвеня 1940 г. камандуючы войскамі Беларускай асобай ваеннай акругі (з 11.7.1940 — Заходняя асобая ваенная акруга). Сумесна з камісіяй ЦК КП(б)‌Б распрацоўваў меры па павышэнні пільнасці і мабілізацыйнай гатоўнасці ў прыгранічных раёнах, прынятыя 17 мая 1941 г. Бюро ЦК КП(б)‌Б. Аднак I. В. Сталін забараніў іх ажыццявіць.

З 22 чэрвеня да 2 ліпеня 1941 г. камандуючы войскамі Заходняга фронту. Пасля цяжкіх паражэнняў сваіх войск быў арыштаваны і абвінавачаны спачатку ў ваенным загаворы і дзяржаўнай здрадзе, потым — у халатнасці і невыкананні службовых абавязкаў. Засуджаны і расстраляны 22 ліпеня 1941 г. Рэабілітаваны 31 ліпеня 1957 г. пасмяротна.