Аза́рцы
Вёска на тэрыторыі Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Знаходзілася за 6 км на паўднёвы захад ад г. Докшыцы ў Параф’янаўскім сельсавеце. Перад вайной у вёсцы жылі 52 чалавекі.
У час карнай аперацыі 12 жніўня 1943 г. гітлераўцы загубілі 27 жыхароў (чатырох з іх жывымі кінулі ў агонь), спалілі вёску (9 двароў).
Пасля вайны не адрадзілася.
У 1979 г. на месцы загубы жыхароў пастаўлены скульптурны помнік: жанчына ў жалобе і хлопчык.