pdf

АНІСЬКАВА

Дата стварэння: 30.12.2022 12:09:21

Дата змены: 30.09.2024 13:33:35


location Google location Yandex

Аніськава, вёска, Верхнядзвінскі раён

АНІСЬКАВА, вёска, Верхнядзвінскі раён

Памятны знак на месцы знішчанай нямецка-фашысцкімі захопнікамі в. Аніськава Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці

АНІСЬКАВА, вёска, Верхнядзвінскі раён

Сімвалічныя магілы вёсак Аніськава і Верхняе Стунжава Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці на Могілках спаленых вёсак у мемарыяльным комплексе «Хатынь».

Ані́ськава

Вёска на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 2 км на поўнач ад в. Вознава Сар’янскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 54 чалавекі.

У лютым 1943 г. у час карнай аперацыі «Зімовае чараўніцтва» гітлераўцы загубілі жыхароў (32 чалавекі; большасць спалілі жывымі) і спалілі вёску (12 двароў).

Пасля вайны не адрадзілася.

Магіла ахвяр фашызму знаходзіцца за 1,5 км на поўнач ад Вознава.

У 1982 г. на месцы, дзе былі спалены людзі, устаноўлены памятны знак — сімвалічны каркас печы. Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».