pdf

БЕЛЫЯ

Дата стварэння: 16.06.2023 08:48:31

Дата змены: 11.09.2024 16:22:42


location Google location Yandex

Белыя, вёска, Глускі раён


Бе́лыя

Вёска на тэрыторыі Глускага раёна Магілёўскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 5 км на поўнач ад в. Яўсеевічы Завалочыцкага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 32 чалавекі.

У час карнай аперацыі ў студзені 1943 г. гітлераўцы загубілі 13 жыхароў і спалілі вёску (12 двароў).

Пасля вайны была адноўлена, але цяпер не існуе.

На месцы спаленай вёскі ў 1961 г. устаноўлены абеліск.


Літаратура
  1. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1986.

  2. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.

  3. Нямецка-фашысцкі генацыд на Беларусі (1941–1944) / Рэдкал.: У. М. Міхнюк (старшыня) [і інш.]. – Мінск: БелНДЦДААС, 1995.

  4. Памяць. Беларусь. Рэспубліканская кніга / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1995.

  5. Хатынские Деревья жизни: документы и материалы / Редкол.: В. И. Адамушко [и др.]. – Минск: НАРБ, 2015.

  6. Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Могилёвская область: Сборник архивных документов и материалов / Редкол.: А. К. Демянюк [и др.]. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь; – Москва: Фонд «Историческая память», 2021.