Дата стварэння: 16.06.2023 08:53:21
Дата змены: 11.09.2024 16:22:27
Бу́да
Вёска на тэрыторыі Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Знаходзілася за 2 км на поўдзень ад в. Падсосна (Падсоснае) Калодзежскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 100 чалавек.
У час карнай аперацыі 10 лістапада 1942 г. гітлераўцы загубілі 59 жыхароў і спалілі вёску (25 двароў).
Пасля вайны не адрадзілася.
На месцы спаленай вёскі ў 1984 г. пастаўлена стэла. Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».