pdf

БЫХАЎ

Дата стварэння: 16.06.2023 08:54:12

Дата змены: 31.10.2024 10:01:11


location Google location Yandex

Быхаў (помнік ахвярам фашызму)

БЫХАЎ, горад

Помнік на брацкай магіле барацьбітоў за савецкую ўладу, савецкіх воінаў і партызан у горадзе Быхаў.

БЫХАЎ, горад

Помнікі на магілах ахвяр фашызму на яўрэйскіх могілках у горадзе Быхаў.

БЫХАЎ, горад

Помнік піянеру-герою Марату Казлову ў горадзе Быхаў.

БЫХАЎ, горад

Помнік ахвярам фашызму на месцы расстрэлу быхаўскіх яўрэяў ва ўрочышчы Ганькаў Роў на ўскраіне горада Быхаў.

БЫХАЎ, горад

Помнік ахвярам фашызму каля вёскі Вараніно Быхаўскага раёна.

Бы́хаў

Горад, цэнтр Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці, прыстань на р. Дняпро. За 49 км на поўдзень ад г. Магілёў, за 224 км ад Мінска; чыгуначная станцыя (на лініі Магілёў — Жлобін); аўтадарогамі Быхаў звязаны з гарадамі Магілёў і Рагачоў, з аўтамагістралямі Магілёў — Гомель і Магілёў — Бабруйск.

З 1924 г. цэнтр раёна.

У 1939 г. у Быхаве было 11 026 жыхароў.


У гады Вялікай Айчыннай вайны

Быхаў акупіраваны 5 ліпеня 1941 г.

На ўсходнім беразе Дняпра ў раёне Быхава да 10 ліпеня абарону трымалі часці 187‑й стралковай дывізіі 45‑га стралковага корпуса і 172‑й стралковай дывізіі 61‑га стралковага корпуса 13‑й арміі Заходняга фронту.

Ад рук нямецка-фашысцкіх захопнікаў у горадзе і раёне загінула 9 158 чалавек. У верасні 1941 г. у Быхаўскім замку гітлераўцы сабралі 4 679 яўрэяў і прадстаўнікоў савецка-партыйнага актыву, якіх праз некалькі дзён расстралялі ў рове па дарозе Вараніно — Быхаў. Восенню 1941 г. масавыя расстрэлы яўрэйскага насельніцтва адбываліся ва ўрочышчы Ганькаў Роў каля горада, дзе былі загублены 252 мірныя жыхары. Горад быў разбураны.

У раёне дзейнічалі: Быхаўскі падпольны райкам КП(б)‌Б і Быхаўскі падпольны райкам ЛКСМБ, партызанскія фарміраванні Быхаўскай ваенна-аператыўнай групы, партызанская брыгада 5‑я Клічаўская, партызанская брыгада 8‑я Рагачоўская, партызанская брыгада 17‑я, партызанская брыгада 61‑я, партызанскі полк «Трынаццаць», партызанскі полк 15‑ы, партызанскі полк 113‑ы, партызанскі полк 121‑ы імя А. М. Касаева, партызанскі полк 208‑ы імя І. В. Сталіна, партызанскі полк 255‑ы, партызанскі полк 277‑ы, партызанскі полк 537‑ы, асобныя партызанскі атрад 19‑ы, партызанскі атрад 25‑ы (Магілёўскай вобласці), партызанскі атрад 100‑ы, партызанскі атрад 115‑ы, партызанскі атрад 278‑ы, партызанскі атрад 538‑ы, партызанскі атрад 540‑ы, партызанскі атрад 620‑ы імя В. І. Чапаева, партызанскі атрад імя Р. І. Катоўскага (Гомельскай вобласці); выдавалася падпольная газета «Партизан Быховщины», орган Быхаўскага падпольнага райкама КП(б)‌Б.

Быхаў вызвалены 28 чэрвеня 1944 г. воінамі 362‑й стралковай дывізіі (генерал-маёр М. А. Еншын) 19‑га стралковага корпуса (генерал-маёр Д. I. Самарскі) 50‑й арміі 2‑га Беларускага фронту ў ходзе Магілёўскай аперацыі 1944 г.

У Быхаве знаходзяцца:

  • брацкая магіла барацьбітоў за савецкую ўладу, савецкіх воінаў і партызан; магіла Героя Савецкага Саюза А. І. Салодышава; магіла палкоўніка П. А. Юзефовіча, які гераічна загінуў пры вызваленні горада ў чэрвені 1944 г.; магіла радавога Чырвонай арміі П. З. Злепушэнка, які загінуў у жніўні 1941 г.; магілы ахвяр фашызму на яўрэйскіх могілках (на пахаваннях пастаўлены помнікі);

  • помнік піянеру-партызану М. С. Казлову;

  • помнік ахвярам фашызму на месцы расстрэлу быхаўскіх яўрэяў ва ўрочышчы Ганькаў Роў на ўскраіне горада;

  • мемарыяльныя дошкі ў гонар воінаў-вызваліцеляў, Герою Савецкага Саюза К. I. Арлоўскаму.

Помнік ахвярам фашызму на месцы расстрэлу быхаўскіх яўрэяў, яўрэяў-бежанцаў з Заходняй Беларусі і Польшчы, а таксама савецка-партыйнага актыву пастаўлены каля в. Вараніно Быхаўскага раёна.