pdf

ВАЛОЖЫН

Дата стварэння: 16.06.2023 08:57:18

Дата змены: 31.10.2024 10:01:11


location Google location Yandex

Валожын (горад, тэрыторыя гета)

ВАЛОЖЫН, горад

Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан на могілках у горадзе Валожын.

ВАЛОЖЫН, горад

Магіла Я. І. Каваленкі і невядомага савецкага воіна ў горадзе Валожын.

ВАЛОЖЫН, горад

Помнік «Маці ў жалобе» на магіле ахвяр фашызму на вуліцы Гагарына ў горадзе Валожын.

ВАЛОЖЫН, горад

Помнік «Маці ў жалобе» на магіле ахвяр фашызму каля гарадскога стадыёна на вуліцы Набярэжная ў горадзе Валожын.

ВАЛОЖЫН, горад

Помнік Вызвалення ў горадзе Валожын.

ВАЛОЖЫН, горад

Помнік Герою Савецкага Саюза В. В. Шчарбіне ў горадзе Валожын.

Вало́жын

Горад, цэнтр Валожынскага раёна Мінскай вобласці, на р. Валожынка. За 75 км на паўночны захад ад Мінска, 17 км ад чыгуначнай станцыі Валожын (на лініі Маладзечна — Ліда); аўтамагістраллю звязаны з Мінскам і Вільнюсам (Літва), аўтадарогамі — з гарадамі Маладзечна, Ашмяны, Ліда.

У 1939 г. у Валожыне было 6,8 тыс. жыхароў.

З 1940 г. цэнтр раёна.


У гады Вялікай Айчыннай вайны

У пачатку вайны каля Валожына жорсткія баі з намнога большымі сіламі праціўніка вялі воіны 24‑й Самара-Ульянаўскай Жалезнай стралковай дывізіі пад кіраўніцтвам генерал-маёра К. М. Галіцкага (гл. Самара-Ульянаўская Бярдзічаўская Жалезная стралковая дывізія).

Валожын акупіраваны 25 чэрвеня 1941 г. Ад рук нямецка-фашысцкіх захопнікаў у горадзе і раёне загінула 1 980 (па іншых звестках, 2 466) чалавек, паводле актаў Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі па выяўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх саўдзельнікаў. Гітлераўцы стварылі ў Валожыне гета, дзе да лета 1943 г. загубілі, па розных звестках, ад 3,5 тыс. да 4 тыс. вязняў.

У раёне дзейнічалі: Валожынскі падпольны райкам КП(б)‌Б і Валожынскі падпольны райкам ЛКСМБ, партызанская брыгада «За Савецкую Беларусь» (Баранавіцкай і Вілейскай абласцей), партызанская брыгада імя І. В. Сталіна (Баранавіцкай вобласці), партызанская брыгада імя В. П. Чкалава, партызанская брыгада імя В. І. Чапаева (Баранавіцкай вобласці), партызанскі атрад П. А. Алыбіна, партызанскі атрад А. Свентаржыцкага; выдавалася падпольная газета «Искра», орган Валожынскага падпольнага райкама КП(б)‌Б.

Валожын вызвалены 5 ліпеня 1944 г. воінамі 3‑й (падпалкоўнік К. А. Грыцэнка) і 18‑й (падпалкоўнік В. I. Есіпенка) гвардзейскіх танкавых брыгад, 2‑й гвардзейскай мотастралковай брыгады (палкоўнік Д. Н. Далганаў) 3‑га гвардзейскага танкавага корпуса (генерал-маёр І. А. Воўчанка) 5‑й гвардзейскай танкавай арміі 3‑га Беларускага фронту ў ходзе Вільнюскай аперацыі 1944 г.

У Валожыне знаходзяцца:

  • 2 брацкія магілы савецкіх воінаў і партызан (у адной з іх на плошчы Свабоды пахаваны Герой Савецкага Саюза В. В. Шчарбіна); магіла мясцовага жыхара Я. І. Каваленкі і невядомага савецкага воіна, закатаваных нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1941 г.; магілы ахвяр фашызму (на пахаваннях пастаўлены помнікі);

  • помнікі ахвярам Халакосту на месцах масавых расстрэлаў вязняў гета;

  • помнік Вызвалення;

  • помнік Герою Савецкага Саюза В. В. Шчарбіне;

  • мемарыяльная дошка супрацоўнікам міліцыі, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан на плошчы Свабоды ў горадзе Валожын.
Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан на плошчы Свабоды ў горадзе Валожын.
Помнік на магіле ахвяр фашызму на вуліцы Горкага ў горадзе Валожын.
Помнік на магіле ахвяр фашызму на вуліцы Горкага ў горадзе Валожын.
Помнік ахвярам Халакосту на вуліцы Пушкіна ў горадзе Валожын.
Помнік ахвярам Халакосту на вуліцы Пушкіна ў горадзе Валожын.
Помнік ахвярам Халакосту на яўрэйскіх могілках у горадзе Валожын.
Помнік ахвярам Халакосту на яўрэйскіх могілках у горадзе Валожын.