pdf

ВАЎКІ

Дата стварэння: 16.06.2023 09:00:04

Дата змены: 11.09.2024 16:22:27


location Google location Yandex

Ваўкі, вёска, Верхнядзвінскі раён

ВАЎКІ, вёска, Верхнядзвінскі раён

На месцы знішчанай гітлераўцамі разам з жыхарамі вёскі Ваўкі Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці: брацкая магіла сямі партызан, якія загінулі ў баі з карнікамі ў 1943 г., і магіла загубленых гітлераўцамі жыхароў вёскі А. І. і П. А. Касачоў.

Ваўкі́ (Валкі́, Ваўчкі́)

Вёска на тэрыторыі Верхнядзвінскага pаёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 2 км на паўночны захад ад в. Даражылава Дзёрнавіцкага сельсавета.

У час карнай аперацыі «Зімовае чараўніцтва» ў лютым 1943 г. гітлераўцы загубілі 28 жыхароў, вёску (5 двароў) спалілі.

Пасля вайны не адрадзілася.

На магіле ахвяр фашызму ў в. Дзёрнавічы ў 1965 г. устаноўлены абеліск.

На месцы былой в. Ваўкі устаноўлены стэлы на брацкай магіле сямі партызан, якія загінулі ў баі з карнікамі ў 1943 г., і на магіле загубленых гітлераўцамі жыхароў вёскі А. І. і П. А. Касачоў.

Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».