pdf

ВЕСЯЛОВА

Дата стварэння: 16.06.2023 09:06:36

Дата змены: 11.09.2024 16:22:27


location Google location Yandex

Весялова, вёска, Асіповіцкі раён


Весяло́ва

Вёска на тэрыторыі Асіповіцкага pаёна Магілёўскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 3 км на паўночны ўсход ад в. Лочын Лапіцкага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 72 чалавекі.

У студзені і маі 1943 г. гітлераўцы загубілі 60 (паводле іншых звестак 70) жыхароў і спалілі вёску (15 двароў).

Пасля вайны не адрадзілася.

На месцы вёскі ўстаноўлены мемарыяльны знак у памяць аб загубленых жыхарах. Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».


Літаратура
  1. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1986.

  2. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.

  3. Памяць. Беларусь. Рэспубліканская кніга / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1995.

  4. Хатынский некрополь: документы и материалы / Редкол.: В. И. Адамушко [и др.]. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь, 2014.

  5. Сожжённые деревни Белоруссии, 1941–1944: Документы и материалы / Редкол.: В. И. Адамушко [и др.]. – Москва: Фонд «Историческая память», 2017.

  6. Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Могилёвская область: Сборник архивных документов и материалов / Редкол.: А. К. Демянюк [и др.]. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь; – Москва: Фонд «Историческая память», 2021.