pdf

ВІДЗЫ

Дата стварэння: 16.06.2023 09:08:15

Дата змены: 31.10.2024 10:01:11


location Google location Yandex

Відзы (тэрыторыя гета)

ВІДЗЫ, гарадскі пасёлак

Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан на скрыжаванні вуліц Леніна і Кірава ў цэнтры гарадскога пасёлка Відзы.

ВІДЗЫ, гарадскі пасёлак

Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан на могілках у гарадскім пасёлку Відзы.

Ві́дзы

Гарадскі пасёлак у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. За 36 км на паўднёвы захад ад г. Браслаў, за 272 км ад г. Віцебск, за 205 км ад Мінска, 40 км ад чыгуначнай станцыі Паставы (на лініі Паставы — Лынтупы); аўтадарогамі звязаны з гарадамі Браслаў і Паставы, в. Дрысвяты, мястэчкам Адуцішкіс (Літва).

У 1939 г. у Відзах было 2,2 тыс. жыхароў.

У 1940–1960 гг. цэнтр Відзаўскага раёна.


У гады Вялікай Айчыннай вайны

Відзы акупіраваны 27 чэрвеня 1941 г. Ад рук нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гарадскім пасёлку і раёне загінулі 4 154 чалавекі, у т. л. 2 708 — у гета ў Відзах (частка вязняў была вывезена ў Літву і загублена там альбо ў лагерах смерці ў Заходняй Еўропе). Відзы былі разбураны.

У гарадскім пасёлку дзейнічала падпольная камсамольска-маладзёжная група К. Я. Бялова, на тэрыторыі раёна — Відзаўскі падпольны райкам КП(б)‌Б і Відзаўскі падпольны райкам ЛКСМБ, партызанская брыгада «Спартак»; выдавалася падпольная газета «Красное знамя», орган Відзаўскага падпольнага райкама КП(б)‌Б.

Партызаны брыгады «Спартак» разам з літоўскімі партызанамі атрадаў імя Кастуся Каліноўскага і «Жальгірыс» у ноч на 29 чэрвеня 1944 г. разграмілі ў Відзах нямецка-фашысцкі гарнізон і некалькі дзён утрымлівалі пасёлак.

Відзы вызвалены ў ноч з 8 на 9 ліпеня 1944 г. воінамі 1124‑га стралковага палка (падпалкоўнік Г. П. Поршнеў) 334‑й стралковай дывізіі (палкоўнік В. Ц. Гнедзін) 60‑га стралковага корпуса 43‑й арміі ва ўзаемадзеянні з часцямі 46‑й гвардзейскай стралковай дывізіі (палкоўнік К. А. Васільеў) 2‑га гвардзейскага стралковага корпуса 6‑й гвардзейскай арміі і 46‑й механізаванай брыгадай (генерал-маёр М. Л. Манжурын) 1‑га танкавага корпуса 1‑га Прыбалтыйскага фронту ў ходзе Шаўляйскай аперацыі 1944 г.

У Відзах знаходзяцца:

  • брацкія магілы савецкіх воінаў і партызан, на якіх пастаўлены помнікі;

  • помнік ахвярам фашызму.