Дата стварэння: 16.06.2023 09:09:42
Дата змены: 11.09.2024 16:22:27
Ві́тава
Вёска на тэрыторыі Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Знаходзілася за 2,5 км на захад ад аграгарадка Ліпаўка Вялікаліпаўскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 107 чалавек.
У час карнай аперацыі ў маі 1943 г. гітлераўцы загубілі 9 жыхароў і спалілі вёску (21 двор).
Пасля вайны не адрадзілася.
На месцы вёскі ў 1975 г. пастаўлены мемарыяльны знак.