pdf

ГАНАРОВЫЯ НАЙМЕННІ

Дата стварэння: 16.06.2023 09:15:06

Дата змены: 11.09.2024 14:59:13

Ганаро́выя найме́ннi вайсковыя ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Прысвойваліся загадамі Вярхоўнага галоўнакамандуючага злучэнням i часцям Чырвонай арміі, якія вызначыліся пры вызваленні акупіраваных тэрыторый ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Звычайна часці i злучэнні атрымлівалі ганаровыя найменні па назвах гарадоў, пры вызваленні якіх яны вызначыліся, або па назвах рэк, дзе яны захоплівалі плацдармы для фарсіравання. Першых ганаровых найменняў у Вялікую Айчынную вайну ўдастоены ў студзені 1943 г. танкавыя i механізаваныя карпусы i авіяцыйныя дывізіі, якія вызначыліся ў баях пад Сталінградам.

Пры вызваленіі БССР у 1943 i 1944 гг. часці i злучэнні Чырвонай арміі атрымалі наступныя ганаровыя найменні (у дужках дадзена дата прысваення i колькасць фарміраванняў):

«Крычаўскія» (30.9.1943; 3), «Лёзненскія» (10.10.1943; 5), «Дняпроўскія» (17.11.1943; 5 — за фарсіраванне р. Дняпро ў раёне Рэчыцы), «Рэчыцкія» (18.11.1943; 22), «Гарадоцкія» (24.12.1943; 12); «Гомельскія» (26.12.1943 і 27.5.1944; 23), «Калінкавіцкія» (15.1.1944; 21), «Мазырскія» (15.1.1944; 18), «Рагачоўскія» (26.2.1944; 13), «Жлобінскія» (2.7.1944; 3), «Віцебскія» (2 i 10.7.1944; 62), «Бабруйскія» (5.7.1944; 20), «Слуцкія» (5.7.1944; 8), «Аршанскія» (6.7.1944; 41), «Магілёўскія» (10.7.1944; 21), «Верхнедняпроўскія» (10.7.1944; 32 — за фарсіраванне Дняпра i вызваленне гарадоў Шклоў, Магілёў i Быхаў), «Барысаўскія» (10.7.1944; 13), «Мінскія» (10 і 23.7, 10.8.1944; 53), «Лунінецкія» (23.7.1944; 7), «Полацкія» (23.7.1944; 31), «Пінскія» (23.7.1944; 18), «Маладзечанскія» (23.7.1944; 13), «Ваўкавыскія» (25.7.1944; 11), «Гродзенскія» (25.7.1944; 17), «Лідскія» (25.7.1944; 4), «Кобрынскія» (25.7.1944; 12), «Слонімскія» (27.7.1944; 11), «Баранавіцкія» (27.7.1944; 28), «Беластоцкія» (9.8.1944; 24), «Брэсцкія» (10 і 31.8.1944; 47), «Нёманскія» (12.8 і 28.11.1944; 45 — за захоп плацдармаў на р. Нёман, ix утрыманне i фарсіраванне ракі). Пра кожнае злучэнне і кожную часць, якія атрымалі ганаровыя найменні, гл. адпаведныя артыкулы, напр.: Барысаўскія вайсковыя злучэнні i часці.