Глі́снаўка
Вёска на тэрыторыі Полацкага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Знаходзілася ў Азінскім сельсавеце. Перад вайной у вёсцы жылі 124 чалавекі.
У час карнай аперацыі 18 снежня 1943 г. гітлераўцы загубілі 28 жыхароў і спалілі вёску (37 двароў).
Пасля вайны не адрадзілася.
Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».