pdf

ГУЙДЫ

Дата стварэння: 16.06.2023 10:24:18

Дата змены: 11.09.2024 16:21:36


location Google location Yandex

Гуйды, вёска, Расонскі раён

Гу́йды

Вёска на тэрыторыі Расонскага pаёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 4 км на паўночны захад ад г. п. Расоны. Перад вайной у вёсцы жылі 35 чалавек.

У час карнай аперацыі «Зімовае чараўніцтва» ў лютым 1943 г. гітлераўцы загубілі ўсіх жыхароў і спалілі вёску (9 двароў).

Пасля вайны не адрадзілася.

Астанкі жыхароў пахаваны ў в. Фаміно Расонскага раёна, дзе ў 1965 г. на іх магіле пастаўлены абеліск (у 1989 рэканструяваны).

Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».