Дата стварэння: 16.06.2023 10:29:10
Дата змены: 11.09.2024 15:54:56
Дзевятна́ццатая а́рмія 1‑га фарміравання
Сфарміравана ў чэрвені 1941 г. у Паўночна-Каўказскай акрузе напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны. У яе склад увайшлі 25‑ы, 34‑ы стралковыя і 26‑ы механізаваны карпусы, 38‑я стралковая дывізія і шэраг асобных часцей.
Знаходзілася ў рэзерве Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання. У пачатку ліпеня 1941 г. перададзена ў склад Заходняга фронту і ўступіла ў цяжкія абарончыя баі з намнога большымі сіламі нямецка-фашысцкіх войск на віцебскім напрамку, вяла Віцебска абарону 1941 г., удзельнічала ў нанясенні франтальнага контрудару ў раёне Віцебска. Прымала ўдзел у Смаленскай бітве 1941 г., у Вяземскай аперацыі 1941 г. Пасля выхаду часткі войск арміі з акружэння перафарміравана і ў лістападзе 1941 г. пераўтворана ў 1‑ю ўдарную армію.
Камандуючыя: генерал-лейтэнант I. С. Конеў (чэрвень — верасень 1941), генерал-лейтэнант М. Ф. Лукін (верасень — кастрычнік 1941), генерал-лейтэнант I. В. Болдзін (кастрычнік — лістапад 1941).