КАРНЫЯ АПЕРАЦЫІ , нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну
pdf

КАРНЫЯ АПЕРАЦЫІ

Дата стварэння: 16.06.2023 10:32:03

Дата змены: 11.09.2024 14:43:24


Ка́рныя апера́цыі нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Сукупнасць рэпрэсіўных, ваенных, эканамічных і палітычных акцый з мэтай задушыць партызанскі рух, заняволіць і знішчыць беларускі народ, разрабаваць маёмасць. Неад’емная частка нямецка-фашысцкага акупацыйнага рэжыму, адзін з асноўных сродкаў усталявання і падтрымкі т. зв. новага парадку, рэалізацыі злачынных планаў германскага імперыялізму. Ажыццяўляліся ваеннымі, ахоўнымі, паліцэйскімі і спецыяльнымі падраздзяленнямі гітлераўцаў. На тэрыторыі Беларусі праводзіліся з першых дзён акупацыі.

У ліпені 1941 г. паліцэйскі полк «Цэнтр» правёў карную аперацыю ў Белавежскай пушчы, былі спалены 34 населеныя пункты (гл. Карныя аперацыі 322‑га нямецка-фашысцкага паліцэйскага батальёна).

Рэйхсфюрар СС Г. Гімлер 28 ліпеня 1941 г. загадаў правесці карную аперацыю «Прыпяцкія балоты», патрабаваў знішчыць авіяцыяй на Палессі любы населены пункт, у якім будзе супраціўленне, расстраляць «непаўнацэнных у расавых, нацыянальных і фізічных адносінах» савецкіх людзей і ўсіх западозраных у падтрымцы партызан, вывезці жанчын і дзяцей, канфіскаваць жывёлу і харчовыя прадукты. Паводле звестак камандавання 1‑й кавалерыйскай брыгады СС, на 13 жніўня 1941 г. у выніку аперацыі было загублена 13 788 савецкіх грамадзян.

Начальнік штаба вярхоўнага галоўнакамандавання ўзброеных сіл Германіі генерал-фельдмаршал В. Кейтэль 16 верасня 1941 г. загадаў задушыць «камуністычны паўстанцкі рух», запатрабаваў самай жорсткай расправы з савецкімі патрыётамі.

Штаб галоўнага камандавання сухапутных войск нацысцкай Германіі 25 кастрычніка 1941 г. выдаў «Дырэктыву аб барацьбе з партызанамі», дзе абагульніў вопыт барацьбы з партызанскім рухам, даў указанні па тактыцы т. зв. уціхамірвання цывільнага насельніцтва, па арганізацыі карных аперацый, якія прыраўноўваліся да ваенных дзеянняў на фронце. Камандуючы ахоўнымі войскамі і начальнік тылавога раёна групы армій «Цэнтр» генерал пяхоты М. фон Шэнкендорф, у распараджэнні якога былі 4 ахоўныя дывізіі, 2 брыгады СС, 11 артылерыйскіх батарэй, 229 пяхотных, 12 танказнішчальных рот, 9 рот цяжкай пяхотнай зброі, 16 красавіка 1942 г. папрасіў дадаткова 13 ахоўных батальёнаў і 2 дывізіі для правядзення буйных карных аперацый.

Да вясны 1942 г. карныя аперацыі мелі спарадычны характар. У чэрвені 1942 г. кіраўніцтва групы армій «Цэнтр» распрацавала план 16 карных аперацый у сваім тылавым раёне. У верасні 1942 г. А. Гітлер усклаў агульнае кіраўніцтва барацьбой з партызанскім рухам на акупіраваных тэрыторыях на рэйхсфюрара СС Г. Гімлера, у аператыўных раёнах — на начальніка штаба вярхоўнага галоўнакамандавання ўзброеных сіл Германіі В. Кейтэля. У кастрычніку 1942 г. Г. Гімлер прызначыў старшага начальніка СС і паліцыі ў тылавым раёне групы армій «Цэнтр» групенфюрара СС Э. фон дэм Бах-Зялеўскага сваім упаўнаважаным па барацьбе з партызанамі на тэрыторыі Беларусі і перадаў у яго распараджэнне матарызаваную брыгаду СС, 2 паліцэйскія палкі, 3 ахоўныя батальёны, 2 батарэі процітанкавых гармат, танкавую роту, ахоўныя часці і фарміраванні нямецка-фашысцкіх сатэлітаў. У кастрычніку ў Беларусь дадаткова перакінута 19 вучэбных батальёнаў сухапутных войск і вучэбныя часці ваенна-паветраных сіл, якія ўдзельнічалі ў карных аперацыях. З восені 1942 г. Э. фон дэм Бах-Зялеўскі і М. фон Шэнкендорф каардынавалі свае дзеянні і праводзілі буйныя карныя аперацыі па ўсёй тэрыторыі Беларусі з удзелам часцей паліцыі, СС і вермахта. Да восені 1943 г. у карных аперацыях на тэрыторыі Беларусі ўдзельнічалі 201‑я, 203‑я, 221‑я, 281‑я і 286‑я ахоўныя, 707‑я пяхотная, 52‑я вучэбна-палявая спецыяльнага прызначэння, 390‑я і 391‑я вучэбна-палявыя дывізіі, кавалерыйская і матарызаваная дывізіі СС, некалькі нямецкіх паліцэйскіх палкоў, войскі сатэлітаў нацысцкай Германіі і аператыўнага рэзерву групы армій «Цэнтр». З канца 1943 г. карныя аперацыі праводзілі таксама войскі 3‑й танкавай, 2‑й, 4‑й і 9‑й палявых армій вермахта, больш за 100 ахоўных батальёнаў і шмат спецыяльных падраздзяленняў.

За гады акупацыі Беларусі нямецка-фашысцкія захопнікі правялі больш за 140 карных аперацый (гл. табліцу). Карнікі нанеслі вялікія страты насельніцтву рэспублікі і яе народнай гаспадарцы, загубілі або вывезлі на катаргу ў Германію сотні тысяч людзей, разрабавалі, знішчылі запасы прадуктаў і сыравіны, жывёлу і маёмасць, спалілі населеныя пункты, шмат якія раёны ператварылі ў «зоны пустыні». У час карных аперацый знішчана больш за 5 295 населеных пунктаў, у т. л. 628 населеных пунктаў Беларусі, знішчаных разам з жыхарамі ў 1941–1944 гг. нямецка-фашысцкімі захопнікамі (186 з іх не адрадзілася), 4 667 населеных пунктаў з часткай насельніцтва (325 з іх не адрадзілася).


Найбольш буйныя карныя аперацыі нямецка-фашысцкіх захопнікаў супраць партызан і цывільнага насельніцтва Беларусі ў 1941–1944 гг.
(размешчаны па часе іх правядзення)


Заўвагі:

1. У пералік не ўвайшлі дзясяткі карных аперацый, якія не мелі нумара або кодавай назвы. 

2. Карныя аперацыі, набраныя курсівам, дадзены асобнымі артыкуламі.

3. Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне БССР, РСФСР і Украінскай ССР паказана паводле стану на 22 чэрвеня 1941 г.


№№ п/п

Назва аперацыі
або яе нумар

Час правядзення

Месца правядзення

1.

«Прыпяцкія балоты» («Pripiatsee»)

ліпень — жнівень 1941 г.

Брэсцкая, Мінская, Пінская і Палеская вобласці

2.

«Бамберг» («Bamberg»)

сакавік — красавік 1942 г.

Акцябрскі, Глускі і Капаткевіцкі раёны Палескай вобласці, Любанскі раён Мінскай вобласці, Бабруйскі раён Магілёўскай вобласці

3.

«Рыга» («Riga»)

май 1942 г.

Рудзенскі раён Мінскай вобласці

4.

№ 5 (паўторана ў жніўні ў гэтым жа раёне і пад гэтым жа нумарам)

чэрвень 1942 г.

Асіповіцкі раён Магілёўскай вобласці

5.

«Хрушч» («Майскі жук»; «Maikäfer»), у маі 1943 г. паўторана пад гэтай жа назвай у тых жа раёнах і ў Бярэзінскім раёне Магілёўскай вобласці

чэрвень — ліпень 1942 г.

Быхаўскі, Кіраўскі і Клічаўскі раёны Магілёўскай вобласці

6.

№ 8

чэрвень — ліпень 1942 г.

Барысаўскі раён Мінскай вобласці

7.

№ 1

ліпень 1942 г.

Добрушскі раён Гомельскай вобласці; Арлоўская вобласць РСФСР

8.

№ 2 (у некаторых дакументах № 9)

ліпень 1942 г.

Кармянскі, Свяцілавіцкі і Чачэрскі раёны Гомельскай вобласці, Краснапольскі і Прапойскі (Слаўгарадскі) раёны Магілёўскай вобласці

9.

№ 10

ліпень 1942 г.

Багушэўскі раён Віцебскай вобласці

10.

№ 11

ліпень 1942 г.

Бярэзінскі і Бялыніцкі раёны Магілёўскай вобласці

11.

№ 12

ліпень 1942 г.

Полацкі і Расонскі раёны Віцебскай вобласці

12.

№ 14 (у некаторых дакументах № 12)

ліпень 1942 г.

Полацкі раён Віцебскай вобласці

13.

№ 19

ліпень 1942 г.

Гомельскі раён

14.

«Страла» № 40 («Pfeil»)

ліпень 1942 г.

Полацкі раён Віцебскай вобласці

15.

«Александрова» («Alexandrowo»)

ліпень 1942 г.

Уздзенскі раён Мінскай вобласці

16.

«Налібокі» («Naliboki»)

ліпень 1942 г.

Івянецкі раён Баранавіцкай вобласці

17.

№ 9 (паўторана ў верасні ў гэтых жа раёнах і пад гэтым жа нумарам)

ліпень — жнівень 1942 г.

Талачынскі раён Віцебскай вобласці, Барысаўскі і Крупскі раёны Мінскай вобласці

18.

«Арол» («Аdler»)

ліпень — жнівень 1942 г.

Клічаўскі раён Магілёўскай вобласці

19.

№ 6 (у некаторых дакументах № 10)

жнівень 1942 г.

Любанскі і Старадарожскі раёны Мінскай вобласці, Глускі раён Палескай вобласці, Бабруйскі раён Магілёўскай вобласці

20.

№ 7 [у некаторых дакументах «Няведанне» («Ignoranz»), або № 11] 

жнівень 1942 г.

Бабруйскі раён Магілёўскай вобласці

21.

№ 17

жнівень 1942 г.

Клімавіцкі і Касцюковіцкі раёны Магілёўскай вобласці

22.

№ 20

жнівень 1942 г.

Стрэшынскі і Парыцкі раёны Палескай вобласці

23.

№ 26

жнівень 1942 г.

Чавускі раён Магілёўскай вобласці

24.

«Сокал» № 27 («Fаlke»)

жнівень 1942 г.

Полацкі раён Віцебскай вобласці

25.

«Грыф» № 30 («Greif»)

жнівень 1942 г.

Аршанскі і Сенненскі раёны Віцебскай вобласці

26.

«Пантэра» № 32 («Panther»)

жнівень 1942 г.

Расонскі раён Віцебскай вобласці

27.

№ 95

жнівень 1942 г.

Віцебскі, Суражскі, Лёзненскі, Полацкі, Сіроцінскі і Гарадоцкі раёны Віцебскай вобласці

28.

«Гольфельд» («Holfeld»)

жнівень 1942 г.

Парыцкі, Акцябрскі і Глускі раёны Палескай вобласці

29.

«Лютцаў» («Lutzoff»)

жнівень 1942 г.

Асіповіцкі раён Магілёўскай вобласці

30.

«Дружба» («Freundschaft»)

жнівень 1942 г.

Рагачоўскі раён Гомельскай вобласці

31.

«Балотная ліхаманка — Поўнач Троенфельд I» («Sumpffiebеr»)

жнівень 1942 г.

Лепельскі і Бягомльскі раёны Віцебскай вобласці

32.

«Балотная ліхаманка — Поўнач Троенфельд II»

жнівень 1942 г.

Лагойскі і Смалявіцкі раёны Мінскай вобласці

33.

«Балотная ліхаманка — Поўнач Бінц»

жнівень 1942 г.

Плешчаніцкі раён Мінскай вобласці, Ільянскі раён Вілейскай вобласці

34.

«Балотная ліхаманка — Поўнач Баркхольт»

жнівень 1942 г.

Лагойскі раён Мінскай вобласці

35.

«Балотная ліхаманка — Поўнач Троенфельд III»

жнівень — верасень 1942 г.

Уздзенскі раён Мінскай вобласці

36.

«Балотная ліхаманка — Захад»

жнівень — верасень 1942 г.

Стаўбцоўскі раён Баранавіцкай вобласці

37.

«Балотная ліхаманка — Поўдзень — Захад»

верасень 1942 г.

Быценскі раён Баранавіцкай вобласці, Косаўскі раён Брэсцкай вобласці, Ганцавіцкі і Целяханскі раёны Пінскай вобласці

38.

«Міхель» («Michel»)

жнівень — верасень 1942 г.

Косаўскі, Бярозаўскі, Ружанскі і Пружанскі раёны Брэсцкай вобласці

39.

№ 28

верасень 1942 г.

Бешанковіцкі і Ушацкі раёны Віцебскай вобласці

40.

«Рысь» № 33 («Luchs»)

верасень 1942 г.

Бешанковіцкі і Сенненскі раёны Віцебскай вобласці

41.

№ 34

верасень 1942 г.

Полацкі раён Віцебскай вобласці

42.

«Брэслау» («Breslau», у некаторых крыніцах № 36)

верасень 1942 г.

Быхаўскі раён Магілёўскай вобласці

43.

«Серабрыстая ліса» № 37 («Silberfuchs»)

верасень 1942 г.

Дубровенскі і Лёзненскі раёны Віцебскай вобласці; Смаленская вобласць РСФСР

44.

«Сава» № 38 («Еulе»)

верасень 1942 г.

Талачынскі раён Віцебскай вобласці

45.

«Паўночнае мора» («Nordsee»)

верасень 1942 г.

Быхаўскі раён Магілёўскай вобласці

46.

«Трохвугольнік» («Dreieck»)

верасень — кастрычнік 1942 г.

Брэсцкі, Кобрынскі і Маларыцкі раёны Брэсцкай вобласці

47.

«Маланка» («Blitz»)

верасень — кастрычнік 1942 г.

Бешанковіцкі і Сіроцінскі раёны Віцебскай вобласці

48.

«Рэгата» («Regatta»)

кастрычнік 1942 г.

Горацкі і Дрыбінскі раёны Магілёўскай вобласці

49.

«Карлсбад» («Karlsbad»)

кастрычнік 1942 г.

Аршанскі і Талачынскі раёны Віцебскай вобласці, Круглянскі і Шклоўскі раёны Магілёўскай вобласці

50.

«Вундэрліх» («Wunderlich»)

кастрычнік 1942 г.

Стаўбцоўскі раён Баранавіцкай вобласці

51.

«Хоцемля Аргуны» («Chozemlja — Arguny»)

кастрычнік 1942 г.

Суражскі і Віцебскі раёны Віцебскай вобласці

52.

«Альберт («Аlbert I»)

лістапад 1942 г.

Уздзенскі і Капыльскі раёны Мінскай вобласці

53.

«Альберт II» («Аlbert II»)

лістапад 1942 г.

Пухавіцкі раён Мінскай вобласці

54.

«Клетка малпы» («Affenkäfig»)

лістапад 1942 г.

Гарадоцкі і Мехаўскі раёны Віцебскай вобласці; Невельскі раён РСФСР

55.

«Карл» («Каrl»)

лістапад 1942 г.

Барысаўскі раён Мінскай вобласці

56.

«Нюрнберг» («Nürnberg»)

лістапад 1942 г.

Браслаўскі, Пастаўскі і Шаркаўшчынскі раёны Вілейскай вобласці

57.

«Фрыда» («Frida»)

лістапад 1942 г.

Бярэзінскі, Смалявіцкі, Барысаўскі і Чэрвеньскі раёны Мінскай вобласці

58.

«Белы мядзведзь» («Eisbär»)

снежань 1942 г.

Лёзненскі і Суражскі раёны Віцебскай вобласці; Смаленская вобласць РСФСР

59.

«Гамбург» («Hamburg»)

снежань 1942 г.

Дзятлаўскі, Жалудоцкі, Казлоўшчынскі, Лідскі, Мастоўскі, Навагрудскі, Слонімскі і Шчучынскі раёны Баранавіцкай вобласці

60.

«Альтона» («Аltоnа»)

снежань 1942 г.

Навамышскі, Быценскі і Ляхавіцкі раёны Баранавіцкай вобласці, Ганцавіцкі і Целяханскі раёны Пінскай вобласці

61.

«Сонцастаянне» («Sonnenwende»)

снежань 1942 г.

Бялыніцкі раён Магілёўскай вобласці

62.

«Зімовы лес» («Waldwinter»)

снежань 1942 г. — студзень 1943 г.

Віцебскі, Гарадоцкі, Meхаўскі, Полацкі і Сіроцінскі раёны Віцебскай вобласці

63.

«Франц» («Franz»)

студзень 1943 г.

Асіповіцкі і Бярэзінскі раёны Магілёўскай вобласці, Пухавіцкі і Чэрвеньскі раёны Мінскай вобласці

64.

«Якаб» («Jakob»)

студзень 1943 г.

Дзяржынскі і Уздзенскі раёны Мінскай вобласці

65.

«Свята ўраджаю» («Erntefest»)

студзень — люты 1943 г.

Пухавіцкі, Капыльскі, Грэскі, Слуцкі і Уздзенскі раёны Мінскай вобласці

66.

«Заяц-бяляк» («Schneehase»)

студзень — люты 1943 г.

Асвейскі, Дрысенскі, Полацкі і Расонскі раёны Віцебскай вобласці

67.

«Горнунг» («Hornung»)

люты 1943 г.

Лунінецкі, Ганцавіцкі і Ленінскі раёны Пінскай вобласці, Жыткавіцкі раён Палескай вобласці, Ляхавіцкі раён Баранавіцкай вобласці, Слуцкі, Старобінскі і Чырвонаслабодскі раёны Мінскай вобласці

68.

«Паляванне на зайцоў» («Hasenjagd»)

люты 1943 г.

Добрушскі раён Гомельскай вобласці

69.

«Урсула» («Ursula»)

люты 1943 г.

Рагачоўскі раён Гомельскай вобласці

70.

«Шаравая маланка» («Kugelblitz»)

люты — сакавік 1943 г.

Віцебскі, Гарадоцкі і Суражскі раёны Віцебскай вобласці

71.

«Зімовае чараўніцтва» («Winterzauber»)

люты — сакавік 1943 г.

Дрысенскі, Асвейскі, Полацкі і Расонскі раёны Віцебскай вобласці

72.

«Русалка» («Niхе»)

люты — сакавік 1943 г.

Жыткавіцкі, Петрыкаўскі, Капаткевіцкі раёны Палескай вобласці, Любанскі і Старобінскі раёны Мінскай вобласці

73.

«Грамавы ўдар» («Donnerkeil»)

сакавік — красавік 1943 г.

Віцебскі, Гарадоцкі, Полацкі, Мехаўскі і Сіроцінскі раёны Віцебскай вобласці

74.

«Дырлевангер» («Dirlewanger»)

сакавік 1943 г.

Лагойскі і Смалявіцкі раёны Мінскай вобласці

75.

«Цёплы вецер» («Föhn»)

сакавік 1943 г.

Лунінецкі і Ганцавіцкі раёны Пінскай вобласці, Ляхавіцкі і Клецкі раёны Баранавіцкай вобласці

76.

«Вясна» («Frühling»)

сакавік 1943 г.

Барысаўскі, Смалявіцкі і Чэрвеньскі раёны Мінскай вобласці

77.

«Манылы» («Маnуlу»)

красавік 1943 г.

Лагойскі, Барысаўскі, Плешчаніцкі і Смалявіцкі раёны Мінскай вобласці

78.

«Чароўная флейта» («Zauberflöte»)

красавік 1943 г.

Мінск

79.

«Смяльчак I і II» («Draufgänger»)

красавік 1943 г.

Плешчаніцкі, Лагойскі, Мінскі і Заслаўскі раёны Мінскай вобласці, Маладзечанскі, Ільянскі і Радашковіцкі раёны Вілейскай вобласці

80.

«Маланка» («Blitz»)

май 1943 г.

Навагрудскі раён Баранавіцкай вобласці

81.

«Майская навальніца»

май 1943 г.

Віцебскі, Гарадоцкі, Суражскі і Лёзненскі раёны Віцебскай вобласці

82.

«Котбус» («Cottbus»)

май — чэрвень 1943 г.

Лепельскі раён Віцебскай вобласці, Бягомльскі, Халопеніцкі і Плешчаніцкі раёны Мінскай вобласці

83.

«Веснавы карагод» («Frühlingsreigen»)

май — чэрвень 1943 г.

Лёзненскі раён Віцебскай вобласці; Смаленская вобласць РСФСР

84.

«Такавішча цецерукоў» («Birkhahnbalz»)

чэрвень 1943 г.

Горацкі і Шклоўскі раёны Магілёўскай вобласці

85.

«Паездка на Сёмуху» («Pfingstreise»)

чэрвень 1943 г.

Крычаўскі і Прапойскі (Слаўгарадскі) раёны Магілёўскай вобласці

86.

«Дождж на Сёмуху» («Pfingstregen»)

чэрвень 1943 г.

Лёзненскі раён Віцебскай вобласці; Смаленская вобласць РСФСР

87.

«Узорны маёнтак» («Mustergut»)

ліпень 1943 г.

Магілёўскі раён

88.

«Гюнтэр» («Günter»)

ліпень 1943 г.

Лагойскі, Плешчаніцкі і Заслаўскі раёны Мінскай вобласці, Валожынскі раён Баранавіцкай вобласці, Радашковіцкі раён Вілейскай вобласці

89.

«Буравеснік» («Sturmvogel»)

ліпень 1943 г.

Клімавіцкі раён Магілёўскай вобласці

90.

«Герман» («Herman»)

ліпень — жнівень 1943 г.

Івянецкі, Навагрудскі, Валожынскі, Юрацішкаўскі і Любчанскі раёны Баранавіцкай вобласці

91.

«Іваноў» («Iwanow»)

жнівень 1943 г.

Бярэзінскі, Бялыніцкі і Клічаўскі раёны Магілёўскай вобласці

92.

«Вандсбек» («Wandsbeek»)

жнівень 1943 г.

Мастоўскі, Жалудоцкі і Шчучынскі раёны Баранавіцкай вобласці

93.

«Муха» («Fliege»)

жнівень 1943 г.

Клімавіцкі раён Магілёўскай вобласці

94.

«Фрыц» («Fritz»)

верасень — кастрычнік 1943 г.

Браслаўскі, Відзаўскі (Відзскі), Глыбоцкі, Міёрскі, Пастаўскі, Шаркаўшчынскі і Дунілавіцкі раёны Вілейскай вобласці

95.

«Хубертус» («Hubertus»)

кастрычнік 1943 г.

Калінкавіцкі, Васілевіцкі і Хойніцкі раёны Палескай вобласці, Рэчыцкі раён Гомельскай вобласці

96.

«Асвячэнне храма» («Кirchweih»)

кастрычнік 1943 г.

Калінкавіцкі, Васілевіцкі і Хойніцкі раёны Палескай вобласці

97.

«Барбара» («Barbara»)

кастрычнік 1943 г.

Калінкавіцкі, Васілевіцкі і Даманавіцкі раёны Палескай вобласці

98.

«Асенняе паляванне» («Herbstjagd»)

кастрычнік 1943 г.

Кіраўскі раён Магілёўскай вобласці

99.

«Танец» («Tanz»)

кастрычнік 1943 г.

Ельскі раён Палескай вобласці

100.

«Паляванне на зайцоў» («Hasenjagd»)

кастрычнік 1943 г.

Бялыніцкі, Круглянскі і Шклоўскі раёны Магілёўскай вобласці

101.

«Паляванне на качак» («Entenjagd»)

кастрычнік 1943 г.

Бялыніцкі, Круглянскі і Шклоўскі раёны Магілёўскай вобласці

102.

«Генрых» («Heinrich»)

кастрычнік — лістапад 1943 г.

Полацкі і Расонскі раёны Віцебскай вобласці; Калінінская вобласць РСФСР

103.

«Паляванне Хубертуса» («Hubertusjagd»)

лістапад 1943 г.

Бялыніцкі і Круглянскі раёны Магілёўскай вобласці

104.

«Ота» («Otto»)

снежань 1943 г.

Дрысенскі і Асвейскі раёны Віцебскай вобласці

105.

«Карл» («Каrl»)

снежань 1943 г.

Докшыцкі і Лепельскі раёны Віцебскай вобласці, Бягомльскі раён Мінскай вобласці

106.

«Дворнік» («Straßenfeger»)

снежань 1943 г.

Ушацкі раён Віцебскай вобласці

107.

«Віхор» («Wirbelwind»)

красавік 1944 г.

Пухавіцкі раён Мінскай вобласці

108.

«Лівень» («Regenschauer»)


Докшыцкі раён Вілейскай вобласці, Лепельскі, Полацкі і Ушацкі раёны Віцебскай вобласці

109.

«Веснавое свята» («Frühlingfest»)

красавік — май 1944 г.

Докшыцкі раён Вілейскай вобласці, Лепельскі, Полацкі і Ушацкі раёны Віцебскай вобласці

110.

«Рык» («Brüll»)

май 1944 г.

Маларыцкі раён Брэсцкай вобласці; Ратнаўскі раён Украінскай ССР

111.

«Стракаты дзяцел» («Buntspecht»)

май 1944 г.

Крупскі раён Мінскай вобласці

112.

«Марабу» («Marabu»)

май 1944 г.

Жыткавіцкі раён Палескай вобласці, Ленінскі раён Пінскай вобласці, Любанскі раён Мінскай вобласці

113.

«Прагулка на Сёмуху» («Pfingstausflug»)

красавік — май 1944 г.

Бягомльскі, Плешчаніцкі і Барысаўскі раёны Мінскай вобласці

114.

«Баклан» («Коrmoran»)

май — чэрвень 1944 г.

Барысаўскі, Бягомльскі, Халопеніцкі, Крупскі, Лагойскі, Мінскі і Смалявіцкі раёны Мінскай вобласці, Куранецкі, Плешчаніцкі, Ільянскі, Радашковіцкі, Маладзечанскі і Докшыцкі раёны Вілейскай вобласці, Лепельскі раён Віцебскай вобласці

115.

«Півоня» («Pfingstrose»)

чэрвень 1944 г.

Пухавіцкі і Старадарожскі раёны Мінскай вобласці, Асіповіцкі раён Магілёўскай вобласці