pdf

МАЦЕВІЦКІ БОЙ 1943 г.

Дата стварэння: 16.06.2023 10:35:07

Дата змены: 11.09.2024 15:57:11

Маце́віцкі бой 1943 г.

Бой паміж падраздзяленнямі партызанскага палка 208‑га імя I. В. Сталіна, партызанскага палка 277‑га, партызанскага атрада 345‑га, партызанскім атрадам 130‑м (гл. у артыкуле Партызанская брыгада 130‑я «Помста»), 120‑м партызанскім атрадам (гл. у артыкуле Партызанская брыгада 120‑я) і нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў в. Мацевічы Бярэзінскага раёна 18 жніўня 1943 г. у час Вялікай Айчыннай вайны.

Батальён 700‑га ахоўнага палка гітлераўцаў 15 жніўня 1943 г. заняў Мацевічы для грабяжу сельскагаспадарчай прадукцыі. Партызаны акружылі вёску ноччу 18 жніўня 1943 г. і раптоўна напалі на ворага. За адну гадзіну бою было знішчана 138 і ўзята ў палон 37 гітлераўцаў, 5 партызан паранена; захоплена зброя і амуніцыя праціўніка, у т. л. 6 ручных кулямётаў, артылерыйская гармата, 120 вінтовак, 2 перасоўныя радыёстанцыі, каля 60 коней, павозкі, боепрыпасы, харчаванне, а таксама нарабаванае акупантамі ў насельніцтва збожжа; знішчана некалькі аўтамашын.