Дата стварэння: 16.06.2023 10:36:34
Дата змены: 11.09.2024 15:57:11
Нёманскія вайско́выя злучэ́нні i ча́сці
За фарсіраванне р. Нёман у ходзе Беларускай аперацыі 1944 г. у час Вялікай Айчыннай вайны ганаровае найменне «Нёманскія» загадамі Вярхоўнага галоўнакамандуючага ад 12 жніўня 1944 г. і 28 лістапада 1944 г. атрымала 45 злучэнняў і часцей 2‑га і 3‑га Беларускіх франтоў.
Часці і злучэнні, якім нададзена ганаровае найменне «Нёманскія»: 8‑ы (генерал-лейтэнант М. М. Завадоўскі) і 36‑ы (генерал-маёр П. Р. Шафранаў) гвардзейскія, 36‑ы (генерал-маёр К. I. Правалаў), 45‑ы (генерал-маёр С. Ф. Гарохаў), 62‑і (генерал-маёр А. Ф. Навумаў; з 4.8.1944 генерал-маёр Я. С. Вараб’ёў) і 71‑ы (генерал-лейтэнант П. К. Кашавой) стралковыя карпусы; 157‑я (палкоўнік В. А. Кацюшын) і 338‑я (генерал-маёр А. Р. Бабаян) стралковыя дывізіі; 20‑я (палкоўнік Д. А. Кулікоў) і 34‑я (палкоўнік П. С. Шульга) зенітныя артылерыйскія дывізіі; 15‑я гвардзейская (палкоўнік А. Ф. Сакалоў), 99‑я цяжкая гаўбічная (палкоўнік С. I. Далгоў) і 149‑я армейская пушачная (палкоўнік I. В. Аўраамаў) артылерыйскія брыгады; 3‑я штурмавая інжынерна-сапёрная (палкоўнік В. С. Зайцаў), 8‑я пантонна-маставая (палкоўнік В. І. Шыла) і 66‑я інжынерна-сапёрная (падпалкоўнік А. А. Чарапанаў) брыгады; 104‑ы, 262‑і, 491‑ы, 612‑ы, 707‑ы, 757‑ы і 1231‑ы стралковыя палкі; 401‑ы, 598‑ы, 600‑ы артылерыйскія палкі; 231‑ы зенітны артылерыйскі полк; 551‑ы і 696‑ы армейскія знішчальна-процітанкавыя артылерыйскія палкі; 726‑ы і 1280‑ы армейскія зенітныя артылерыйскія палкі; 538‑ы армейскі мінамётны полк; 1‑ы асобны «Нармандыя» (гл. «Нармандыя — Нёман»), 291‑ы і 937‑ы знішчальныя авіяцыйныя палкі; 354‑ы асобны авіяцыйны полк сувязі; 10‑ы асобны полк сувязі; 14‑ы і 15‑ы асобныя агнямётныя батальёны; 11‑ы асобны мостабудаўнічы батальён; 101‑ы асобны матарызаваны пантонна-маставы батальён; 200‑ы і 220‑ы асобныя сапёрныя батальёны; 207‑ы інжынерна-сапёрны батальён; 495‑ы асобны лінейны батальён сувязі.