pdf
СТАРЫНА, вёска, Уздзенскі раён

Памятны знак, устаноўлены ў 2020 г. на месцы вёскі Старына (Уздзенскі раён Мінскай вобласці), знішчанай гітлераўцамі разам з жыхарамі.

СТАРЫНА, вёска, Уздзенскі раён

Памятны знак, устаноўлены ў 2020 г. на месцы вёскі Старына (Уздзенскі раён Мінскай вобласці), знішчанай гітлераўцамі разам з жыхарамі.

СТАРЫНА

Дата стварэння: 06/16/2023 10:42:30 am

Дата змены: 09/11/2024 03:00:12 pm


location Google location Yandex

Старына, вёска, Уздзенскі раён


Старына́

Вёска на тэрыторыі Уздзенскага раёна Мінскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі захопнікамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 1,5 км на захад ад в. Валодзькі Дзешчанскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 47 чалавек.

У час карнай аперацыі 2 студзеня (паводле іншых звестак у сакавіку) 1942 г. гітлераўцы загубілі 47 жыхароў, у т. л. 12 жанчын і 24 дзіцяці, і спалілі вёску (9 двароў).

Пасля вайны не адрадзілася.

Астанкі ахвяр нацызму ў 1957 г. перапахаваны ў Валодзьках, у 1965 г. на магіле пастаўлены абеліск, на якім названы прозвішчы тых, хто загінуў.

На месцы былой вёскі ў 1975 г. устаноўлена стэла. Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».