pdf

СУФ’ЯНІКІ

Дата стварэння: 16.06.2023 10:44:25

Дата змены: 11.09.2024 16:21:36


location Google location Yandex

Суф’янікі, вёска, Верхнядзвінскі раён


Суф’я́нікі (Суп’я́нікі)

Вёска на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі захопнікамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 5,5 км на паўночны ўсход ад в. Вознава Сар’янскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 57 чалавек.

У час карнай аперацыі «Зімовае чараўніцтва» ў лютым 1943 г. гітлераўцы загубілі жыхароў (54 чалавекі) і спалілі вёску (8 двароў).

Пасля вайны не адрадзілася.

На месцы былой вёскі ў 1982 г. насыпаны курган, на вяршыні якога ўстаноўлена стэла. Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».