Дата стварэння: 16.06.2023 10:45:54
Дата змены: 11.09.2024 16:21:36
Трысце́нь (Тры́сцень)
Вёска на тэрыторыі Лагойскага раёна Мінскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі захопнікамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Знаходзілася за 2 км на ўсход ад в. Гаравец Акцябрскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 62 чалавекі.
У час карнай аперацыі 5 мая (паводле іншых звестак 7 мая) 1943 г. гітлераўцы загубілі 35 жыхароў, у т. л. 12 дзяцей, і спалілі вёску (14 двароў).
Пасля вайны не адрадзілася.
На месцы трагедыі пастаўлены абеліск.
Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».