pdf

ТУПІЧЫЦЫ

Дата стварэння: 16.06.2023 10:46:27

Дата змены: 11.09.2024 16:21:36


location Google location Yandex

Тупічыцы, вёска, Івацэвіцкі раён

ТУПІЧЫЦЫ, вёска, Івацэвіцкі раён

Помнік загубленым гітлераўцамі жыхарам вёсак Тупічыцы і Вяда.

Тупі́чыцы (Тупі́чычы)

Вёска на тэрыторыі Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі захопнікамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 4 км на паўднёвы захад ад в. Бабровічы Целяханскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 143 чалавекі.

У час карнай аперацыі «Балотная ліхаманка» 15 верасня 1942 г. гітлераўцы загубілі жыхароў (143 чалавекі), разрабавалі маёмасць і спалілі вёску (43 двары).

Пасля вайны не адрадзілася.

Недалёка ад былых вёсак Вяда і Тупічыцы ў памяць аб жыхарах гэтых населеных пунктаў, якія загінулі ў час трагедыі, пастаўлены 2 стэлы.

Вёска Тупічыцы ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».