Туха́ціна (Тухо́ціна, Ту́хаціна)
Вёска на тэрыторыі Ушацкага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі захопнікамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Знаходзілася за 1,5 км на поўнач ад в. Глінішча Вялікадолецкага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 84 чалавекі.
У час карнай аперацыі 12 мая 1944 г. гітлераўцы загубілі 68 вяскоўцаў, у т. л. 23 дзіцяці, а таксама 137 жыхароў іншых населеных пунктаў (усяго 205 чалавек), разрабавалі маёмасць і спалілі вёску (25 двароў).
Пасля вайны не адрадзілася.
На месцы трагедыі ў 1964 г. устаноўлена стэла.
Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».