pdf

ХВАТАЎКА

Дата стварэння: 16.06.2023 10:49:59

Дата змены: 11.09.2024 16:21:06


location Google location Yandex

Хватаўка, пасёлак, Кіраўскі раён


Хва́таўка

Пасёлак на тэрыторыі Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці, знішчаны нямецка-фашысцкімі захопнікамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзіўся за 1 км на паўночны захад ад в. Боркі Баравіцкага сельсавета. Перад вайной у пасёлку жылі 285 чалавек.

У час карнай аперацыі 15 чэрвеня 1942 г. гітлераўцы загубілі 285 жыхароў, разрабавалі маёмасць і спалілі пасёлак (42 двары).

Пасля вайны не адрадзіўся.

Пасёлак увекавечаны ў мемарыяльных комплексах «Хатынь» і «Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці» (у Борках).