Цаге́льнікі
Вёска на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі захопнікамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны (у іншых крыніцах Цыгельнікі; рус. Цигельники, Цыгельники).
Знаходзілася за 1,5 км на ўсход ад в. Росіца Сар’янскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 63 чалавекі.
У час карнай аперацыі «Зімовае чараўніцтва» ў сакавіку 1943 г. гітлераўцы загубілі 41 жыхара і спалілі вёску (20 двароў).
Пасля вайны не адрадзілася.
На месцы трагедыі ў 1973 г. пастаўлена стэла.
Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».