Дата стварэння: 16.06.2023 10:51:27
Дата змены: 11.09.2024 15:00:12
Ці́ршава
Вёска на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі захопнікамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Знаходзілася за 3 км на поўдзень ад в. Росіца Сар’янскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 77 чалавек.
У час карнай аперацыі «Зімовае чараўніцтва» ў сакавіку 1943 г. гітлераўцы загубілі 40 жыхароў і спалілі вёску (15 двароў).
Пасля вайны не адрадзілася.
На месцы загубы людзей у 1975 г. насыпаны курган, у 1990 г. устаноўлена стэла. Магіла ахвяр нацызму знаходзіцца за 100 м ад кургана на ўскрайку лесу.
Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».