pdf

ШАБАЛЫ

Дата стварэння: 16.06.2023 10:54:17

Дата змены: 11.09.2024 15:00:12


location Google location Yandex

Шабалы, вёска, Верхнядзвінскі раён

ШАБАЛЫ, вёска, Верхнядзвінскі раён

Курган на месцы вёскі Бузава (Верхнядзвінскі раён Віцебскай вобласці), знішчанай нямецка-фашысцкімі захопнікамі разам з насельніцтвам ў час Вялікай Айчыннай вайны і не адроджанай у пасляваенны час; мемарыяльная пліта ў памяць аб загубленых мірных жыхарах

Шабалы́

Вёска на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі захопнікамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 2 км на ўсход ад в. Грыбоўцы Каханавіцкага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 25 чалавек.

У час карнай аперацыі «Зімовае чараўніцтва» ў лютым 1943 г. гітлераўцы загубілі 25 жыхароў і спалілі вёску (6 двароў).

Пасля вайны не адрадзілася.

На месцы былой вёскі ў 1982 г. насыпаны курган, на вяршыні якога ўстаноўлены памятны знак. Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».