Дата стварэння: 17.08.2023 13:46:27
Дата змены: 15.07.2024 09:11:21
Калані́цы
Вёска на тэрыторыі Мінскага раёна, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Знаходзілася ў Юзуфоўскім сельсавеце. Перад вайной у вёсцы жылі 200 чалавек.
У час карнай аперацыі 1 мая 1943 г. гітлераўцы загубілі жыхароў (181 чалавека, у т. л. 96 дзяцей), разрабавалі маёмасць, вёску (47 двароў) спалілі.
Пасля вайны не адрадзілася.
Загубленыя жыхары пахаваны ў магіле ахвяр нацызму за 1,5 км на поўдзень ад в. Гатовіна Юзуфоўскага сельсавета. На магіле ў 1973 г. пастаўлены абеліск.
Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».