Дата стварэння: 17.08.2023 13:47:23
Дата змены: 11.09.2024 15:26:25
«Кра́сное зна́мя»
Газета, заснавана ў маі 1941 г. пад назвай «Праўда працы» як орган Відзаўскага (Відзскага) райкама КП(б)Б і Савета дэпутатаў працоўных Вілейскай вобласці. Выходзіла да 19 чэрвеня 1941 г.
У час Вялікай Айчыннай вайны з’яўлялася органам Відзаўскага падпольнага райкама КП(б)Б. Выходзіла ў лютым 1943 — ліпені 1944 гг. Вядома 7 нумароў (№ 21–27) за красавік — ліпень 1944 г. на рускай мове. Рэдактар У. І. Каднікаў.
Пасля вызвалення Беларусі выдавалася пад назвай «Чырвоны сцяг» як орган Відзаўскага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных Полацкай (з верасня 1944), пасля Маладзечанскай (са студзеня 1954) вобласці. Выданне спынена на № 6 за 20 студзеня 1960 г. у сувязі са скасаваннем Відзаўскага раёна.