МАГІЛЁЎСКАЯ ВАЕННА-АПЕРАТЫЎНАЯ ГРУПА (раённая), Ваенна-аператыўная група пры Магілёўскім падпольным райкаме КП(б)‌Б
pdf

МАГІЛЁЎСКАЯ ВАЕННА-АПЕРАТЫЎНАЯ ГРУПА

Дата стварэння: 17.08.2023 13:48:03

Дата змены: 11.09.2024 14:53:38

Магілёўская вае́нна-аператы́ўная гру́па (раённая)

Магілёўская ВАГ, Ваенна-аператыўная група пры Магілёўскім падпольным райкаме КП(б)‌Б.

Партызанскае злучэнне, якое дзейнічала ў гады Вялікай Айчыннай вайны на акупіраванай тэрыторыі Магілёўскага, Бялыніцкага, Клічаўскага раёнаў.

Таксама назва органа кіраўніцтва гэтым злучэннем.

Уваходзіла ў Магілёўскае партызанскае злучэнне.

Створана ў ліпені 1943 г. у адпаведнасці з пастановай Магілёўскага падпольнага абкама КП(б)‌Б і загадам Магілёўскай (абласной) ВАГ на базе 113‑га, 121‑га атрадаў партызанскай брыгады 6‑й Магілёўскай і асобнага атрада 61‑га (гл. Партызанская брыгада 61‑я). У лістападзе 1943 г. атрад 121‑ы разгорнуты ў партызанскі полк 121‑ы (пазней 121‑ы полк імя А. М. Касаева), у студзені 1944 г. атрад 113‑ы — у партызанскі полк 113‑ы. У снежні 1943 г. створаны атрад 200‑ы і перададзены Баранавіцкаму Паўднёвай зоны партызанскаму злучэнню.

Магілёўская ВАГ (у складзе 2 639 чалавек) злучылася з Чырвонай арміяй 30 чэрвеня 1944 г. Кіраўніцтва ВАГ: сакратар Магілёўскага падпольнага райкама КП(б)‌Б I. П. Станкевіч (жнівень 1943 — чэрвень 1944); камандзіры: К. М. Белавусаў (ліпень 1943 — красавік 1944), З. П. Гапонаў (май — чэрвень 1944); начальнікі штаба: В. П. Дрожнікаў (ліпень — снежань 1943), Ц. I. Немаляеў (выконваў абавязкі), В. С. Конанаў (май — чэрвень 1944).