pdf

«МІХЕЛЬ»

Дата стварэння: 17.08.2023 13:49:44

Дата змены: 27.02.2025 16:11:47

«Мі́хель» («Michel»)

Кодавая назва карнай аперацыі нямецка-фашысцкіх захопнікаў супраць партызанскіх атрадаў імя М. А. Шчорса, імя Г. Дзімітрава, імя К. Я. Варашылава і мясцовага насельніцтва ў Косаўскім, Бярозаўскім, Ружанскім і Пружанскім раёнах Брэсцкай вобласці 30 жніўня — 4 верасня 1942 г. у час Вялікай Айчыннай вайны.

Праводзілася сіламі 3‑га батальёна 11‑га паліцэйскага палка, 3‑га батальёна 15‑га паліцэйскага палка, двух матарызаваных узводаў жандармерыі, узвода процітанкавых гармат.

Партызаны нанеслі ўдары па варожых флангах і тыле і без страт адышлі ў суседнія лясы.

4 верасня 1942 г. карнікі атрымалі загад на правядзенне аперацыі «Трохвугольнік».