СОЦЫЯЛІСТЫЧНАЯ ПРАЦА, газета, у Вялікую Айчынную вайну орган Васілевіцкага падпольнага райкама КП(б)‌Б Палескай вобласці
pdf

«СОЦЫЯЛІСТЫЧНАЯ ПРАЦА»

Дата стварэння: 17.08.2023 14:02:47

Дата змены: 11.09.2024 15:48:26

СОЦЫЯЛІСТЫЧНАЯ ПРАЦА, газета, у Вялікую Айчынную вайну орган Васілевіцкага падпольнага райкама КП(б)‌Б Палескай вобласці

Газета «Соцыялістычная праца» — орган Васілевіцкага падпольнага райкама КП(б)‌Б.

«Соцыялісты́чная пра́ца» («Сацыялістычная праца»)

Газета, заснавана ў 1938 г. (першы вядомы нумар — № 5 за 12.8.1938) як орган Васілевіцкага райкама КП(б)‌Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных Палескай вобласці. Выходзіла да 28 чэрвеня 1941 г.

У час Вялікай Айчыннай вайны з’яўлялася органам Васілевіцкага падпольнага райкама КП(б)‌Б. Вядома 8 нумароў (№ 14–21) за перыяд з 23 жніўня да 7 лістапада 1943 г. на беларускай мове. Рэдактар П. П. Спірыдонаў.

Пасля вызвалення Беларусі выдавалася пад той жа назвай як орган Васілевіцкага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных Палескай, пасля Гомельскай (са студзеня 1954) вобласці. Выданне спынена на № 112 за 19 верасня 1959 г. у сувязі са скасаваннем Васілевіцкага раёна.