Дата стварэння: 17.08.2023 14:03:00
Дата змены: 11.09.2024 15:48:26
«Ста́лінец»
Газета, заснавана ў жніўні 1932 г. як орган Бешанковіцкага райкама КП(б)Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных Віцебскай вобласці. Выходзіла да 30 чэрвеня 1941 г.
У час Вялікай Айчыннай вайны з’яўлялася органам Бешанковіцкага падпольнага райкама КП(б)Б. Выходзіла на тэрыторыі Полацка-Лепельскай партызанскай зоны. Вядома 9 нумароў (№ 55–60 за 1943; № 1–3 за 1944) за перыяд з 16 ліпеня 1943 г. да 16 сакавіка 1944 г. на рускай мове. Рэдактары: Г. П. Шалахава, А. Ф. Мацулевіч.
Пасля вызвалення Беларусі выдавалася пад той жа назвай. З 15 ліпеня 1956 г. мела назву «За Радзіму». З лютага 1957 г. — «Зара». З 1965 г. друкавалася як орган Бешанковіцкага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных (Савет народных дэпутатаў з 1977).
Раённая газета, выходзіць пад назвай «Зара» 2 разы на тыдзень на беларускай і рускай мовах. Заснавальнік — Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт.