ПАРТЫЗАНСКІ АТРАД ТУРАЎСКІ «ЗА РАДЗІМУ», Палескай вобласці
pdf

ПАРТЫЗАНСКІ АТРАД ТУРАЎСКІ «ЗА РАДЗІМУ»

Дата стварэння: 28.09.2023 16:25:52

Дата змены: 17.03.2026 15:25:47


Партыза́нскі атра́д «За Радзі́му»

Дзейнічаў у Вялікую Айчынную вайну на акупіраванай тэрыторыі Тураўскага раёна (цяпер тэрыторыя Жыткавіцкага і Лельчыцкага раёнаў Гомельскай вобласці).

Арганізаваны ў маі 1943 г. з партызанскіх груп, створаных у в. Тонеж і Букча Тураўскага pаёна.

Партызаны праводзілі баявыя аперацыі па знішчэнні варожага воднага транспарту на р. Прыпяць, гарнізонаў у в. Перароў і г. п. Тураў.

Атрад (194 партызаны) злучыўся з Чырвонай арміяй 31 студзеня 1944 г.

Камандзір В. I. Прасолаў, камісар П. I. Тарасюк, начальнік штаба I. М. Дваракоўскі.