Заго́рцы
Вёска на тэрыторыі Полацкага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Знаходзілася за 2 км на паўднёвы захад ад в. Шпакоўшчына Астроўшчынскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 42 чалавекі.
У час карнай аперацыі ў жніўні 1943 г. гітлераўцы загубілі 24 жыхары і спалілі вёску (13 двароў).
Пасля вайны не адрадзілася.
Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».