Задо́брыя
Вёска на тэрыторыі Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі захопнікамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Знаходзілася за 2 км на паўднёвы захад ад в. Азёркі Мяжанскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 76 чалавек.
У час карнай аперацыі ў студзені 1943 г. гітлераўцы загубілі 30 жыхароў і спалілі вёску (19 двароў).
Пасля вайны не адрадзілася.
Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».